12.09.2024
12.09.2024

Таямніцы і міфы Мінска. Выстаўку скульптуры Уладзіміра Жбанава прэзентавалі ў Галерэі М. Савіцкага

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Уладзіміра Жбанава можна назваць адным з самых вядомых мінскіх скульптараў. Яго творы сышлі з высокіх п'едэсталаў і арганічна ўжыліся ў гарадское асяроддзе, яны папулярныя і любімыя мінчанамі і гасцямі сталіцы. А яшчэ са скульптурамі аўтара звязаны розныя прыметы, таму да іх дакранаюцца на шчасце і побач з імі прызначаюць спатканні. І, вядома, на іх фоне любяць рабіць сэлфі.

Напярэдадні Дня горада у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылі выстаўку скульптуры Уладзіміра Іванавіча «Гарадскі летапіс у бронзе», прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння майстра гарадской паркавай скульптуры.

Выстаўка

У экспазіцыі прадстаўлены работы са збору сям'і мастака і фондавых калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага саюза мастакоў, Музея гісторыі горада Мінска.

Уладзімір Жбанаў — адзін з самых вядомых мінскіх скульптараў, чыя творчасць карыстаецца нязменнай папулярнасцю і любоўю сярод мінчан і гасцей сталіцы. Яго па праве можна назваць папулярызатарам жанра гарадской паркавай скульптуры. Персанажы работ Уладізіміра Іванавіча з часам сталі ўспрымацца як вечныя гараджане, як старыя знаёмыя, якіх, несумненна, сустрэнеш у любы час на тым жа месцы. Кожны з гэтых персанажаў жыве сваім жыццём, якое не здаецца застылым імгненнем. Наадварот, скульптуры  заўсёды знаходзяцца ў стане, калі патрабуецца яшчэ секунда, каб пачаўся рух.

Скульптура

Скульптар «засяліў» горад сваімі героямі за вельмі кароткі прамежак часу — каля дзесяцігоддзя. Пры гэтым ягоныя работы ўпрыгожваюць не толькі Мінск. Уладзімір Іванавіч паспеў устанавіць скульптуры ў многіх беларускіх гарадах, сярод якіх Магілёў, Бабруйск, Маладзечна, Ліда, Светлагорск. Яго работы таксама можна сустрэць у расійскіх гарадах: Хімкі, Даўгапрудны, Табольск, Курск. Убачыць гэтыя скульптуры, а таксама працэс працы над імі, дазваляюць фатаграфіі і відэафільмы, якія прадстаўлены на выстаўцы.

Скульптура

Мадэлі вядомых гарадскіх скульптур і станковая скульптура ствараюць на выстаўцы цэлы свет персанажаў. «Я нібы гуляю са сваімі персанажамі. Выпрабоўваю для іх усю гаму чалавечых пачуццяў: і плачу, і смяюся разам з імі. Мае героі жывуць ўва мне. Я ператвараю іх то ў сабаку, то ў каня, то ў сарамлівую дзяўчыну», — казаў у адным з інтэрв'ю Уладзімір Іванавіч.

Скульптура

Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 года. Ён рос у сям'і ваеннага і з дзяцінства праяўляў цікавасць да лепкі. Пасля заканчэння Мінскага мастацкага вучылішча ім. Глебава ў 1973 годзе ён паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта і паспяхова скончыў яго ў 1979 годзе.

Пасля заканчэння інстытута Уладзімір Іванавіч служыў у Афганістане (1979-1980). Па вяртанні з войска ён працягнуў навучанне ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР, дзе правучыўся тры гады.

Скульптура

З 1985 па 1999 год Уладзімір Іванавіч працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы ім. Глебава. Ён пачаў сваю творчую дзейнасць у канцы 80-х гадоў, займаючыся вырабам помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам, якія былі ўстаноўлены па ўсёй Беларусі. Пачынаючы з 1997 года ён займаўся толькі паркавай і вулічнай скульптурай.

Выстаўка

Сёння яго работы ўпрыгожваюць цэнтральныя мясціны беларускай сталіцы. Першай з'явілася «Дзяўчына на лаўцы» («Мінчанка») у Міхайлаўскім скверы, затым — «Пякуры». Пасля трагедыі ў падземным пераходзе на станцыі метро «Няміга» Жбанаў стварыў «Дзяўчынку з парасонам». Для гэтай скульптуры Жбанаву пазіравала яго дзесяцігадовая дачка Маша. Адкрыццё кампазіцыі адбылося ў 2000 годзе ў Дзень аховы дзяцей.

Выстаўка

У галерэі можна пазнаёміцца ​​з вядомымі і малазнаёмымі творамі аўтара з прыватных калекцый, адзначыць яго рэалістычную манеру, выдатнае валоданне матэрыялам і акунуцца ў яркі і разнастайны свет герояў.

Шматгранная і цікавая. Як скульптура Мінска ўплывае на яго жыхароў?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"