Суп улетку – сапраўднае выратаванне. А тым больш халодны! Бо гэта сытная, лёгкая ежа, якая астуджае і спаталяе смагу. За супам не абавязкова выходзіць у кулінарыю ці рэстаран. Яго без праблем можна зрабіць дома.
Каб не давялося доўга шукаць прыдатны рэцэпт, мы падабралі для вас 7 варыянтаў халодных супоў і распісалі іх гатаванне. Смачна есці!
да зместуСуп з авакада
Суп з авакада разнастаіць звыклы рацыён. Гэта карысны суп. Такое высокае званне страва заслужыла дзякуючы галоўнаму інгрэдыенту – авакада. Авакада валодае вялікім зместам мінералаў, калію і фосфару, багата вітамінамі групы В і вітаміну С, К, Ё. Яно карыснае для працы сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Летнія халодныя супы: карысць і шкода, рэцэпты
Суп з авакада падыходзіць тым, каму патрэбна папоўніць колькасць карысных тлушчаў у арганізме. Таксама гэта выдатная вегетарыянская страва. Халодны суп з авакада мае крэмавую тэкстуру, добра спаталяе голад і смагу.
Інгрэдыенты
- Апельсін – 1 шт
- Агурок – 1 шт
- Кінза – пучок
- Часнок – ½ зубіка
- Авакада (буйное) – 1 шт
- Вада – 1 шклянка
- Лёд
- Соль – па смаку
- Цукар – па смаку
Для ўпрыгожання
- Трускалкі
- Цэдра апельсіна
Спосаб прыгатавання
Зняць цэдру з апельсіна, Выціснуць з апельсіна сок. Пераліць апельсінавы сок у чару блэндара. Ачысціць агурок ад лупіны. Парэзаць агурок і адправіць да апельсінавага соку.
Падраць рукамі кінзу, адправіць у блэндар. Калі смак кінзы не падабаецца, то можна яе не дадаваць. Раздушыць часнок і дадаць яго да іншых інгрэдыентаў. Ачысціць авакада, нарэзаць і пакласці ў чару блэндара.
Заліць ваду, пакласці лёд. Пасаліць, дадаць няшмат цукру. Перабіць усе інгрэдыенты ў блэндары. Выліць суп у тарэлку. Упрыгожыць страву можна клубніцамі і цэдрай апельсіна.
да зместуСуп «Куксі»
Куксі – гэта карэйскі халодны суп. Калі даслоўна перакладаць яго назву, то атрымаецца – «кахаю локшыну»» ці «стравы з локшынай». У розных рэгіёнах Карэі суп гатуюць па-рознаму і ядуць яго і халодным і гарачым, залежыць ад пары года.
Але традыцыйным лічыцца менавіта халодны суп. Галоўны нюанс супу «Куксі» – гэта слушны баланс кіслага і вострага, таму суп звычайна падаюць з соевым соусам, пяклівым перцам, воцатам ці часнаком.
Інгрэдыенты
- Фунчоза
- Курыны булён (астуджаны) – 1 шклянка
- Курыная паляндвіца (адвараная) – 1 шт
- Капуста белакачановая – ¼ галоўкі
- Агурок – 1 шт
- Радыска –2 шт
- Яйкі – 2 шт
- Соус чылі (салодкі)
- Алей
- Кінза – па смаку
- Соль – па смаку
Для ўпрыгожання
- кунжут
Спосаб прыгатавання
Адварыць фунчозу. Закіпяціць ваду ў рондалі, палажыць фунчозу, варыць 3 хвіліны. Адкінуць фунчозу на друшляк , прамыць халоднай вадой, даваць фунчозе сцячы.
Пасмажыць яечны блінец. Разагрэць патэльню, дадаць няшмат алею. Пабіць 2 яйкі, добра перемяшаць, выліць на патэльню. Згатаваны яечны блінец выкласці на талерку і згарнуць у трубачку. Даць блінцу астыць.
7 прынцыпаў лячэбнага харчавання
Нашаткаваць капусту, абсмажыць капусту на патэльні. Можна ў капусту дадаць няшмат солі. Астудзіць капусту. Ачысціць агурок і нашаткаваць. Наразаць на паўколы радыску.
Падрыхтаваць талерку для падачы супу. Выкласці ў талерку фунчозу і смажаную капусту, потым агурок і радыску. Усе інгрэдыенты павінны ляжаць асобна.
Адвараную курыную грудку падраць рукамі на валокны. Выкласці ў талерку. Нарэзаць яечны блінец і адправіць у талерку. Выліць у талерку халодны курыны булён. Дадаць салодкі соус чылі.
Нашаткаваць кінзу, прысыпаць кінзой суп. Упрыгожыць суп можна абсмажаным кунжутам.
да зместуГаспача з трускалкамі
Гаспача – традыцыйны халодны іспанскі суп. Класічны рэцэпт Гаспача – перацёртыя перцы, таматы і агуркі. Спрадвечна гаспача лічыўся простай ежай працавіка. Цяпер існуе мноства рэцэптаў супу, напрыкладам, з даданнем яблыкаў, вінаграду, кедравых арэхаў і іншага.
У аўтарскіх рэцэптах шэф-кухараў ёсць морапрадукты. Гаспача з трускалкамі – сучасная версія супу з сезонных інгрэдыентаў. Такі гаспача можна есці лыжкай ці піць са шклянкі.
Інгрэдыенты
- Белы хлеб – 4 лустачкі
- Памідор (вялікі) – 2 шт
- Агурок – 1 шт
- Трускаўка ( буйная) – 10 шт
- Чырвоны лук – ½ галоўкі
- Рысавы воцат
- Аліўкавы алей
- Французскія травы
- Сухі часнок
- Соль – па смаку
- Цукар – па смаку
Спосаб прыгатавання
Згатаваць грэнкі. Узяць 2 лустачкі белага хлеба, парэзаць хлеб на невялікія кубікі. Разагрэць патэльню, дадаць няшмат аліўкавага алею і абсмажыць на ім хлеб. Для смаку дадаць сухі часнок і французскія травы. Выкласці грэнкі на папяровую сурвэтку, даць грэнкам астыць.
Падрыхтаваць чару блэндара. Узяць 2 лустачкі белага хлеба, адрэзаць ад іх скарынку, а мякаць парэзаць на частцы. Пакласці хлеб у блэндар.
Парэзаць памідоры, скласці іх у чару, падсаліць і дадаць няшмат цукру. Парэзаць агурок. Разразаць чырвоны лук на некалькі частак. Дадаць нарэзаную гародніну ў чару.
Пакласці трускалкі. Дадаць рысавы воцат і аліўкавы алей. Перабіць усе інгрэдыенты ў блэндары. Падрыхтаваць ёмістасць для супу і сіта.
Працерці суп у ёмістасць праз сіта. Астудзіць суп у халадзільніку. Падаваць суп з грэнкамі.
да зместуСуп з шчаўем
Супы са шчаўя карыстаюцца адменнай папулярнасцю ў краінах Усходняй Еўропы. У беларускай, габрэйскай, полькай і рускай кухнях можна сустрэць ніводзін рэцэпт шчаўевых супоў. Гатуюць як працёртыя супы, гэтак і супы з затаўкай.
Падаюць стравы і халоднымі, і гарачымі. Карысць шчаўя – вялікая колькасць вітаміну С у складзе. Шчаўевы суп – выдатная альтэрнатыва халоднаму бацвінню.
Інгрэдыенты
- Бульба (вялікая) – 1 шт.
- Шчаўе – 1 вялікі пучок
- Зялёны лук – па смаку
- Кроп – па смаку
- Яйка – 1 шт
- Агурок маласольны (невялікі) – 1 шт
- Соль – па смаку
- Чорны перац молаты – па смаку
- Курт – 1 шарык
- Смятана
Спосаб прыгатавання
Адварыць яйка. Закіпяціць ваду ў рондалі. Парэзаць бульбу на кубікі. Пакласці бульбу ў кіпучую ваду, варыць 2—3 хвіліны. Нашаткаваць шчаўе са сцёбламі. Пакласці шчаўе ў рондаль, варыць 2—3 хвіліны.
Пераліць усё ў халодную ёмістасць, пачакаць пакуль астыне. Падрыхтаваць талерку для супу. Нашаткаваць зялёную цыбулю і кроп, пакласці ў талерку і падсаліць. Нарэзаць адвараное яйка і пакласці да кропу і цыбулі.
Нарэзаць маласольны агурок і таксама адправіць у талерку. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Дадаць лыжку смятаны. Заліць у талерку адвар з бульбай і шчаўем.
Для ўпрыгожання можна дробна пасекчы кроп. Нацерці курт. Перац і соль дадаць па смаку.
да зместуСуп «Чрыянтэлі»
Чрыянтэлі – грузінскі халодны суп з вішняў. Можна скарыстаць і свежую, і замарожаную, і кансерваваную ягаду. І нават скарыстаць сумесь вішні і чарэшні. Залежыць ад рэцэпта. А іх назбіралася нямала. Чрыянтэлі – гэта суп, які здзівіць незвычайным спалучэннем прадуктаў і астудзіць у спякоту.
Інгрэдыенты
- Вішня – 1 кг
- Агурок – 2 шт
- Перац чылі – 1 шт
- Часнок – 3 зубікі
- Зялёны лук – 1 пучок
- Кроп – 1 пучок
- Пятрушка – 1 пучок
- Бадзян – па смаку
- Хмелі-сунэлі – па смаку
- Соль – па смаку
- Вада
Спосаб прыгатавання
Ачысціць вішню ад костачак і разам з сокам адправіць у блэндар. Палову перцу чылі парэзаць, пакласці да вішні. Перабіць вішню з чылі. Працадзіць вішнёвае пюрэ праз марлю і сіта. На сухой патэльні падсмажыць 3 зубікі часнаку з бадзяном і хмелі-сунэлі.
Наліць у патэльню сталовую лыжку вады. Трохі праварыць часнок, каб заправы насыцілі яго сваім смакам. Перакласці часнок з прыправамі да вішні. Наразаць кроп, пятрушку.
Дадаць зеляніну да вішні. Даліць у суп невялікую колькасць халоднай паранай вады. Паставіць суп астуджацца ў халадзільнік на 1 гадзіну. Нарэзаць агуркі саломкай. Нарэзаць зялёны лук. Падрыхтаваць талерку для падачы супу.
Пакласці ў талерку агурок і зялёную цыбулю, прыправіць хмелі-сунэлі, перамяшаць. Агурок і зялёную цыбулю заліць вішнёвым супам. Часнок у талерку класці не трэба, ён выкарыстоўваецца толькі для водару.
Падаваць суп можна з сарбетам з макухі вішні, якая засталася ад вішнёвага пюрэ.
да зместуСуп «Таратор»
Таратор – папулярны ў Балгарыі і Паўночнай Македоніі халодны суп. Варыяцыі гэтага супу можна сустрэць у рэстаранах Турцыі і Албаніі. Падаюць Таратор ці перад другой стравай, ці разам з ёй.
Суп можа быць наліты ў шклянку ці ў талерку. У складзе супу абавязкова павінен быць кісламалочны прадукт. Для гатавання могуць скарыстаць кіслае малако, кефір, несалодкі вадкі ёгурт.
Інгрэдыенты
- Кефір – 1 л
- Агурок – 6 шт
- Часнок – 2 зубікі
- Грэцкі арэх – ¾ шклянкі
- Зялёны лук
- Лімон – 1 шт
- Перац чылі молаты
- Алей
- Соль – па смаку
- Цукар – па смаку
Спосаб прыгатавання
Ачысціць агуркі, нарэзаць на дробны кубік. Падрыхтаваць ёмістасць для супу, пакласці туды агуркі. Падсаліць агуркі. Нацерці часнок на самай дробнай тарцы, пакласці часнок да агуркоў. Патаўчы грэцкія арэхі, і іх таксама перакласці ў ёмістасць.
Нацерці цэдру лімона, выціснуць з лімона сок. Дабіць лімонавы сок і кефір у ёмістасць. Нашаткаваць зялёны лук, адправіць у суп. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць Падрыхтаваць талерку для сервавання.
Наліць суп. Распаліць патэльню, наліць сланечнікавае масла. Насыпаць молаты перац чылі і загартаваць яго ў алеі.
Некалькі кропляў алея з чылі накапаць на суп. Упрыгожыць суп зелянінай.
да зместуСуп з курыцай
Адным з самых старых халодных супоў з бялковымі прадуктамі з'яўляецца халаднік. Раней у яго абавязкова клалі ялавічыну ці белую рыбу. Гэта сялянскі суп, таму ён павінен быць сытным. Але ішлі гады і халаднік сталі змяняць. Спачатку мяса замянілі на субпрадукты, потым замест іх сталі дадаваць сасіскі ці вараную кілбасу.
А пасля і зусім пачалі рабіць вегетарыянскую версію. І ў дадатак – квас замянілі на кефір. Так аблічча і смак даўнейшага рускага сёрбава змяніўся да непазнавальнасці. Але патрэба ўлетку ў халодным супе з мясам не прапала. Таму сучасныя рэцэпты халодных супоў з бялковымі прадуктамі досыць запатрабаваныя.
Інгрэдыенты
- Бульба – 2 шт
- Перац балгарскі – ½ шт
- Грудка курыная – 1 шт
- Памідор – 1 шт
- Агурок (невялікі) –1 шт
- Кроп – па смаку
- Кінза – па смаку
- Тан (кісламалочны напой) – 1 шклянка
- Кефір – 1 шклянка
- Імбір (корань) – 1 шт
- Перац чылі – ½ шт
- Салодкая папрыка – па смаку
- Кунжутавы алей
Спосаб гатавання
Пачысціць і нарэзаць на кубікі бульбу. Закіпяціць ваду ў сатэйніку, дадаць соль і цукар. Адварыць бульбу. Дадаць у бульбу няшмат воцату. Адвараную бульбу адкінуць на друшлаг, прамыць халоднай вадой. Наразаць перац на кубікі.
Наразаць грудку невялікімі лустачкамі. Абсмажыць курыную грудку. Дадаць да курыцы салодкі перац. Пасаліць курыцу і перац. Падрыхтаваць ёмістасць для супу.
Перакласці курыцу з перцам у ёмістасць. Ачысціць памідор ад насення, здрабніць на кубікі. Перакласці памідор у ёмістасць. Дадаць бульбу. Нарэзаць агурок на кубікі, дадаць да іншых інгрэдыентаў.
Чым здзівіць гасцей? Незвычайныя стравы з курыцы на абед ці вячэру
Нашаткаваць кінзу і кроп, пакласці ў ёмістасць. Пасаліць, перамяшаць. Дадаць тан, перамяшаць Дадаць кефір, перамяшаць. Дадаць соль па смаку. Даць супу настаяцца. Ачысціць імбір, нарэзаць тонкімі слайсамі.
Абсмажыць імбір у алеі на самым маленькім нагрэве. Патрэбна, каб атрымаліся імбірныя чыпсы. Гатовыя чыпсы выкласці на папяровую сурвэтку. Наразаць кольцамі перац чылі.
Пасмажыць чылі ў алеі на той жа патэльні, дзе быў імбір. Абсмажаны перац перакласці на папяровую сурвэтку. Алей з патэльні працадзіць праз сіта. Трохі астудзіць алей.
Дадаць у алей папрыку і кунжутавы алей. Падрыхтаваць талерку для падачы супу. Наліць суп. Упрыгожыць чыпсамі з перцу чылі і імбіру, дадаць кроплі алею з папрыкай.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by