22.09.2018
22.09.2018

SMILE:DAY прайшоў у парку імя М. Горкага

logo
Навiны
0 17
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Больш за 300 удзельнікаў, мора ўсмешак, музыкі, пазітыву і спорту... SMILE:DAY адбыўся ў Мінску. Пахмурнае надвор'е не перашкодзіла святу добрага настрою.

Як прайшоў Дзень смайліка ў Беларусі

Узбадзёрыцца і зарадзіцца пазітывам на ўвесь дзень можна было літаральна з самага пачатку.

Студэнты Белдзяржмедуніверсітэта арганізавалі танцавальны флэшмоб.

Самых актыўных танцораў чакалі сюрпрызы ад партала TeenAge. У ролі вядучага і спевака адначасова выступіў удзельнік Еўрабачання Тэа з самай пазітыўнай песняй «Чызкейк». А малады беларускі спявак Дзмітрый Камінскі парадаваў публіку песнямі з серыялаў «Універ» і «Новы інтэрнат». Ну, і які ж Дзень усмешак без харэаграфічнага ансамбля «Смайлікі»!

Аматары спорту і актыўнага адпачынку маглі назіраць за прадстаўленнем беларускіх варкаўтараў. Сярод іх быў і «монстр» варкаўта Максім Труханавец. На яркай інтэрактыўнай пляцоўцы Fanta Maracans можна было сфатаграфавацца і пакаштаваць новыя напоі.

Гваздом праграмы стаў пазітыўны квэст, лакацыі якога раскінуліся па ўсім парку ім. М. Горкага. Шчасліўчыкі, якія паспелі адказаць на ўсе пытанні і прыбегчы ў ліку першых, атрымалі каштоўныя прызы ад TeenAge.

Завяршылася свята маляўнічым фэстам фарбаў холі!

Святкаванне Дня смайліка ў Беларусі прайшло ўпершыню. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік» і маладзёжны інтэрнэт-партал TeenAge.by.

Вiдэа - Генадзь Сукач.

Пачатак афіцыйна пакладзены! А значыць, зараз мы можам адзначаць SMILE:DAY рэгулярна.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 17

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.