Ці праўда, што кароткая стрыжка ператварае дзяўчыну ў цётку нявызначаных гадоў? Ці абавязкова ўсім жанчынам пасля 40 гадоў асвятляць валасы? Каму паказаная хімічная завіўка? Як часта рэкамендуецца змяняць колер валасоў? Ці праўда, што ў модзе сівізна? Ці трэба рабіць начос з трох валасінаў?
На ўсе гэтыя пытанні журналісту партала Здаровыя людзі адказаў цырульнік-тэхнолаг Аляксей Яроцкі.
Міф 1. Светлы колер валасоў робіць маладзейшай
На жаночых форумах і ў часопісах нярэдка можна ўбачыць «стопрацэнтную» параду: хочаш асвяжыць твар і выглядаць маладзейшай – зрабіся бландзінкай. Ці, прынамсі, дадай да прычоскі светлыя пасмы. Аднак спецыялісты з такімі абагульненнямі не згодныя.
Міф 2. Кароткая стрыжка ператварае ў цётку
Доўгія валасы нярэдка выклікаюць асацыяцыі з маладосцю і свежасцю. Таму шматлікія дзяўчыны іх узмоцнена адрошчваюць, нарошчваюць, выкарыстоўваюць накладныя пасмы ды іншае. Але рана ці позна амаль кожная сутыкаецца з дылемай: рэзаць ці не? У глыбіні душы кожнай дзяўчынкі, чыё дзяцінства хаця б крыху прыпала на перыяд СССР, ёсць страх ператварыцца ў тыповую цётку. Ну, такую: з аднолькавай для ўсіх стрыжкай «пад хлопчыка» і завіўкай «а-ля баран».
Такі страх можа хаваць у сабе і псіхалагічную прычыну: нежаданне сталець і патрэба быць вечнай «дзяўчынкай». З нагоды сучаснай кароткай стрыжкі асцярогі залішнія: яна падбіраецца выключна індывідуальна і пры жаданні можа нават падкрэсліць жаноцкасць яе ўладальніцы.
Міф 3. Хатняе і салоннае афарбоўванне – адно і тое ж.
«Навошта плаціць больш? Усюды падман. Што ў салоне прыгажосці, што дома – выгляд у валасоў аднолькавы. І вось жа па тэлевізары добрую фарбу рэкламуюць», – лічаць некаторыя дамы і не выдаткоўваюць грошы на паходы да спецыялістаў. Калі хаця б раз у некалькі месяцаў валасы падаглядае прафесіянал, асабліва прыкметнай шкоды тактыка можа і не прынесці. А вось заўсёды карыстацца толькі фарбамі з мас-маркету цягне за сабой небяспеку: валасы робяцца больш сухімі і губляюць шчыльнасць.
Міф 4. Аб'ёмная ўкладка – маст-хэў кожнай дагледжанай жанчыны
Калі валасы густыя і шчыльныя і мы не гаворым пра начосы а-ля «гняздо», дык, безумоўна, добрая ўкладка пойдзе толькі на карысць. Але ў большасці жыхарак Беларусі валасы мяккія. Таму без тоны лаку многія ўкладку і не ўяўляюць. Але ці надае такая застылая канструкцыя нам прэзентабельны выгляд?
Міф 5. Колер валасоў можна мяняць хоць кожны год
Спакусе «штосьці зрабіць з валасамі» падвяргаецца перыядычна кожная жанчына. Мы істоты эмацыянальныя, таму адлюстраваць на сваёй галаве пераход да важнага этапу жыцця – справа святая. Часцяком у ход ідуць радыкальныя перамены ў колеры валасоў. Маўляў, новае жыццё – новы колер. Аднак прафесійныя цырульнікі перасцерагаюць: з гадамі такія «арэлі» не надаюць прывабнасці.
Міф 6. Сівізна – папулярная
Калі раней сівыя валасы заўсёды імкнуліся замаскіраваць, дык сёння ў свеце з'яўляецца ўсё больш жанчын розных узростаў, якія выступаюць за натуральнае старэнне або адмыслова афарбоўваюць валасы «пад сівізну», перастаючы саромецца гэтага колеру. Прыкладаў мноства. Узяць хаця б новую каханую Кіяну Рыўза – мастачку Аляксандру Грант.
Стан і выгляд валасоў – адна з «візітных картак» жанчыны. Іх догляд патрабуе і творчасці, і натхнення, і ўмелых рук добрага спецыяліста. Усе міфы разбіваюцца аб адзін просты факт: універсальнага рэцэпту няма. Кожная жанчына заслугоўвае індывідуальнага падыходу.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by