02.02.2024
02.02.2024

Сытная салата з дамашнім маянэзам. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Кожная гаспадыня ў сваім кулінарным арсенале мае рэцэпт сытнай салаты. Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна падзялілася з намі рэцэптам беларускай сытнай салаты, якая выдатна падыдзе да гарніра з бульбы.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты

  • Морква
  • Цыбуля
  • Адвараныя яйкі
  • Любое нятлустае мяса ( свініна, ялавічына, курыца)

Колькасць інгрэдыентаў залежыць ад таго, на колькі чалавек вы гатуеце салат.

Інгрэдыенты для маняэза

  • Алей — 200 гр.
  • Яйкі — 1 шт.
  • Гарчыца — 1 ч.л.
  • Цукар — 1 ч.л.
  • Соль — 0,5 ч.л
  • Лімонны сок — 1ч.л.

Спосаб прыгатавання

Моркву надзерці на буйнай тарцы, цыбулю парэзаць на тонкія паўколы.

Гародніну патушыць на алеі да мяккасці.

Гарродніна

Мяса парэзаць на невялікія тонкія палоскі.

Сырое мяса

Сырое мяса дадаць на патэльню да тушанай гародніны, тушыць хвілін 10.

Філе

Яйкі адварыць укрутую, астудзіць, пачысціць і парэзаць на кавалачкі сярэдняй велічыні.

Яйкі

Перакласці гародніну з мясам у міску, даць трошкі астыць.

Яйкі

Дадаць яйкі і маянэз па смаку 1-2 лыжкі.

Маянэз

Для маянэза выкарыстоўвайце слоік, у які памесціцца пагружны блэндар. Улійце туды алей і яйка.

Дадайце гарчыцу, соль, цукар, сок лімона.

Пагрузіце блэндар у слоік да дна, уключыце і ўтрымлівайце нерухома, пакуль не пачнуць з’яўляцца згусткі эмульсіі ( гэта важна!) Інакш маянэз не атрымаецца. Праз хвіліну, калі маса пачне гусцець, можна рухаць блэндар.

Калі маянэз атрымаўся вельмі густы, дадайце да яго крыху вады, калі рэдкі, дадайце алей.

Смачна есці!

Салаты на святочны стол. Топ-8 смачных рэцэптаў

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.
Глядзіце таксама