Медыкі настойліва рэкамендуюць школьным педагогам і дарослым ствараць для дзіцяці сітуацыю поспеху. Гэта дазваляе яму раскрыць свой патэнцыял. Што мы можам для гэтага зрабіць? Што наогул вызначае паспяховасць у сучасным свеце?
Разбіраемся з псіхолагам, каардынатарам дружалюбнага да падлеткаў Цэнтра «Давер» Валянцінай Шукан.
Калі казаць пра школу, дык асноўная рэкамендацыя – улічваць асаблівасці дзіцяці, даваць яму заданні згодна з яго магчымасцямі, а ацэньваць адносна яго ўласных дасягненняў.
Канцэпцыя «4 К»: сучасны погляд на поспех
Што гэта значыць?
На ўроках, напрыклад, павінна быць больш калектыўнай працы, а не індывідуальнай.
Нашы трэнінгі з падлеткамі пацвярджаюць, што нават калі ён ці яна нічога не ведалі, дык ад партнёраў па камандзе атрымаюць неабходную інфармацыю і лепш яе засвояць, чым самастойна чытаючы падручнік.
Каб развіваць крытычнасць і крэатыўнасць мыслення, трэба заахвочваць нетрывіяльныя рашэнні і выказванні, пытанні, а не ганіць іх, як часта гэта робяць дарослыя ў школе або сям'і, з-за чаго дзеці баяцца выказваць сваё меркаванне або памыліцца, адстойваць сваю пазіцыю.
Як сфарміруецца крытычнасць, калі мы часта кажам дзецям: «Рабі, як я сказаў» або «Таму што я так хачу»! Дзіця не можа ацэньваць з'явы і рабіць свядомы выбар, калі яму прапануюць толькі гатовыя нематываваныя рашэнні.
Самая вялікая праблема – мы не вучым дзяцей мець стасункі, вырашаць канфлікты, бо самі не ўмеем.
Завяшчанне Леніна з умовай
Як садзейнічаць паспяховасці дзіцяці ў вучобе
Прагрэсіўныя педагогі для стварэння сітуацыі паспяховасці ў вучобе і жыцці раяць наступнае...
- Больш думаць пра тое, як дапамагчы дзіцяці засвоіць матэрыял, а не пра тое, як кантраляваць гэты працэс.
- Тлумачыць дзецям, для чаго патрэбныя веды, а не патрабаваць проста добрых адзнак. Пагоня за ацэнкамі часта прыводзіць да таго, што дзеці вучацца не дзеля ведаў, а дзеля балаў.
- Выкарыстоўваць прынцып адкрытых перспектыў: даваць дзецям магчымасць выправіць адзнаку.
- Адзначаць перш за ўсё станоўчыя моманты ў адказе дзіцяці, а ўжо затым паказваць на недакладнасці.
- Не пакідаць без увагі кожнае карыснае дзеянне, здагадку, пытанне, ідэю, каб заахвочваць творчае мысленне.
- Безумоўна прымаць дзіця: любіць яго не за тое, што прыгожы, разумны, здольны, а проста за тое, што ён ёсць.
- Дысцыпліну ўстанаўліваць толькі пасля наладжвання добрых адносінаў з дзіцем.
- Не ўмешвацца ў справу, якой занятае дзіця, калі яно не просіць дапамогі.
- Дазваляць дзіцяці сутыкацца з негатыўнымі наступствамі сваіх дзеянняў, толькі так яно будзе сталець і рабіцца свядомым.
- Выказваць сваю незадаволенасць асобнымі дзеяннямі дзіцяці, а не ім цалкам. То бок, не «Ты – дрэнны», а «Ты зрабіў няправільна, давай растлумачу, чаму». Не асуджаць яго пачуцці.
Бацькі і педагогі працуюць сумесна для таго, каб вырасціць чалавека, які жыве ўласным асэнсаваным жыццём.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by