05.07.2023
05.07.2023

Ляўкас у Беларусі. У прасторы ZAL #2 адкрылі выстаўку «Сувязі»

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Выстаўка жывапісу, скульптуры ці графікі — папулярны від мастацкіх мерапрыемтваў у нашай краіне. Але часам хочацца пазнаёміцца з іншымі творчымі жанрамі, даведацца цікавыя факты пра розныя напрамкі.

Так, напрыклад, на мінулым тыдні ў прасторы ZAL #2 адкрылі выстаўку сучаснага ляўкасу «Сувязі», якая стала прыемным сюрпрызам для аматараў мастацтва.

Выстаўка ляўкасу

«Ляўкас» — слова грэцкае, якое пазначае «белы», «светлы». Калі перавесці старажытную назву сталіцы Кіпра — Лефкасія — літаральна, то атрымаецца «белы горад». Наогул, ляўкас — гэта белы грунт (мел з клеем, замешаны на льняным алеі), якім іканапісцы пакрывалі дошку, перад тым як пачаць пісаць абраз.

Ляўкас дазваляе фарбе і перш за ўсё золату, якое выкарыстоўваюць для фону, моцна трымацца на дошцы. Наносіцца ён тонкімі пластамі і старанна шліфуецца. Тэхніка ляўкаса можа адрознівацца, але асноўнымі складнікамі з'яўляюцца мел, клей, ільняны алей. Пласты ляўкасу робяць тонкімі, і кожны пласт добра прасушваецца, што можна вызначыць па колеры.

Выстаўка ляўкасу

Выстаўка сучаснага ляўкаса «Сувязі» прэзентуе найбольш актуальных аўтараў, якія працуюць у гэтай тэхніцы, гэта Maya Impression, Юрый Алісіевіч, Анастасія Каліноўская, Лізавета Кобер, Паліна Корзун-Фомчанка, Вольга Мельнік, Крысціна Мельнік-Субцэльная, Таццяна Савік, Антон Шапо, Тамара Шэлест, Наталля Шкраба, Андрэй Якубаў, Лізавета Янкова і Аляксандр Яноўскі.

Выстаўка ляўкасу 5

У сваіх работах мастакі даследуюць баланс паміж палямі колеру і формы, які перадае найбольш дакладныя адчуванні ад таго ці іншага ландшафту. Важную ролю ў стварэнні абстрактных кампазіцый, надзвычай складаных па структуры, але ў той жа час мінімалістычных і непазнавальных, адыгрывае святло. Калі ляўкас паліруюць асабліва старанна, яно у канцы работы, пасля нанясення фарбаў, мякка свеціцца, ствараючы эфект лёгкага ззяння.

Выстаўка атрымалася, безумоўна, унікальная, таму і ўвага да яе вялікая. Беларускі аўтары змаглі прафесійна адлюстраваць не толькі тэхніку, але і сэнс сваіх работ. Завітаўшы ў выставачную прастору, вы паглыбіцеся ў сапраўдныя мастацкія эмоцыі і адчуеце неверагодную энергію аўтараў, якая літаральна прабіваецца праз іх творчасць.

Выстаўка ляўкасу 6

https://bel.24health.by/shto-za-dudzinka-takaya-ramantyka-belaruskaj-pryrody-u-pejzazhax-georgiya-mixejchyka/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама