Site icon Слушна

Карысныя сэндвічы на сняданак. ТОП-5-рэцэптаў

Няма часу гатаваць сытны і карысны сняданак? Зрабіце сэндвіч! Калі набыць правільныя інгрэдыенты, ён атрымаецца смачным і такім жа багатым пажыўнымі рэчывамі, як і каша. Акрамя таго, сэндвічы зручна браць з сабой, каб перакусіць пазней ці ў дарозе.

3 лістапада, у Сусветны дзень сэндвіча, прапануем вам простыя і хуткія рэцэпты смачнага сняданку.

да зместу

Жытнія сэндвічы з сырам, авакада і травяным соусам

Сэндвічы з авакада

Інгрэдыенты

  • 1 авакада
  • 100 гр. сметанковага сыра
  • 50 гр. нятлустага цвёрдага сыра
  • 50 гр. казінага сыра
  • некалькі лустачак жытняга хлеба
  • лісце шпінату
  • зеляніна (па смаку)

Спосаб прыгатавання

Для соуса зеляніну трэба дробна пасекчы і змяшаць са сметанковым сырам. Атрыманай масай раўнамерна змазаць кожную лустачку хлеба.

Наразаць цвёрды і казіны сыр. Авакада разрэзаць напалову і выдаліць костачку. Мякаць нарэзаць.

Сабраць сэндвічы. На лустачкі хлеба з соусам пакласці лісце шпінату, авакада, цвёрды сыр і казіны. Накрыць астатнямі лустачкамі.

да зместу

Сэндвічы з бурачным хумусам

Інгрэдыенты

Для хумуса

  • 1 бурак
  • 150 гр. белай фасолі
  • 2 зубчыка часнаку
  • 50 мл. аліўкавага алею
  • соль, перац

 Для сэндвічаў

  • 1 агурок
  • 1 чырвоны балгарскі перац
  • 1 морква
  • зеляніна (па смаку)
  • лустачкі цэльназерневага хлеба

Спосаб прыгатавання

Для хумуса адварыць фасолю і запекчы бурак. Ачысціць бурак ад скуры, буйна нарэзаць і змясціць у чару блэндара. Дадаць фасолю, здробнены часнок і аліўкавы алей. Пасаліць і паперчыць, а затым узбіць усё да аднастайнасці.

Агурок і перац тонка нарэзаць. Моркву надзерці.

Лустачкі хлеба змазаць прыгатаваным бурачным хумусам. Зверху выкласці гародніну і зеляніну. Накрыць пакінутымі лустачкамі.

да зместу

Сэндвічы з тунцом і яйкамі

Інгрэдыенты

  • 1 слоік кансерваванага тунца ва ўласным соку
  • 1 агурок
  • 2 яйкі
  • 100 гр .сыра рыкота
  • 2 цэльназерневыя булачкі
  • рукала ці лісце шпінату (па смаку)
  • соль, перац

Спосаб прыгатавання

Яйкі зварыць укрутую, ачысціць і нарэзаць пласцінамі. Агурок нарэзаць кружочкамі. Тунец пры неабходнасці расцерці відэльцам.

Булачкі разрэзаць уздоўж і кожную лустачку змазаць рыкотай. Выкласці на булку агуркі, тунец, яйкі і зеляніну. Пасаліць і паперчыць. Накрыць астатнімі лустачкамі.

да зместу

Дыетычныя сэндвічы з гароднінай

 

Інгрэдыенты

  • 100 гр. тварагу
  • 1 агурок
  • 1 радыска
  • булачка
  • зеляніна (па смаку)

Спосаб прыгатавання

Гародніну нарэзаць тонкімі кружочкамі. Зеляніну пасекчы.

Булачку змазаць тварагом. Выкласці гародніну і зеляніну.

да зместу

Салодкія сэндвічы з арахісавай пастай і бананам

Інгрэдыенты

  • 100 гр. замарожаных ягад
  • 100 гр арахісавай пасты
  • 1 банан
  • лустачкі хлеба з макам ці сухафруктамі

Спосаб прыгатавання

Ягады здрабніць блэндарам у пюрэ. Бананы нарэзаць кружочкамі.

Змазаць лустачкі хлеба арахісавай пастай, выкласці банан і паліць ягадным пюрэ. Кожны бутэрброд накрыць другой палоўкай хлеба.

Два варыянты запечаных сэндвічаў. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version