18.10.2023
18.10.2023

Незабыўны смак. Гісторыя беларускіх цукерак

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

18 кастрычніка ў свеце адзначаюць Дзень цукерак. Першыя цукеркі з'явіліся больш за тры тысячы гадоў таму ў Старажытным Егіпце, затым прысмакі з сухафруктаў і арэхаў у мёдзе сталі гатаваць у іншых краінах. У Еўропе цукеркі з'явіліся пасля таго, як туды з Індыі быў завезены цукар.

Што цікава, першапачаткова цукеркі лічыліся не прысмакамі, а лекамі і прадаваліся ў аптэках. Нават слова «цукерка» лацінскага confectum азначае «прыгатаваныя зёлкі». Аптэкары прапаноўвалі зацукраваную або перапрацаваную ў варэнне садавіну як сродак ад кашлю і нервовых расстройстваў.

У сучасным свеце можна знайсці цукеркі на любы густ: шакаладныя і карамелькі, лядзяшы, а таксама з начыннем з паветранага суфле і мармеладу.

Беларускія цукеркі. Сакрэт неверагоднага смаку 

Цукеркі

Гісторыя беларускай кандытарскай прамысловасці вельмі цікавая. Перад першай сусветнай вайной існавала нават некалькі невялікіх фабрык, якія ў прамысловым маштабе рабілі пасцілу, джэмы і мармелад.

Адна з гэтых фабрык захавалася і дагэтуль — гэта нараўлянская кандытарская фабрыка з рэвалюцыйнай назвай «Чырвоны мазыранін», яна да гэтага часу вырабляе зефір па тых жа рэцэптах, па якіх рабілі замову для Фёдара Шаляпіна ў 1915 годзе.

Пасля рэвалюцыі ў новага бальшавіцкага ўрада кандытарская прамысловасць была ў прыярытэце, таму яшчэ ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя былі запушчаны фабрыкі ў Мінску, Гомелі і Нароўлі. Спачатку яны не выпускалі кандытарскія вырабы з шакаладу, з-за адсутнасці дастатковай колькасці сыравіны. Вытворчасць была сканцэнтравана на ледзянцовай карамелі і ірысках.

І толькі ў 30-ыя гады, у асартыменце фабрык «Камунарка» і «Спартак» з'явіліся вырабы з шакаладу. Гэта былі стандартныя для ўсяго Савецкага Саюза шакаладкі «Паспрабуй адбяры»  і «Залаты ярлык», а таксама цукеркі з яшчэ дарэвалюцыйнай рэцэптурай – «Мішка на Поўначы» і «Ананасавыя». А ў 1935 годзе адбылася знакавая падзея, фабрыка «Камунарка» выпусціла першыя кілаграмы арыгінальных цукерак труфельнага тыпу — «Беларуская бульбачка».

Цукеркі

Пасля далучэння Заходняй Беларусі ў 1939 годзе да СССР, на працу ў кандытарскія фабрыкі Савецкай Беларусі перайшоў шэраг тэхнолагаў, якія працавалі на прадпрыемствах буржуазнай Польшчы. Яны дапамаглі асвоіць на «Камунарцы» і «Спартаку» выпуск цукерак тыпу суфле «Птушынае малако» і памадных «Кароўка».

Вялікая Айчынная парушыла развіццё кандытарскай прамысловасці. Але калі фабрыка ў Мінску была захоплена разам з гатовай прадукцыяй. А гомельскую фабрыку «Спартак» паспелі эвакуіраваць у Кіеў разам з усёй гатовай прадукцыяй. Выпуск шакаладу падчас акупацыі нічым не пацвярджаецца, але па ўспамінах лётчыкаў, ім у 1941 годзе ў лётных НЗ трапляліся шакаладкі гомельскай фабрыкі. Пасля вайны беларускія кандытарскія фабрыкі атрымалі дастаткова новае абсталяванне з Германіі. Першая пасляваенная прадукцыя была выпушчана да Новага 1946 года і была размеркавана паміж дзіцячымі дамамі. А да 1948 году абедзве фабрыкі аднавілі даваенную вытворчасць.

Росквіт беларускай кандытарскай прамысловасці

Цукеркі

Менавіта ў 60-ыя гады XX стагоддзя масава ствараліся арыгінальныя беларускія цукеркі, якія сталі такімі папулярнымі ў Савецкім Саюзе, у краінах Усходняй Еўропы, на Кубе і ў В'етнаме з Манголіяй. Мала хто памятае, што беларускі «Зефір у шакаладзе» пастаўляўся ў 70-ыя гады, у вялікіх аб'ёмах у Ісландыю, у абмен на смачны тоўсты селядзец.

Да арыгінальных беларускіх цукерак таго часу можна аднесці: «Грыльяж на арахісе», «Вішнёвае суфле», «Беларускія». З'явілася ў «Камунаркі» свая шакаладка «Алёнка», а таксама распрацавалі рэцэптуру малочнай шакаладкі «Чырвоная Шапачка». Гомельскі «Спартак» быў вядомы на ўсю краіну сваімі наборамі шакаладных цукерак, якія прадаваліся падчас урачыстых мерапрыемстваў у Крамлі. А таксама шакаладнымі батончыкамі, з памаднымі начыннямі, якія можна было купіць ад Калінінграда да Уладзівастока.

Карысныя цукеркі і казінакі для прыгожай фігуры. Топ-3 незвычайных рэцэпта

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама