Моцная Картка аб'явіла старт новай дабрачыннай акцыі #рубльзалайк, мэтай якой з'яўляецца збор сродкаў для пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.
Для таго, каб стаць удзельнікам акцыі, трэба:
- Падпісацца ў Інстаграм на профіль @mocnayakartka
- Паставіць лайк пад постам.
Далей усе лайкі, якія карыстальнікі сацыяльных сетак паставяць пад постам, будуць канвертаваныя ў рублі і перададзеныя ў Дабрачынны фонд «Моцная картка».
Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў першыя зімовыя дні, а грошы будуць пералічаны для маленькіх пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.
*Максімальная сума пералічэння 5.000 беларускіх рублёў.
Хэштэгі: #рубльзалайк #моцнаякартка #благотворительность
Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі! Лайкайце і дапамагайце!
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by