10.04.2018
10.04.2018

Праект «У адным вымярэнні» едзе ў Віцебск!

logo
Навiны
0 17
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Ужо зусім хутка, 12 траўня адбудзецца завяршальная сустрэча спецыялістаў у галіне кардыялогіі і неўралогіі з насельніцтвам у рамках праекта «У адным вымярэнні».

Арганізатары праекту наведалі ўсе абласныя гарады, на чарзе застаўся апошні – Віцебск. Сустрэча адбудзецца ў актавай зале Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па вул. Фрунзе, 27.

Нагадаем, што праект «У адным вымярэнні» накіраваны на прадухіленне інсультаў і інфарктаў у насельніцтва. У рамках падобных сустрэч вядучыя спецыялісты ў галіне кардыялогіі і неўралогіі распавядаюць аб прычынах, прыкметах, першай дапамозе і прафілактыцы інсультаў. Акрамя таго, ёсць магчымасць задаць пытанні экспертам, а таксама папрысутнічаць на майстар-класе па правільным вымярэнні ціску.

Арганізатарамі акцыі выступілі кампанія Microlife, нацыянальны партал пра здаровы лад жыцця 24health.by пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Пачнецца сустрэча ў 13.00. Уваход вольны.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 17

Глядзіце таксама