Пры згадванні слова «сочнік» перад вачыма паўстае булачка з тварагом, якую елі ў дзіцячых садах і школах. У школьнай сталовай заўсёды прадаваліся сочнікі, менавіта таму яны навяваюць успаміны аб дзяцінстве.
Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна ведае смачны рэцэпт сочняў, якім падзялілася з намі.
Інгрэдыенты
Для цеста:
- Мука — 450 гр.
- Смятана — 200 гр.
- Масла вяршковае — 100 гр.
- Цукар — 150 гр.
- Разрыхляльнік — 10 гр.
- Соль — 0,5 ч. л.
- Жаўток з 1 яйка
Для начыння:
- Тварог любой тлутасці — 500 гр.
- Смятана —50 гр.
- Цукар па смаку
- Ванільны цукар
Спосаб прыгатавання
Муку змяшаць з соллю і разрыхляльнікам.
Халоднае масла расцерці з мукой у дробную крошку.
Зрабіць ў сумесі мукі і масла паглыбленне, дадаць туды смятану, жаўток і цукар.
Замясіць мяккае цеста.
Для начынкі ўмяшаць усе інгрэдыенты. Калі ваш тварог сухаваты, можна прабіць яго блэндарам.
Абавязкова пасыпаць стол мукой, раскатаць цеста таўшчынёй 5-7 мм.
Пры дапамозе любой прылады выразаць ў ім кругі панрэбнай вам велічыні.
Пры дапамозе скалкі надаць кружкам авальную форму.
Пакласці на адзін бок начынку, не даходзячы да краю 1 см.
Змазаць яйкам, можна упрыгожыць.
Выпякаць 30 хвілін пры 180 градусах.
Смачна есці!
https://bel.24health.by/pirog-z-vishnyaj-ad-blogera-pakrokavy-recept/
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by