30.03.2020
30.03.2020

Пра сімптомы і меры прафілактыкі COVID-19

logo
Хваробы ад А да Я
0 70
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Слушна яшчэ раз нагадвае пра сімптомы захворвання, а таксама меры прафілактыкі інфекцыі.

Сімптомы каранавіруса

Каранавірус. Рэжым самаізаляцыі.

Самымі частымі сімптомамі каранавіруса з'яўляюцца павышэнне тэмпературы цела (часцей да 38-39°С), стамляльнасць і сухі кашаль (часам макрота выдзяляецца ў невялікай колькасці).

У некаторых выпадках хворы чалавек адчувае пачуццё сціскання ў грудной клетцы, задышку. Часам да пералічаных сімптомаў далучаецца мышачны і галаўны боль.

Захворванне можа таксама дэбютаваць з'яўленнем вадкага стулу, млоснасцю, ванітамі і зніжэннем апетыту.

Наколькі цяжка працякае захворванне

Эксперты адзначаюць, што ў большасці выпадкаў (81-85%) інфекцыя працякае ў лёгкай форме. Медыцынская дапамога неабходная 10-14% пацыентаў. У інтэнсіўнай тэрапіі маюць патрэбу 5-6%. Як правіла, гэта ўзроставыя пацыенты са спадарожнымі паталогіямі (цукровы дыябет, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, артэрыяльная гіпертэнзія, ішэмічная хвароба сэрца, анкалагічныя хваробы і інш.).

Гэта найбольш цяжкая катэгорыя пацыентаў. Менавіта таму сталым людзям неабходна максімальна абмежаваць кантакты са сваякамі, у якіх ёсць прыкметы вірусных інфекцый, не выходзіць лішні раз у аптэку або краму, не наведваць без вострай неабходнасці паліклініку.

Павышаная тэмпература, кашаль і абцяжаранае дыханне – сур'ёзная падстава для неспакою і звароту па медыцынскую дапамогу.

Шляхі перадачы каранавіруснай інфекцыі

Асноўны шлях перадачы інфекцыі – паветрана-кропельны. Захворванне распаўсюджваецца пры блізкім кантакце з хворым.

Каранавірсу. Калі няма магчымасці вымыць рукі з мылам, карыстаемся антысептыкам.Магчымы таксама кантактна-бытавы шлях перадачы інфекцыі. Напрыклад, хворы пры кашлі і чханні прыкрыўся рукой, затым узяўся за ручку дзвярэй.

Менавіта таму спецыялісты рэкамендуюць пры неабходнасці выконваць рэспіраторны этыкет, а таксама не грэбаваць правіламі гігіены (калі няма магчымасці памыць рукі, варта скарыстацца спіртазмяшчальным антысептычным сродкам).

Як абараніцца ад заражэння

Каранавирус. Мыем рукі з мылам 20 секунд.Меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі заключаюцца ў выкананні пэўных правілаў:

  • сачыце за тым, каб рукі былі чыстымі. Іх неабходна мыць з мылам на працягу не менш за 20 секунд або апрацоўваць антысептычным растворам;
  • не дакранайцеся лішні раз нямытымі рукамі да твару, не чапайце вочы, нос, рот. Так вірусныя часціцы могуць трапіць у арганізм чалавека;
  • не наведвайце шматлюдныя месцы. Калі такой магчымасці няма, старайцеся трымацца на адлегласці не менш за метр ад людзей, у якіх ёсць прыкметы рэспіраторнага захворвання;
  • захоўвайце рэспіраторны этыкет. Пры кашлі або чханні прыкрывайце твар сурвэткай альбо сагнутым локцем;
  • калі адчуваеце, што захварэлі, заставайцеся дома. Пры павышэнні тэмпературы, з'яўленні кашлю і абцяжараным дыханні выклікайце ўрача і выконвайце ўсе ўказанні спецыялістаў.

Рэжым самаізаляцыі

Калі вы вярнуліся з краінаў, эпідэміялагічна неспрыяльных па каранавірусе, на працягу 14 дзён пасля прыбыцця выконвайце рэжым самаізаляцыі. Пры любых прыкметах інфекцыі, якія з'явіліся на працягу гэтага перыяду (напрыклад, павысілася тэмпература, з'явіўся кашаль), трэба выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама праінфармаваць медперсанал, у якіх краінах знаходзіліся, паведаміць дату свайго вяртання.

Ці трэба насіць маску?

Каранавірсу. Пад ударам – сталыя людзі.

Эксперты тлумачаць, што ў сілу сваёй структуры марлевая павязка не можа ў поўнай меры «затрымаць» вірус. Акрамя таго, калі насіць яе працяглы час, часта не мяняць (кожныя дзве гадзіны), яна зробіцца вільготнай, на ёй могуць з'явіцца мікробы.

Разам з тым, насіць маску трэба тым, хто хворы або даглядае інфіцыраваных людзей. Маска павінна закрываць рот і нос, шчыльна прылягаць да скуры. Як толькі маска зробіцца вільготнай, яе варта змяніць.

Ці можна захварэць на каранавірус паўторна?

Згодна з інфармацыяй экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі фарміруецца імунітэт. Наколькі ён будзе стойкім, пакажуць далейшыя даследаванні.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 70

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».