Site icon Слушна

Салата з фасоляй і сухарыкамі. Пакрокавы рэцэпт

У беларускай народнай кулінарнай кнізе значнае месца займаюць стравы з фасоляй – карыснай і пажыўной раслінай.

Пасоля, квасоля, шальбабон, фасоля — так называюць у розных мясцовасцях Беларусі гэту травяністую расліну з сямейства бабовых. Яе радзіма — Паўднёвая Амерыка і перш чым фасоля трапіла на стол у выглядзе смачнай стравы, яе выкарыстоўвалі ў якасці дэкаратыўнай кветкі.

У Першай беларускай кулінарнай кнізе «Літоўская кухарка», якую склала Вінцэнта Завадская, шмат цікавых рэцэптаў з фасоляй, якія сёння не толькі паўтараюць сучаснікі, але і на іх аснове ствараюць свае кулінарныя шэдэўры.

Гэтым разам свой рэцэпт салаты з фасоляй прапануе блогер Святлана Карніцкая.

Інгрэдыенты

  • Курынае філе — 1 шт. ці 200-300 гр.
  • Памідор — 1-2 шт. (альбо чырвоны перац — 1 шт.)
  • Цвёрды сыр — 100 гр.
  • Кансерваваная або вараная чырвоная фасоля — 200 гр.
  • Сухарыкі з любым смакам — 50-100 г
  • Маянэз — 3 ст. л.
  • Соль — па смаку
  • Любая зеляніна — па смаку

Спосаб прыгатавання

Курынае філе прамыць і паставіць варыцца 20-25 хвілін. Прыбіраем абавязкова зверху пену, і ваду адразу крыху падсольваем. Больш варыць філе не трэба, каб яно не атрымалася гумовым.

Зліваем ваду з кансерваванай фасолі і дадаем у наш посуд для салаты.

Калі філе зварылася, наразаем астылае мяса кубікамі ці любой іншай формай.

Таксама свежыя памідоры наразаем невялікімі кубікамі. Можна таксама выкарыстоўваць чырвоны перац.

Затым нам трэба надзерці сыр на буйнай тарцы, дадаем усё інгрэдыенты ў салату паэтапна.

Наразаем свежую зеляніну. Са свежай зеляніны аўтар выкарыстоўвала пятрушку, можна таксама дадаваць кроп ці зялёны лук.

Дадаем да інгрэдыентаў маянэз і соль, праванскія травы і змешваем.

Сухарыкі дадаем ужо непасрэдна перад падачай салаты, каб яны не размяклі.

Для падачы стравы можна выкарыстоўваць парцыённыя формы, якія нададуць салаце асаблівы выгляд.

Смачна есці!

Гатуйце самі - гатуйце з намі!

Вітамінная салата з пекінскай капустай і вяндлінай

Салата «Гняздо сінічкі» з курыцай

Сытная салата з дамашнім маянэзам. Пакрокавы рэцэпт

 

Exit mobile version