Тры важныя царкоўныя святы адзначаюць праваслаўныя хрысціяне ў жніўні — Мядовы, Яблычны і Арэхавы Спас. Першы прыпадае на 14 жніўня (1 жніўня па старым стылі). Існуюць традыцыі і звычаі, якія рэкамендуецца прытрымлівацца ў гэты дзень.
Галоўным пачастункам у свята былі стравы з мёда. У Мядовы Спас гаспадыні гатавалі посныя пірагі, бліны і медавуху. Асобай папулярнасцю раней карысталіся мядовыя пернікі, якія паўсюдна пяклі ў дамах і прадавалі на кірмашах. Імі частавалі суседзяў і блізкіх.
Пачынаць трапезу было прынята з лыжкі мёда. Даўней верылі, што калі перад ужываннем прысмакі загадаць жаданне, то яно абавязкова спраўдзіцца.
Апроч мёда на Мядовы Спас збіралі мак. Таму дзень яшчэ вядомы як Макавей, а на стале акрамя мядовых пернікаў абавязкова прысутнічалі пірагі і булачкі з макам. Таксама з маку рабілі абярэгі ад псуты і сурокаў.
Камень, костка, крыж ды іншыя старадаўнія абярэгі ў беларусаў
да зместуШто за свята Мядовы Спас?
З гэтага праваслаўнага свята пачынаецца двухтыднёвы Успенскі пост, які прымеркаваны да адной з галоўных дат царкоўнага календара — Унебаўзяцці Прасвятой Багародзіцы. У гэты час вернікі адмаўляюцца ад ежы жывёльнага паходжання, але можна есці гародніну, садавіну і мёд.
Свята атрымала адпаведную назву, паколькі ў гэты час пчаляры пачынаюць збіраць мёд, які валодае карыснымі ўласцівасцямі. У гэтым ласунку вялікая колькасць вітамінаў і мікраэлементаў, неабходных для здароўя чалавека.
да зместуТрадыцыі Мядовага Спасу
У гэты дзень мёд асвячалі ў царкве. Лічыцца, што асвечаныя прадукты маюць асаблівую сілу.
Таксама лічылася, што да гэтага дня трэба сабраць увесь мёд, інакш яго забяруць чужыя пчолы.
Акрамя таго, гэты Спас насіў назвы «Мокры» ці «Водны» — у гэты дзень была традыцыя купацца ў вадаёмах, бо лічылася, што гэты працэс ачысціць цела і душу.
да зместуШто можна рабіць на Мядовы Спас
У гэты дзень варта падзякаваць пчалярам за іх працу, якая дазваляе атрымаць мядовы ўраджай.
Таксама варта прыгатаваць стравы з гэтага прадукта. Продкі казалі, што перад тым, як з'есці ў гэты дзень лыжку прысмакі, трэба загадаць жаданне і яно абавязкова спраўдзіцца.
Таксама вернікам трэба асвяціць мёд і мак, выкупацца ў вадаёме і наведаць богаслужэнне.
Мядовы пернік з начыннем. Пакрокавы рэцэпт
да зместуШто нельга рабіць на Мядовы Спас
Продкі казалі, што на Мядовы Спас нельга працаваць у полі і дома — дрэнная прымета. У гэты дзень трэба бавіць час з сям'ёй і сябрамі.
Таксама нельга ў гэтае свята ўладкоўваць шумныя застоллі, бо пчолы не выносяць гучных гукаў і гэта можа парушыць іх спакой.
Адзначаючы свята, стол павінен быць посным.
да зместуПрыкметы на Мядовы Спас
Ёсць шэраг прымет на Мядовы Спас, у якія верылі продкі. Напрыклад, калі ў гэты дзень будзе дождж, то значыць, што ў наступным годзе не будзе лясных пажараў.
Калі адцвілі ружы, то гэта сігнал, што лета падыходзіць да канца. Хуткае наступленне восені сімвалізуюць і пералётныя птушкі, якія адлятаюць.
Таксама лічылася, што сны на Мядовы Спас будуць прарочымі.
📌 Чытаюць таксама: