Сёлета 17 верасня Беларусь святкуе 110-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка.
Мы сабралі факты з жыцця класіка, якія павінен ведаць кожны прыхільнік беларускай літаратуры.
Біяграфія Максіма Танка
Сапраўдае імя паэта Яўген Іванавіч Скурко.
Акрамя самага вядомага псеўданіма аўтар меў яшчэ і іншыя: Аўгень Бура і А. Граніт.
Прадзед Максіма Танка быў адным з заснавальнікаў вёскі Пількаўшчына, дзе і нарадзіўся паэт.
Дзед народнага паэта Беларусі лячыў людзей ад змяінага ўкусу, добра ведаў розныя лекавыя травы, дапамагаў хворым, быў выдатным паляўнічым.
Падчас Першай сусветнай вайны з 1914 па 1922 быў з сям’ёй у эвакуацыі ў Маскве.
Першая прачытаная ім кніга «Вечары на хутары бліз Дзіканькі» Мікалая Гогаля пакінула вялікае ўражанне, якое Максім Танк пранёс праз усё жыццё.
У школьныя гады аўтар захапляўся маляваннем: маляваў нацюрморты, пейзажы, рабіў рэпрадукцыі з карцін і паштовак.
У радашковіцкай беларускай гімназіі прыняў удзел у адной з вучнёўскіх забастовак, накіраванай супраць ліквідацыі беларускіх школ польскім урадам. Быў выключаны.
Пасля паступіў у Віленскую рускую гімназію імя А. Пушкіна. Але і тут ён затрымаўся ненадоўга: Яўген прыняў новы ўдзел у забастоўцы
У 1930 г. быў арыштаваны за палітычную дзейнасць і трапіў у віленскую турму Лукішкі, у якой месяц адбыў у зняволенні.
Дэбютаваў у друку ў 1931 годзе.
У 1936 годзе пры дапамозе КПЗБ быў выдадзены яго першы зборнік вершаў «На этапах».
Яшчэ ў сталінскія часы не прымаў сацыялістычны рэалізм.
З 1967 па 1990 з’яўляўся старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
На яго творчасць аказала ўплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору, творчая вучоба ў класікаў беларускай, рускай, украінскай і польскай літаратур.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by