31.03.2023
31.03.2023

Прысвячэнне майстру. Як асоба Леаніда Шчамялёва аб’яднала Надзею Лівенцаву і Уладзіміра Крываблоцкага?

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Уплыў творчасці Леаніда Шчамялёва на жывапісную культуру Беларусі другой паловы XX стагоддзя велізарны, а яго жыццёвы шлях мастака і грамадзяніна — гэта высокі прыклад творчага даўгалецця, духоўнай сталасці і жыццёвай мудрасці. Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў быў не толькі выдатным мастаком, але і таленавітым настаўнікам.

Выстаўка «Вялікі настаўнік», што адкрылася 30 сакавіка ў Гарадской мастацкай галерэі імя Леаніда Шчамялёва, аб'яднала творчасць двух вучняў Леаніда Дзмітрыевіча, абсалютна розных па стылі майстроў – Надзеі Лівенцавай і Уладзіміра Крываблоцкага.

Уладзімір Крываблоцкі і Надзея Лівенцава

Творцы падрыхтавалі праект, дзе змаглі аб’яднаць некалькі ідэй: з аднаго боку сваёй творчасцю падзякавалі Леаніду Дзмітрыевічу за яго падтрымку, мастацкае выхаванне і чалавечыя адносіны, з другога падзяліліся сваім мастацкім досведам, прадэманстраваллі асабістыя творчыя магчымасці.

Творы Надзеі Лівенцавай

Творы Надзеі Лівенцавай — тонкія, прасякнутыя ўнутраным святлом — будуюцца на спалучэннях вытанчана прыгожых чыстых тонаў, нараджаюцца ад судакранання душы мастачкі з душой кветак, дрэў, гор, неба — вечным і мудрым духам прыроды.

Адкрыццё выстаўкі "Вялікі настаўнік"

Мастацкі свет Надзеі Лівенцавай – гэта калейдаскоп, у якім адлюстроўваецца спектр самых розных колераў і адценняў, самых розных тэм і жанраў: ад глыбока паэтычных матываў прыроды да фігуратыўных кампазіцый на урбаністычную тэму, ад цыкла шматпрадметных нацюрмортаў, умела сканструяваных, прадуманых, асэнсаваных. успамінаў.

Уладзімір Крываблоцкі

У творчасці Уладзіміра Крываблоцкага актыўна ўзаемадзейнічаюць манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (мазаіка, вітраж, ляўкас) і станковы жывапіс. Яго творчасць вызначаецца філасафічнасцю, уменнем арганізаваць вялікае архітэктурнае асяроддзе. У манументальных аб'ектах мастак закранае грамадска-значныя тэмы, а ў станковым жывапісе будуе складаныя прасторавыя кампазіцыі, манументальныя па гучанні, абагульнена-дэкаратыўныя па пластычным страенні.

— У гэты дом Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва я кожны раз уваходжу з хваляваннем, — падкрэсліла на адкрыцці праекта першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — Ён, вядома, натхняльнік. Яго 100-гадовы юбілей — нагода, каб пагаварыць аб мастацтве, нагода сабрацца на добрую выстаўку, такую як сёння. Леанід Дзмітрыйвіч быў чалавекам адкрытым, дзверы яго дома і майстэрні не зачыняліся. Ён заўсёды быў гатовы прыняць калег, сяброў. На гэтай выстаўцы хоць і прадстаўлены работы двух вучняў мастака, але менавіта ў іх праекце я бачу невядомага Леаніда Шчамялёва. Бо адна справа быць майстрам, быць мастаком, іншая — быць настаўнікам. Гэта асаблівы талент. Часам у творчых людзей гэтыя два таленты не супадаюць, у дадзеным выпадку склалася ўсё.

Нягледзячы на розніцу стыляў мастакоў, менавіта Леанід Шчамялёў заклаў у сваіх вучнях любоў да мастацтва і асновы, якія сфарміравалі ў далейшым унікальны творчы падыход кожнага майстра. Жыццё Вялікага настаўніка працягваецца ў работах ягоных вучняў.

Леанід Гоманаў і Надзея Лівенцава

Гісторыя двух цікавых мастакоў, два непаўторныя лёсы. Усе гэта адлюстравана на палотнах аўтараў. Такія выстаўкі — гэта магчымасць не проста паглыбіцца ў жывапіс і адценні на палотнах, а спроба пазнаеміцца з аўтарам, яго думкамі і філасофіяй, спроба даведацца пра боль і шчасце чалавека, які за фарбамі пакідае сваё жыццё.

Андрэй Смаляк

Каляровыя эмоцыі. Якім жыццё на сваіх палотнах пісаў Леанід Шчамялёў

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.