27.11.2023
27.11.2023

Небяспека ў паветры: як распазнаць уцечку газу і што рабіць

logo
Хатні быт
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Змест:

Як насамрэч пахне прыродны газ? Якія сімптомы ў людзей і жывёл указваюць на ўцечку газу? Ці можна адчыняць вокны і ўключаць святло пры паху газу? Праверце свае веды – магчыма, гэта выратуе вам жыццё.

Як пахне бытавы газ?

Як пахне бытавы газ?

Прыродны газ не мае паху, смаку і колеру. Але перад падачай у газаразмеркавальную сістэму да яго дадаюць спецыяльнае рэчыва (адарант) меркаптан, якое насычае газ непрыемным пахам.

Гэта робіцца для таго, каб спажыўцы маглі своечасова адчуць уцечку.

да зместу

Прыкметы ўцечкі газу

Уцечка газу

Непрыемны пах. Самая першая прыкмета ўцечкі газу – пах серы або тухлага яйка.

Самаадчуванне. Пры ўцечцы прыродны газ можа выклікаць галавакружэнне, галаўны боль, млоснасць і страту каардынацыі (пры нізкай канцэнтрацыі).

Калі ўцечка не была заўважана своечасова і канцэнтрацыя газу ў закрытым памяшканні стала высокай, то магчыма ўдушша з-за дэфіцыту кіслароду ў паветры. Парушэнні рухаў, страта прытомнасці, ваніты папярэджваюць аб магчымым удушшы.

Зрэшты, чалавек можа не адчуваць гэтыя сімптомы і страціць прытомнасць ці моцна заснуць. Нажаль, падобныя выпадкі нярэдка смяротныя.

Жывёлы. На небяспеку могуць указаць і хатнія гадаванцы. Калі ў вашай жывёлы змяніліся паводзіны, яна адмаўляецца ад ежы, з цяжкасцю дыхае, дэзарыентавана, вочы пачырванелі або слязяцца, пачалася ваніты, то гэта сур'ёзная нагода западозрыць уцечку газу.

Расліны. Пакаёвыя расліны не толькі выпрацоўваюць кісларод, але і спажываюць яго. Таму недахоп кіслароду ў памяшканні прывядзе да іх гібелі. Расліны былі своечасова палітыя, але раптам усе завялі? Абавязкова праверце газаправод.

Старонні гук. Невялікая ўцечка газу можа не мець паху. Падстава насцярожыцца – свісцячы або нізкі сіплы гук паблізу газавай трубы (газаправода). Гэта значыць, што газ выходзіць хутка.

Прыбор уліку. Калі вы працягваеце карыстацца газам у звычайным рэжыме, але лічыльнік паказвае імклівае павелічэнне спажытага прыроднага газу, то абавязкова разбярыцеся з прычынай. Магчыма, газаправод пашкоджаны і далей знаходзіцца ў доме небяспечна.

Туман. Аб уцечцы газу звонку, па-за памяшканнямі можа сведчыць нізкая белая смуга, дробны туман або воблака пылу побач з газаправодам. Гэта значыць, што падземны трубаправод пашкоджаны і газ выцякае вонкі.

да зместу

Што рабіць пры ўцечцы газу?

Газ

Пры з'яўленні ў памяшканні паху газу ці іншых прыкмет уцечкі трэба:

⦁ неадкладна перастаць выкарыстоўваць газавае абсталяванне: выключыце пліту, воданагравальнік і іншыя прылады, якія працуюць на газе;

⦁ адключыце кацёл і перакрыйце кран на газаправодзе;

⦁ шырока адкрыйце вокны, каб праветрыць памяшканне;

⦁ выведзіце вонкі людзей і жывёл;

⦁ апынуўшыся ў бяспецы, выклічце аварыйную газавую службу па тэлефоне «104»;

да зместу

Чаго нельга рабіць?

Чаго нельга рабіць пры уцечцы газу

Да ліквідацыі ўцечкі газу ні ў якім разе:

⦁ не запальвайце агонь,

⦁ не паліце,

⦁ не ўключайце і не выключайце святло і электрапрыборы,

⦁ не карыстайцеся тэлефонам і электразванком.

да зместу

Як пазбегнуць уцечкі газу?

Як пазбегнуць уцечкі газу

Прылады, якія працуюць на прыродным газе, павінен усталёўваць толькі сертыфікаваны спецыяліст.

Усталюйце ў жылых памяшканнях дэтэктар газу з трывожным сігналам – гэты невялікі прыбор падніме трывогу, своечасова папярэдзіўшы аб уцечцы.

Таксама можна ўсталяваць дэтэктар угарнага газу (СА). Угарны газ не мае колеру і паху, і яго ўцечка можа стаць смяротнай.

Ацяпляльныя газавыя катлы і воданагравальнікі павінны мінімум раз у год праходзіць тэхнічнае абслугоўванне ў ліцэнзаванай кампаніі.

Калі вы плануеце адсутнічаць дома некалькі дзён, перад ад'ездам зачыніце запорную прыладу газаправода перад газавым лічыльнікам.

Не абагравайце памяшканне з дапамогай газавай пліты – гэта зніжае канцэнтрацыю кіслароду ў памяшканні і вельмі небяспечна.

Не дазваляйце дзецям гуляць з выключальнікамі газавай пліты і пасля прыгатавання ежы абавязкова пераканайцеся ў тым, што ўсе яны шчыльна зачыненыя.

Выкінь гэта неадкладна! 8 рэчаў, небяспечных для здароўя

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

У журналістыцы з 1999 года. Любімая тэма – чалавек, яго лёс. Упэўнена: толькі той матэрыял будзе жыць, які прапушчаны аўтарам праз сэрца, прачулы да апошняй коскі. Сухія ж, шаблонныя артыкулы не затрымаюцца ў памяці чытача, не паўплываюць на яго светаўспрыманне... Вельмі люблю сваю працу. Але штораз, паказваючы герою матэрыялу гатовы нарыс, хвалююся, быццам здаю важны іспыт: ці здолела зберагчы-перадаць словамі тое самае, асабістае? Ці адгукаецца душа на радкі? Цвёрда перакананая, што «маленькіх» людзей не бывае. Веру ў закон сеяння і жніва.
Глядзіце таксама