Site icon Слушна

Тварожная запяканка з дурніцамі. Пакрокавы рэцэпт

Тварожная запяканка — просты і смачны дэсерт, які можна падаваць замест печыва да гарбаты. Яна можа быць вашым сняданкам ці вячэрай. Гатуецца без мукі і атрымліваецца паветранай.

Запяканка практычна цалкам складаецца з бялковых прадуктаў. Яе гатаваць, вядома, лепш з свежымі ягадамі, але ж  калі не сезон, падыдуць і замарожаныя, іх папярэдне трэба размарозіць. Можна выкарыстоўваць вішню без костачак, маліну, парэчку і г.д.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты для запяканкі

  • Яйкі — 3 шт.
  • Тварог — 500 гр.
  • Смятана — 5 ст.л.
  • Манная крупа — 60 гр.
  • Разрыхляльнік — 1 ч.л.
  • Цукар — 2-3 ст.л.
  • Кукурузны крухмал — 2 ст.л. для замарожаных ягад
  • Ягады — 250-350 г па смаку
  • Сметанковае масла — для змазвання формы

Спосаб прыгатавання

Падрыхтуйце ўсе неабходныя прадукты для тварожнай запяканкі. Дурніцы памыйце і абсушыце загадзя. Аўтар выкарыстоўвала замарожаныя ягады.

Перакладзіце тварог у глыбокую міску, дадайце яйкі.

Узбіваем блэндэрам усе інгрэдыенты да аднастайнага стану (калі няма блэндара: ператрыце відэльцам).

Затым дадаем разрыхляльнік і манную крупу, узбіваем блэндарам да аднастайнага стану.

Уключаем духоўку і разаграваем да 180 градусаў.

Дадаем у ягады крухмал. Калі гэта замарожаныя ягады, папярэдне трэба зліць ваду пасля замарозкі (добра, каб ягады былі цвёрдыя, яшчэ не цалкам размарожаныя). Змешваем, каб крухмал пакрываў ягады.

Змазваем форму для запякання сметанковым маслам, каб гатовую страву было лягчэй перакласці на талерку.

Высыпаем палову дурніц у міску з тварожнай масай, змешваем усё да аднастайнасці.

Перакладаем тварожную масу ў форму для запякання.

Зверху выкладваем пакінутыя ягады, рукамі прыціскаем да масы.

Адпраўляем форму ў папярэдне разагрэтую да 170-180 градусаў духоўку ў рэжыме верх/ніз на 40-50 хвілін.

Верх запяканкі добра зарумяніцца, а сама яна моцна паднімецца, але пасля астывання адразу асядзе.

Калі хочацца, каб халодная запяканка была вышэй, тады выпякайце яе ў форме меншага дыяметра.

Запяканка атрымліваецца вельмі лёгкая і сакавітая!

 

Падаваць можна як у гарачым, так і ў халодным варыянце. Смачна есці!

Класічная тварожная запяканка. Пакрокавы рэцэпт

Exit mobile version