24.01.2023
24.01.2023

Туман (казка) + аўдыё

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

 


 

На першым дрэве, ля рысы, дзе пачынаецца лес, сядзела птушка. Учапіўшыся лапкамі за невялікую галінку, істота задрала дзюбку да сонца. Расчапіла яе, каб наесціся промнямі сонца, але вырашыла заспяваць.

Песня птушыная. Апошняя. Не было ёй пары, не было другой такой. Спяващ, не ведаючы, што на кліч ніхто не прыляціць. Ён назаўсёды адзінокі. Да ўласнага скону.

Самотная птушка

За птушкай, што вось-вось вымерла, назіралі дзве пары вачэй. І ўсе чатыры вока належалі шаману. Той стаяў у чорным адзенні і хацеў есці. Рука цягнулася да ружжа, каб стрэліць у істоту.

Той дастаў зброю, але скінуў яе там жа, ля ўвахода ў лес.  Што за шаман, калі ходзіць з ружжом?  Там жа пакінуў і ўсё адзенне. Узяў з сабой углыб гушчару толькі пачак цыгарэт. Нічога чалавечага яму не патрэбна. У пашпарце замест словаў лічбы.

Шаман

Азірнуўся на развітанне. Там вялікае поле. З канямі на выпасе, што трасуць галовамі, блакітнымі істотамі, што міргаюць сярод травы і бусламі, што чырвоным дзюбамі б'юць у шкло раніцай.

Занадта доўга пустэльнік спрабаваў быць сярод людзей. Але атрымаў толькі веды і боль. Калі няма болю, пакут, шаман сам руйнуе ўсё навокал сябе. Ён хацеў збегчы ад тумана, а патрапіў у бараносіцу.

Кожны крок босых ног па лясных дарогах руйнаваў успаміны. Шаман зацята ішоў наперад, шаман настойліва замінаў твары людзей, шаман упарта адразаў ўсе шляхі да вяртання.

Щляхі да вяртання

Увесь лес, куды ён зайшоў, каб стаць з чалавека істотай, атачыў мужчына азёрамі. Каб нікому не прыйшло ў галаву паўтарыць гэты шлях.

Забыўся на твар бацькоў, сясцёр і братоў, жанчын, што кахаў, сяброў, сябрынь, сябрукоў і сабак. Запомніў адно. Не бывае непрыгожых твараў, адзіная брыдота на чалавеку — грымаса злосці. Малыя вочы, напружаны нос, зубы.

Шаман зусім не любіў паказваць зубы. Пустэльнік любіў глядзець на свет шырока расплюшчанымі вачыма, чорнымі зрэнкамі захопліваць кожны рух святла. Ён быў яшчэ чалавекам, але за ім цягнуўся доўгі хвост —  дзвяць, вішнёвы, сустрэча. Ён памятаў гэтыя тры словы.

Казка пра туман

Мінулае жыццё пакінула падарункі. У жывёлы хвост з футра, а ў чалавека — з кармы.  Як драпежнік шаман праносіў свой даўжэзны хвост праз усё, дзе быў, ды руйнаваў усё, што мог.

У бярозавым гаі, дзе звычайна ззяе сонца, стаяў туман. Ісці праз яго небяспечна, абыйсці немагчыма, пустэльнік сеў чакаць. Туман знікне, а істота, што яго стварыла, стала бачнай.

Дастаў цыгарэту і запаліў. Дым з яго рта далучаўся да тумана, але вылучаўся колерам. Прыроду не падмануць. Чым долей мужчына чакаў, тым больш яму падавалася, што туман падбіраецца да яго, а не знікае.

Казка пра туман

Ён выцягнуў нагу, густа аброслую валасамі, наперад і пачаў сачыць. Праз тры дні граніца тумана сутыкнулася з яго нагой. Пачаўшы яшчэ тыдзень, туман дасягнуў калена.

Вырашыўшы далей не чакаць, шаман падняўся на ногі і пайшоў абходзіць. Там ён і сустрэў таго, хто спрабаваў схавацца ў тумане.

Шэры ваяр, падобны да валуна, што ляжыць ля дарогі, накіраваў на пустэльніка свой меч. Той адлюстроўваў сонца, якое ўсміхалася, бачачы сябе на метале.

Ворагі стаялі адзін насупраць іншага. Ваяр кінуўся першы, але зброя сагнулася аб цела шамана. Апошні забраў меч сабе ў рукі і абматаў вакол далоні,нібыта не каваная прылада смерці гэта, а шэрая тканіна, як і сам ваяр.

Зразумеў шэры чалавек, хто перад ім і адступіў. Стала бачна, што мячом яго не адалець. Не чалавек, а сіла перад ім. Асілак.

Казка Яны Цэглы "Туман"

—  Як кажуць, калі ідзеш у туман, а ён ідзе аб цябе? —  падаў голас вораг пустэльніка,каб адцягнуць увагу. —  тая адлегласць, што заўсёды застаецца паміж целам і туманам?

—  Не ведаю, бо ў мяне з туманам не так, —  шаман раззлавана адкінуў сапсаваны меч у бок. —  Туман ахінае мяне, любіць, прымае, цалуе ў шчокі. А ты яму не падабаешся, во ён цябе на адлегласці і пакідае.

—  Куды мне ісці? —  ваяр быў абеззброены, таму і хацеў памірыцца.

—  Ідзі на поле, там свой меч у плуг пераплаў, ды нарэшце зрабі баразну на зямлі, а не жаночай душы.

Шаман у лесе

Ваяр схіліў калена перад шаманам. Падняўся і пайшоў на чыстае поле. Закінуў на плячо меч, той упіўся ў жывую скуру, пацекла кроў, што тонкай сцежачкай паказала, як блукаў ваяр.

Шаман забыўся на яго і пайшоў у туман. Каб пабыць унутры яго, каб адчуць яго сілу. Ён не любіў дождж, яго раздражнялі навальніцы, ён не хаваўся ад бараносіцы, трывала стаяў пад імжой.

Туман і шаман. Казка

Супраць тумана ў яго не было сіл. Той спакушаў і чакаў пустэльніка белымі плячыма, дзявочым святлом душы. Скрозь смугу толькі яскравае сонейка праб'ецца, ды і тое стане глухім да таго, што адчувае шаман.

https://bel.24health.by/dzyauchynka-yakaya-zela-sonca-kazka/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"