09.10.2023
09.10.2023

Што такое крыёніка? Навошта замарожваць людзей, і колькі гэта каштуе?

logo
Здароўе
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Ёсць у паэта Уладзіміра Маякоўскага п'еса «Клоп» пра Івана Прысыпкіна, якога пасля смерці замарозілі ў 1929 годзе, а праз 50 гадоў, у 1979, размарозілі. Пытанне, ці ведаў нешта Маякоўскі пра крыёніку, бо апісаны ў п'есе працэс, яна і ёсць.

Крыёніка — працэс захавання целаў людзей, жывёл, шляхам глыбокай замарозкі. Асноўная мэта крыянавання — захаваць цела да таго моманту, калі навука зможа іх ажывіць.

Гісторыя крыёнікі

крыасон

Яшчэ ў 18 стагоддзі англійскі навуковец Джон Хантэр выказаў гіпотэзу, што можна падоўжыць жыццё чалавека на любы тэрмін шляхам яго цыклічнага замарожвання і адтавання. А рускі навуковец Павел Бахмецьеў правёў доследванні па замарозцы і размарозцы кукалак матылькоў.

З тых часоў сталі з'яўляцца канцэпцыі, тэорыі аб магчымасці аднаўлення органаў, тканак шляхам замарозкі. І нарэшце ў 1964 годзе, аб'яднаўшы ўсе веды, досведы, выйшла кніга Роберта Этынгера «Перспектывы неўміручасці», якая дала пачатак сучаснай крыёніцы.

Першая крыякампанія Alcor з'явілася ў 1972 годзе ў ЗША, дзе за ўвесь перыяд існавання было замарожана 1411 цел.

Сучасная крыёніка: за і супраць

У Кітаі замарозкай займаецца секцыя ў Шаньдунскім навукова-даследчым інстытуце, першага пацыента замарозілі ў 2017 годзе.

Крыёніка

У Расіі ёсць кампанія «КрыаРус», якая займаецца замарозкай людзей, жывёл, раслін. Цяпер там у іх сасудах знаходзіцца 94 чалавека і 58 жывёл.

Сваёй чаргі чакаюць яшчэ 600 чалавек. Хто гэтыя людзі? Навукоўцы, выкладчыкі, IT-спецыялісты, уладальнікі кампаній, заводаў, параходаў, людзі не бедныя. Замарозка ўсяго цела каштуе $36 000, не кожны мае такую суму.

Дагавор з кампаніяй заключаецца яшчэ пры жыцці, пагадненне дзейнічае 100 гадоў.

Юрыдычна крыяніраванне афармляецца як навуковы эксперымент. А ці атрымаецца ён ці не, адказнасці ніхто не нясе.

Працэс крыяніравання пачынаецца з таго моманту, калі лекар зафіксаваў смерць пацыента.

Спецыялісты крыякампаніі замяняюць кроў наборам рэчываў, якія не ператворацца ў лёд.

Цела астуджаецца, затым яго змяшчаюць у сухі лёд, дзе яно захоўваецца год, а затым замарожваецца да мінус 196 градусаў і захоўваецца ў вадкім азоце ў спецыяльных вакуумных сасудах. Там цела змяшчаюць уніз галавой, каб у выпадку размарозкі не быў закрануты мозг.

Цела будуць захоўвацца да таго часу, пакуль навука не знойдзе магчымасць іх аднавіць ці пакуль на 100% будзе даказана, што гэта немагчыма.

69 міжнародных спецыялістаў падпісалі адкрыты ліст у падтрымку крыёнікі. Але ёсць эксперты, акадэмікі, кандыдаты медыцынскіх навук, якія лічаць крыёніку махлярствам, якое не мае пад сабой ніякай навуковай базы.

Лекары-патолагаанатамы вельмі скептычна ставяцца да крыянавання і лічаць немагчымым уваскрашэнне чалавека пасля смерці. Па іх меркаванні, працэс раскладання ў мёртвым целе ўсё роўна ідзе. Само цела не раскладаецца, але ж смерць органаў і сістэм ужо здарылася. Смерць адбылася і ідзе замарозка мёртвага цела. Свайго роду — гэта пахаванне ў вадкім азоце.

Нейрахірургі сцвярджаюць, пасля замарозкі мозг чалавека ўжо не будзе працаваць як раней, незваротныя наступствы наступаюць праз 4 гадзіны, пасля парушэння кровазвароту ў галаўным мозгу.

Нанаробаты

Але крыяфірмы не здаюцца і за дапамогу ўзялі нанатэхналогіі. Навукоўцы ўжо стварылі робатаў памерам з малекулу!

Гэтыя робаты абсталяваны мінівылічальнымі прыладамі, якія дазваляюць выпраўляць пашкоджанні на клеткавым узроўні. Прылада самастойна праводзіць аналіз крыві, вызначае якія медыкаменты неабходна выкарыстоўваць, і ўпырсквае іх у кроў. І нанаробат замяняе тыя клеткі чалавечага арганізма, якія адміраюць, на здаровыя.

Тэхналогія выглядае так: у цела, замарожанае некалькі гадоў таму пры звышнізкай тэмпературы, запускаюцца нанаробаты, якія «паправяць» кожную змёрзлую клетачку і адновяць жывы арганізм, уладальнік якога з гэтага часу зможа атрымліваць асалоду ад вечнага жыцця.

Біблія вучыць — за сваё чалавечае жыццё трэба зрабіць шмат добрага. І пасля нашага сыходу застануцца нашы справы — музыка, карціны, кнігі, тады і памяць пра нас будзе вечнай.

Гродзенская медыцынская акадэмія. Як у 18 стагоддзі лячылі людзей у Беларусі

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Журнліст. Тэатральны крытык