16.10.2023
16.10.2023

Казачны горад у тваіх вачах. Выстаўку Вікторыі Ільіной адкрылі ў Мінску

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У гродзенскай мастачкі Вікторыі Ільіной ёсць асаблівая харызма. Яе прыроднае абаянне настолькі моцнае, што немагчыма не зацікавіцца яе творчымі матывамі. Зараз у сталічнай галерэі «Мастацтва» праходзіць выстаўка аўтара «І ў колеры, і ў манахроме».

Вікторыя Ільіна

Апынаючыся сярод работ аўтара, складваецца адчуванне, што ты патрапіў у цэлы горад. Вакол вокны, дамы, святло, якое дзецьці загасае, а дзецьці пылае колерам. Безумоўна, выстаўка не пра ўрбан-індустрыю, а пра ўнутранае адчуванне мастачкі пэўнай гарадской прасторы, яе тэмпа, настроя, архітэктуры.

Наталля Шаранговіч

— Практычна ўсе мастакі, якія жывуць сёння ў Гродна, практычна кожны з іх уяўляе сабой асобу, — падкрэсліла на адкрыцці праекта Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — З вялікім захапленнем я сачу на творчасцю Вікторыі і заўсёды адзначаю, як яно захоўваецца і мяняецца адначасова. Вікторыя нарадзілася ў сям'і паэтэсы. Яе дзяцінства, асветленае цудоўнай паэзіяй, безумоўна, паўплывала на яе творчасць. Таму, ідучы на выстаўку мастачкі, я дакладна ведала, што на гэтых карцінах убачу сапраўдную паэзію. Намаляваць з такой любоўю горад, менавіта такі горад, у якім ты жадаў бы жыць, зможа толькі па-сучаснасці натхнёны чалавек.

Выстаўка Вікторыі Ільіной

У работах Вікторыі Ільіной можна злавіць тое няўлоўнае адчуванне, якое мы можам адчуць побач з карцінамі Марка Шагала ці Пітэра Брэгеля. Іх хочацца не проста разгледзець, іх хочацца прачытаць. У карцінах мастачкі вельмі тонкая мяжа паміж выдумкай і рэальнасцю – кожная выява горада дапоўнена фантазіямі і перажываннямі аўтара. Гэта унутранае ўспрыманне і перажыванні.

Эфект казачнасці і рэальнасці адначасова дазваляе нам самім паглыбіцца ў фантазію, знайсці, магчыма, знаёмыя сэрцу месцы, альбо ўбачыць новыя, і больш ніколі іх не забыць. Тут для наведвальніка адчыняюцца дзверы ў самы спраўдны дыялог з аўтарам і яе героямі.

Выстаўка Вікторыі Ільіной

Важнае месца ў экспазіцыі займаюць нацюрморты. Традыцыйны жанр для Вікторыі вельмі важны. У дадзенай сітуацыі аўтар уражвае падборам колеравай палітры, ніякіх складаных злучэнняў, а толькі прыемнае зліццё адцённяў у адну нават сэнсавую фактуру.

Выстаўка Вікторыі Ільіной

Мастачка Вікторыя Ільіна нарадзілася ў Гродне, у 1960 годзе. Чатыры гады (з 1977 па 1981) вучылася ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, а пасля вучылішча яшчэ сем гадоў, з 1981 па 1988 гады, у Беларускай Акадэміі мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу).

Выстаўка Вікторыі Ільіной 5

У 1990 годзе Вікторыя стала сябрам Саюза мастакоў Беларусі. Зараз яна жыве і працуе ў родным горадзе, піша вельмі цікавыя краявіды і вучыць дзяцей у мастацкай школе. Яе работы набываюць музеі і калекцыянеры.

Пантэон легендарных асоб. Выстаўку Уладзіміра Стэльмашонка адкрылі ў НММ

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Беларускі код"