20.07.2022
20.07.2022

І ў спякоту, і ў сцюжу. Топ-5 напояў для любога надвор'я

logo
Лячэбнае харчаванне і дыеты
0 27
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Штогод  мы абіраем напоі па сезоне. Але гэтым летам вырашылі не ісці пратаптаным шляхам і падрыхтавалі для вас ТОП-5 напояў, якія будуць актуальнымі ўвесь год. Гэта значыць іх можна ужываць і цеплымі, і з лёдам – выбар залежыць только ад вас і пэўнай сітуацыі.

Bulletproof coffee - Кетакава

Bulletproof coffee

Напой, які можна дазволіць сабе кожны. Куленепрабівальную каву прыдумаў амерыканскі інвестар і прадпральнік Дэйв Эспры.

Ідэя пруф кавы засавана па рэцэпце тыбецкай гарбаты са сметанкавым маслам з малака яка і солі, толькі Дэйв Эспры вырашыў дадаць масла ў каву.

«Кава», што расце пад нагамі: карысць, шкода і ўплыў на арганізм цыкорыя

Bulletproof coffee падыходзіць для змяншэння вагі і павелічэння працаздольнасці.

Звычайна куленепрабівальная кава выкарыстоўваецца пры кетадыеце і перарывістым галаданні, каб дапамагчы абыходзіцца без ежы працяглы час. Гэта кава з тлушчамамі, якія надаюць вялікую колькасць энергіі за кошт дадання вяршковага і/або какосавага масла. Таму пруф каву часцей п'юць раніцай.

Як гатуюць кетакаву?

Інгрыдыенты

  • кава – 200 мл
  • масла вяршковае ці топленае (з высокім адсоткам тлустасці, ідэальна – арганічнае) — 1–2 ст. л.
  • масла МСТ ці какосавае – 1–2 ст.л.

Bulletproof coffee 2

Прыгатаванне

Зварыць каву. Згатаваць напой можна любым звыклым спосабам. Пераліць каву ў блэндар, тэрмас ці іншую ёмістасць, дзе зручна ўзбіваць/змешваць каву. Дадаць да кавы ўсё масла. Узбіць/змяшаць яго разам з кавай да растварэння. Рэгуляваць колькасць масла і кавы можна на свой смак.

да зместу

Куленепрабівальная кава з какавай

Доктар Эрык Берг (сертыфікаваны адмысловец па кетапітанні і інтэрвальнаму галаданню) прапанаваў скарыстаць для bulletproof coffee какава. На яго думку, какава менш апрацоўваецца, таму ў ей захоўваецца больш карысных элементаў.

Какава валодае процівазапаленчымі ўласцівасцямі, паляпшае ўвагу і канцэнтрацыю. У какаве больш фітанутрыентаў (біяактыўныя кампаненты, якія надаюць гародніне і садавіне ўнікальныя колер, смак і пах).

Карысць какавы

  • паляпшэнне кагнітыўных функцый
  • абарона сардэчна-сасудзістай сістэмы
  • процізапаленчае дзеянне
  • паляпшэнне настрою

Склад напою:

  • кава;
  • масла МСТ;
  • ксіліт (заменнік цукру);
  • 100% какава.

Прапорцыі па смаку і жаданні.

да зместу

Чым карысная куленепрабівальная кава?

Пруф кава тлуміць голад, бадзёрыць і павялічвае працаздольнасць. Адзін кубак бранябойнай кавы раніцай нашча цалкам замяняе сняданак, надае неабходныя калорыі і пазбаўляе ад пачуцця голаду на 3—4 гадзіны.

Адбываецца гэта за кошт дадання масла, яно ўзмацняе эфект кавы і дастаўляе энергію ў выглядзе тлушчаў. Пры гэтам кава стымулюе расшчапленне тлушчаў і ўтварэнне кетонаў. Кетоны – «паліва» для мозгу.

Прывілеі bulletproof coffee:

  • забяспечвае мозг пажыўнымі тлушчамі
  • павялічвае метабалізм
  • зніжае ўзровень назапашання тлушчаў у арганізме
  • узмацняе працу цягліц
  • паляпшае ўвагу

Пруф кава

Куленепрабівальная кава падыходзіць на час пакуль ідзе адапцыя да кетагеннай дыеты ці калі арганізм ужо адаптаваны да перапрацоўкі тлушчаў і кетонаў.

Пруф каву магчыма скарыстаць у якасці энергетыка, асабліва, калі наперадзе чакае інтэнсіўны дзень.

да зместу

Каму не трэба піць кетакаву?

Bulletproof coffee – гэта кава, таму забывацца пра дзеянне і ўласцівасці кавы нават пры вялікай канцэнтрацыі масла не самае слушнае рашэнне.

  1. Кава, у тым ліку без кафеіну, павялічвае трыгліцэрыды ў крыві, то бок павялічвае рызыкі развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Не трэба піць каву тым, хто ўжо мае падвышаныя трыгліцэрыды ў крыві і інсулінарэзістэнтнасць (зніжэнне адчувальнасці да дзеяння інсуліну)
  2. Кава высільвае электраліты (натрый, калій, магній). Іх трэбна папаўняць
  3. Кава ўплывае на якасць сну. Калі ёсць праблемы са сном, то лепш не пагаршаць іх кавай.
да зместу

Камбуча (чайны грыб)

Камбуча

Упершыню чайны грыб паспрабавалі на смак яшчэ ў Старажытным Кітаі. Але напой не стаў папулярным. Паступова цікавасць да камбучы зніжалася. На гэта паўплывала развіццё харчовай прамысловасці. Бо з’явілася магчымасць набываць шмат розных напояў у крамах і не марнаваць гарбату на іх прыгатаванне дома.

Энергетычныя напоі. Бомба запаволенага дзеяння

Але праз гады мода на здаровы лад жыцця і патрэба рынку ў сталым пашырэнні асартыменту зрабілі камбучу напоем масавай вытворчасці. З 2010 года ў ЗША адзначаецца ўсплёск продажаў чайнага грыба. І сёння відаў камбучы стала не менш, чым напояў вядомых брэндаў.

да зместу

Як робяць камбучу?

Зрабіць камбучу можна самастойна. Гатаванне напою складаецца з двух этапаў – першай і другаразовай ферментацыі. У выніку першай ферментацыі атрымваецца чыстая камбуча. На гэтым этапе ўжо можна ўжываць напой. Другаразовая ферментацыя – працэс надавання напою дадатковых смакаў.

Камбуча з рознымі смакамі

Спачатку фарміруецца зааглея – цела чайнага грыба. Для гэтага неабходныя: чорная гарбата, вада, воцат і цукар. Настойваецца мацунак цягам 1–3 месяцаў, пакуль на паверхні не ўтвараецца зааглея. Адбываецца гэта ў выніку сімбіёзу воцатнакіслых бактэрый і дражджэй.

Каб чайны грыб «не загінуў» у кароткі тэрмін, найлепей для камбучы скарыстаць гарбату без дадаткаў і чысты цукар. Калі зааглея сфармавалася, з яе здымаюць некалькі пластоў, каб цела грыба было чыстым. Пасля грыб перакладаюць у іншую ёмістасць і туды ж дадаюць астылы мацунак.

Падчас паспявання грыба ўвесь цукар перапрацоўваецца дражджамі і карыснымі бактэрыямі. І калі цукру ці сіропаў не дадаваць пасля паспявання грыба, то цукру ў напоі не будзе. Таму важна зважаць на склад напою ў крамах, там не павінна быць цукру і цукразаменнікаў. У складзе апроч чайнага грыба могуць быць ягады і травы, якія былі дададзены падчас другаразовай ферментацыі.

да зместу

Чым карысная камбуча? 

Камбуча – гэта ферментаваны напой. Ён утрымвае ў сваім складзе карысныя малочнакіслыя бактэрыі. Гэта тыя ж бактэрыі, якія дадаюць у малочныя прадукты, па ісце гэта прабіётыкі. Апроч карысных бактэрый у камбучы ўтрымваюцца амінакіслоты, антыаксіданты, поліфенолы. Яны неабходны для выканання фаз дэтаксікацыі печані. То бок чайны грыб дапамагае выдаляць таксічныя рэчывы з арганізма.

Камбуча 4

Супрацьпаказаная камбуча людзям з праблемамі стрававання (гастрыт, ведар, раздражнёная слізістая страўніка). Калі чалавек выпрабоўвае дыскамфорт ад лімона, кіслай капусты, то камбучу лепш не піць да таго моманту пакуль не адновіцца слізістая страўніка. Пасля аднаўлення слізістай камбучу патрэбна паступова ўводзіць у свой рацыён – пачынаць з 1 ст.л.

Таксама чайны грыб супрацьпаказаны пры грыбковых інфекцыях ці надмерным грыбком росце (акнэ, уздзьмутасць, газаўтварэнне, кошасць, малочніца, лушчэнні, кандыдоз, высыпанні і г. д.). Бо ў камбучы ёсць прабіётыкі і яны могуць узмацняць грыбковы рост. Таму спачатку трэба яго зменшыць. Напой карысны для чалавека са здаровай мікрафлорай.

да зместу

Мачча (мацця)

Мачча

Мачча (мацця): напой манахаў, які прасвятляе. Сёння мачча лічыцца традыцыйным японскім напоем, але яе гісторыя пачынаецца ў Кітаі. У Японію парашковая гарбата была завезена ў 1191 годзе манахам Эйсаем -- паслядоўнікам дзэн-будызму. Паступова парашковая гарбата была забытая ў Кітаі, а вось у Японіі наадварот – спачатку яе пілі толькі манахі, а ў ХVI стагоддзі мачча стала папулярная і ў іншых слаях грамадства. Пасля ўласнікі чайных плантацый нават удасканалілі тэхніку вытворчасці маччы.

Мачча – гэта першыя маладыя праросткі зялёнай гарбаты. За некалькі тыдняў да збору кусты гарбаты закрываюцца ад прамых праменяў сонца, каб узбагаціць лісце амінакіслотамі. Збіраюць ураджай ручна. Пасля лісце прапарваюць і сушаць. Для вырабу мацця лісце гарбаты абавязкова сушаць у выпрастаным выглядзе. Далей прыбіраюць пражылкі і сцёблы і здрабняюць лісце каменнымі жаронамі на невялікай хуткасці, каб пры перамолванні яны не награваліся і не гублялі карысных уласцівасцяў.

Збор першай вясновай гарбаты выпадае на 1–2 траўня. Лісточак у гэтыя дні раскрываецца на 30-50%. Калі лісточкі раскрытя больш, то мачча з іх будзе класам ніжэй. Лічыцца, што менавіта ў лістках, якія раскрыліся практычна напалову ўтрымваецца найвялікая колькасць амінакіслот.

да зместу

Як згатаваць гарбату мачча?

Мачча

Існуюць розныя спосабы гатавання.

  • У гарачай вадзе

Калі заварваць гарбату у гарачай вадзе, то адчуваецца пікантная гарката, напой больш танізавальны, саладкавы на густ. Гэта добрая прафілактыка інфарктаў і інсультаў.

  • У халоднай вадзе

Калі заварваць гарбату у астылай вадзе, то смак будзе саладзейшы. Гэта напой без танізавальнага эфекту. Такая гарбата больш расслабляльная, яна мацуе імунную сістэму.

Згатаваць можна моцны чай – койця, і слабейшы – усуця.

Мачча

Для койця трэба 50 мл вады на 4 г парашку. Для усуця – 70 мл вады на 2 г парашку.

Для чайнай цырымоніі спатрэбіцца: гарбата мачча, бамбукавае венца, керамічная піяла, сіта з нержавелай сталі, бамбукавая лыжачка. Але без адмысловых прыстасаванняў таксама атрымаецца.

Спосаб прыгатавання

Для заварвання гарбаты выкарыстоўваецца вада тэмпературай ад 70 да 80°C. Не варта заліваць гарбату кіпенем.

Для пачатку трэба прагрэць гарачай вадой піялу і венца. Потым насуха выцерці піялу сурвэткай. Прасеяць парашок у піялу. Заліць ваду. Узбіць сумесь бамбукавым венцам да аднароднай масы. Пераліць гарбату у ёмістасць, з якой плануеце піць напой.

Халодная гарбата мачча гатуецца такім жа спосабам, толькі напою трэба трохі часу, каб настаяцца. Або можна заварыць мачча, а пасля дадаць у гарбату лёд.

да зместу

Чым карысная гарбата мачча?

Сусветную папулярнасць мачча атрымала дзякуючы наяўнасці ў складзе галат эпігалакатэхіну (EGCG) – антыаксіданта, які спрыяе зніжэнню крывянога ціску, паляпшае сардэчна-сасудзістую сістэму, з'яўляецца прафілактыкай рака і дыябету. У гарбаце мачча EGGG у 137 разоў больш, чым у зялёнай гарбаце.

Матча, як і кава, з'яўляецца танізавальным напоем. Але калі каву танізуе за кошт кафеіну, то ў матчы за гэта адказвае амінакіслата l-theanine. Кафеін дае ўсплёск энергіі, а пасля актыўнасць валіцца і энергія ў чалавека прападае.

L-theanine валодае працяглым танізавальным эфектам. Ён не стварае перападаў ад бадзёрасці да млявасці, то бок не правакуе з'яўлення тахікардыі. Чалавек пачувае сябе аднолькава актыўным і бадзёрым на працягу 6 гадзін.

Таксама мацця паляпшае памяць і мазгавую актыўнасць.

да зместу

Каму не рэкамендуецца піць чай матча?

Мачча не мае ўзроставых абмежаванняў. Але лепш не перабольшыць з ужыткам напою. Бо гарбата мачча – танізавальны напой і пры перадазоўцы можа паўплываць на якасць сну, працу СКТ, апетыт.

Асцярожнымі варта быць людзям з гіпертаніяй, тым, хто перанёс інфаркт ці інсульт. Калі падвышаная кіслотнасць страўніка ці ёсць верад, то лепш не ужывать гарбату, асабліва нашча.

Рэкамендацыі па ўжытку гарбаты мачча:

  • не піць напой меней, чым за 4 гадзіны да сну
  • не піць учорашнюю гарбату ці тую, што завараны некалькі гадзін таму
  • заварваць не больш за 5 г парашка на порцыю
да зместу

Мінеральная вада

Мінеральная вада

Мінеральная вада – гэта вада, якую здабываюць з прыродных крыніц. Калі мінеральная вада якасная, здабыта з мінеральных крыніц, яна лекавая. Пры выбары мінеральнай вады патрэбна разумець, для якой мэты п'ём ваду, які ў яе мінеральны склад, які ph вады. Калі падбіраць мінеральную ваду слушна, то гэты напой будзе максімальнае карысным.

Мінеральная вада: прыродны рэсурс для лячэння і штодзённага ўжывання. У крамах прадаецца шмат падробак мінеральных вод. Таму трэба ўважліва чытаць склад.

да зместу

Што павінна быць на этыкетцы:

  • катэгорыя вады
  • узровень мінералізацыі (колькі гідракарбанатаў (шчолачная), сульфатаў (сульфатная) ці хларыдаў (хларыдная)
  • нумар свідравіны
  • тэрмін прыдатнасці
  • правілы захоўвання
  • ДАСТ

Якія бываюць мінеральныя воды?

Існуюць розныя класіфікацыі вод. Колькасць мінералаў залежыць ад месца здабычы вод.

Міінеральая вада 2

Асноўныя катэгорыі мінеральных вод па ступені мінералізацыі і часу прыёму:

  • сталовая;
  • лекава-сталовая;
  • лекавая (прыродная).

У сталовай мінеральнай вадзе канцэнтрацыя мінералаў – меней за 1 г.л. Гэтую ваду можна піць штодня, бо ў ёй канцэнтрацыя салей настолькі малая, што яна не нашкодзіць арганізму.

У лекава-сталовай мінеральнай вадзе на адзін літр даводзіцца ад 1 да 10 грамаў мінералаў. Такую ваду можна піць курсамі. Яна ўплывае на кіслотнасць страўнікавага соку.

Канцэнтрацыя мінералаў у лекавай вадзе – 10–15 г/л. Такая вада прымаецца строга па прызначэнні доктара. Не рэкамендуецца перабіраць з яе колькасцю, бо высокая канцэнтрацыя салей можа спрыяць утварэнню камянёў і раздражняць слізістую страўнікава-кішачнага тракта.

да зместу

Чым карысная мінеральная вада?

Плюс мінеральнай вады ў тым, што яна ўтрымвае іёны натрыю і хлору. Яны дапамагаюць сінтэзаваць саляную кіслату. Гэта важна, бо ў страўніку павінен быць дастатковы ўзровень салянай кіслаты для засваення бялкоў, вітамінаў. Да таго ж мінералы ствараюць слабашчолачнае асяроддзе ў кішачніку. А гэта нам трэба, каб падтрымваць нармальную мікрафлору ў страўнікава-кішачным тракце.

Якую мінеральную ваду піць?

Для таго, каб зразумець якую мінеральную ваду трэба піць, трэба ведаць стан страўнікава-кішачнага тракта, якія есці дэфіцыты ў арганізме.

  • Гідракарбанатныя воды нармалізуюць кіслотнасць, такім чынам змяншаецца запаленне ў страўніку, кішачніку. Яны ўзмацняюць выпрацаванне ферментаў падстраўнікавай залозы, разрэджваюць слізь. Гідракарбанатную ваду п'юць пры падвышанай кіслотнасці, пячайцы. Прымаць лепш у цёплым выглядзе без газу павольнымі глыткамі за 30–40 хвілін да ежы. Гідракарбанатныя воды спрыяюць вызваленню лёгкіх, бронха ад слізі. Таму яны часцей за іншыя воды выкарыстоўваюцца для інгаляцыі.
  • Хларыдныя воды павялічваюць кіслотнасць страўнікавага соку, паляпшаюць маторыку СКТ, стымулююць адток жоўці (каб не было застою), такім чынам аказваюць слабільны эфект. Хларыдную ваду п'юць пры зніжанай кіслотнасці. Патрэбна прымаць ваду пакаёвай тэмпературы за 15–20 хвілін да ежы.
  • Сульфатныя воды ўхіляюць жоўцевы застой, узмацняюць перыстальтыку кішачніка (слабільны эфект). Сульфатны дыгідрамонааксід прымаюць пры хранічных запорах, праблемах з жоўцевым пузыром. У такіх выпадках ваду патрэбна піць пакаёвай тэмпературы нашча. Калі ёсць праблемы з печанню, падагрэтую мінеральную ваду п'юць за 30–40 хвілін да ежы.

Мінеральныя воды прымаюць для прафілактыкі ўтварэння камянёў у нырках, для нармалізацыі водна-салявога балансу ў арганізме (спрыяе зніжэнню надмернай вагі).

да зместу

Травяныя напоі з раслін і кветак

Напоі з разлін і кветак

Напоі з траў і карэнняў пілі задоўга да з'яўлення гарбаты. Ужывалі травяныя зборы кожны дзень: і калі хацелі пазбегнуць хвароб, і пасля цяжкай працы. Важна было не прапусціць момант самага багатага назапашання пажыўных рэчываў у раслінах. Тым больш, што свежасабранае лісце і кветкі звычайна багацейшае за высушаныя. Пачыналі збіраць расліны ў красавіку. Пік збору траў даводзіўся на пачатак лета, калі яны пачынаюць заквітаць.

Травяныя напоі – гэта не хуткадзейная таблетка, а хутчэй прафілактычны сродак назапашвальнага дзеяння.

Травяная гарбата

Лекавыя расліны і травы забяспечваюць:

да зместу

Якія травы і расліны дапамогуць умацаваць імунітэт?

  • Лісце парэчкі – скарбніца прыродных біястымулятараў, патрэбных для падтрымання імунітэту і добрага самаадчування. У лісце парэчкі ўтрымваецца вялікая колькасць вітаміну С.
  • Леўзея спрыяе павышэнню ўважлівасці, паляпшэнню памяці. Рэчывы ў складзе расліны дапамагаюць змагацца з хранічнай стомленасцю і раздражняльнасцю, лягчэй пераносіць манатонную нагрузку.
  • Шабельнік лечыць страўнікава-кішачныя і застудныя захворванні. А таксама ўздзейнічае як гарачкапаніжальнае.
  • Плады рабіны спрыяюць умацаванню сценак сасудаў, змяншэнню ацёкаў, зніжэнню крывянога ціску.
  • Дзівасіл ужываецца ў выпадках, калі саслабелы імунітэт. Адвар кораня дзівасілу аказвае адхаркваючае і супрацьзапаленчае дзеянне.
  • Манжэтка выкарыстоўваецца як антысептычны і заспакаяльны сродак. Дапамагае пры парушэннях памену рэчываў.

Гарбата

да зместу

Якія травы выбраць для заспакаяльнага збору?

  • Святы базілік (туласі) ужываецца пры болі галавы, валодае імунастымуляцыйным дзеяннем, яго п'юць для аднаўлення зроку, але самая важная яго здольнасць – зніжэнне роўня глюкозы ў крыві і, адпаведна, зніжэнне роўня картызолу (бароніць арганізм ад стрэсу, рэгулюе ровень артэрыяльнага ціску). Можа прызначацца дыябетыкам.
  • Рамонак валодае не толькі заспакаяльным эфектам, з'яўляецца супрацьвірусным сродкам, стымулюе працу СКТ. Рамонак выкарыстоўваецца пры кашлі, кандыдозе, цыстыце.
  • Саладкакорань стымулюе працу лімфатычнай сістэмы, з'яўляецца фітаэстрагенам (мацуе сценкі крывяносных сасудаў).
  • Корань валяр'яну дапамагае пры падвышанай нярвовай узбуджальнасці, паляпшае сон. Дапамагае пры спазмах у страўніку і кішачніку.
да зместу

Якія травы абароняць ад вірусаў?

  • Лісце маліны ўтрымвае пантатэнавую і нікатынавую кіслату, якія дапамагаюць змагацца з вірусамі і бактэрыямі. Аказваюць гарачкапаніжальны эфект. У лісці маліны ўтрымваецца вялікая колькасць вітаміну С.
  • Вятроўнік. Падчас ВРВІ і ВРЗ часта бываюць болі галавы, адбываюцца яны ў выніку інтаксікацыі. Якраз вятроўнік прызначаны для таго, каб зніжаць ровень інтаксікацыі і зніжаць боль галавы пры вірусных захворваннях.
  • Леманграс утрымвае хларагенавую кіслату і ізаарінцін, якія аказваюць антыаксідантнае дзеянне.
  • Крываўнік – гарачкапаніжальнае сродак, валодае бактэрыцыдных эфектам.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 27

Журналіст. У 2015 годзе скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Маладосць" з 2015 па 2017 год. Была галоўным рэдактарам часопіса "Горад жанчын" 5 гадоў. Цікавіцца тэмамі культурна-асветніцкай тэматыкі, здароўя, харчавання.
Глядзіце таксама