Набліжаюцца выходныя! А гэта значыць, што гатаваць сняданак можна не на хуткую руку, а павольна, не прапускаючы кулінарных дэталяў! На званне аднаго з самых смачных і простых сняданкаў, безумоўна, могуць прэтэндаваць аладкі. Іх любяць як дарослыя, так і дзеці.
У даўнія стагоддзі аладкі звалі па-рознаму ў залежнасці ад сяла ці горада. Да прыкладу, недзе іх называлі аладкі, недзе алашкі, а недзе ўвогуле алябышы. Аладкі мелі не толькі розныя назвы, але самыя разнастайныя густы. У славянскіх жанчын у гаспадарцы заўсёды меліся чыгунныя патэльні вялікай вагі, не гледзячы на гэта, гаспадарыні з лёгкасцю спраўляліся з такім цяжкім посудам, які зваўся аладніца.
Тады аладкі гатавалі толькі па адным рэцэпце: у цеста дадаваліся масла і яйкі. Ён захоўваўся даволі працяглы час. Але пазней людзі сталі змяняць традыцыйную смятану, якая падаецца да аладак, на іншыя смачныя прадукты, такія як варэнне, розныя джэмы, ласункі, мёд … Затым і ў само цеста сталі дадаваць розныя інгрэдыенты. З'яўляліся разнастайныя віды аладак, у цеста дадавалі арэхі, садавіну, павідла і яшчэ шмат чаго.
Аладкі не губляюць папулярнасці і зараз, карыстаюцца вялікім аўтарытэтам у гурманаў. Блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава зноў адкрывае для нас сваю скарбонку рэцэптаў: дзеліцца самымі рознымі відамі аладак, якія, безумоўна, атрымаюцца ў кожнай гаспадыні.
Пышныя аладкі на кефіры - ідэальны сняданак
- 200 мл кефіру
- 150 гр мукі
- 1 яйка
- 2-3 ст л цукру (любы сахзам)
- Дробка солі
- 0,5 г л соды без верха
Кефір крыху падцяпліць у мікрахвалеўцы. Дадаць да яго соду, змяшаць да з'яўлення рэакцыі.
Затым дадаць яйка, цукар, соль і ў канцы муку. Цеста будзе цягучае і густое.
Антыпрыгарную патэльню разагрэць і сфарміраваць аладкі лыжкай. Масла дадаваць не трэба. Калі патэльня крыху прыгарае, то проста змажце яе кропляй расліннага алею. 1 ст л з горкай роўная адной аладке. Смажым пад вечкам на сярэднім агні з двух бакоў.
Тварожныя аладкі за 5 хвілін
На 1 порцыю спатрэбіцца:
- 1 шкляначка (100-120 гр) любога мяккага тваражка
- 4 ст л з паўгоркай мукі (у Настассі рысавая)
- 0.5 г л разрыхляльніка
- 2 ст л цукру( колькасць залежыць ад салодкасці тваражка)
- 1 яйка
Усе інгрэдыенты ўзбіваем у чашы блэндара або венцам да аднастайнасці. Фарміруем аладкі лыжкай на сухой антыпрыгарнай патэльні. Смажым да з'яўлення бурбалак на агні ніжэй сярэдняга без вечка, пераварочваем і гатуем на другім баку да падрумяньвання.
Гатова. Гэта вельмі смачна! А яшчэ хутка і проста.
КБЖВ на 100 гр без уліку цукру: 218/9/4/35
Панкейкі
Якая мудрагелістая назва для такога супер простага рэцэпту! Вельмі проста, смачна і хутка. Без паху смажанага на ўсю хату і падцякаючага тлушчу.
- 1 яйка
- 1 банан
- 5 ст л мукі (у аўтара рысавая)
- 50 мл малака
- 1 г л разрыхляльніка
Усе інгрэдыенты ўзбіваем у блэндары. Калі яго няма, то банан трэба расцерці відэльцам да кашападобнага стану, дадаць усе астатнія інгрэдыенты і добра ўзбіць відэльцам або венцам.
Смажым на сухой антыпрыгарнай патэльні на невялікім агні. 1 лыжка цеста — панкейк. Як толькі з'явяцца бурбалкі, пераварочваем. На ўсё пра ўсё літаральна пару хвілін!
Атрымліваюцца пышненькія, смачненькія панкейкі. Калі трапіўся несалодкі банан, то можна падаваць з варэннем, мёдам, цукровай пудрай.
Аўсяныя аладкі
Далікатны, смачны, пажыўны сняданак для ўсёй сям'і.
- 100 гр аўсянай мукі (калі ў вас няма, то трэба проста перамалоць аўсяныя камякі ў блэндары да стану мукі).
- 50 мл малака
- 1 яйка
- 1 саспелы банан
- Разрыхляльнік
- Падсалоджвальнік па гусце ( 1-2 ст л цукру)
Банан здрабніць відэльцам, дадаць астатнія інгрэдыенты і добра ўзбіць венцам ці відэльцам. Можна адразу выкарыстоўваць блэндар.
Выпякаем на сухой антыпрыгарнай патэльні альбо на звычайнай, змазанай раслінным алеем, на невялікім агні з двух бакоў да залацістага колеру.
КБЖВ на 100 гр без уліку цукру: 203 /7/5/35
Прыемнага апетыту!
https://bel.24health.by/nesalodkiya-nachynki-dlya-blinou-lepshyya-recepty/
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by