01.11.2020
01.11.2020

Урачы яшчэ раз нагадалі аб мерах прафілактыкі ВРІ, грыпу і COVID-19

logo
Навiны
0 38
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Пачаўся сезон прастудаў і вірусных інфекцый. Працягвае цыркуляваць і COVID-19. Менавіта таму ўрачы настойліва рэкамендуюць выконваць асноўныя меры прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі, пра якія яны яшчэ раз нагадалі падчас прэс-канферэнцыі.

Прафілактыка грыпу і каранавірсусу. Сацыяльная дыстанцыя.

Мыццё рук, нашэнне масак і сацыяльнае дыстанцыяванне

Як адзначыла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая, каб пазбегнуць заражэння як рэспіраторнымі інфекцыямі, так і каранавіруснай, трэба на 75% скараціць свае кантакты па-за домам і мінімум на 25% – на працы. Гэтыя меры дадуць магчымасць мінімізаваць колькасць заражэнняў.

Акрамя гэтага, калі ўсё ж такі неабходна наведаць месцы, дзе збіраецца шмат людзей, варта памятаць пра дыстанцыю паміж імі – мінімум 1-1,5 метра.

 
Вераніка Высоцкая
Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Ёсць бессімптомныя носьбіты грыпу ці каранавіруснай інфекцыі альбо тыя, у каго яшчэ доўжыцца інкубацыйны перыяд. У іх няма пакуль сімптомаў, яны лічаць сябе здаровымі і знаходзяцца сярод нас. Таму, увёўшы ў сваё жыццё прынцып сацыяльнага дыстанцыявання, мы тым самым зніжаем верагоднасць кантакту з хворым чалавекам.

Прафілактыка грыпу і каранавіруса. Маскі і сацыяльнае дыстанцыянаванне.

Максімальна скараціць свае перамяшчэнні і кантакты варта сталым і людзям з хранічнымі захворваннямі, параіла эксперт.

Усюды, дзе няма гарантыі, што вы не можаце сустрэцца з хворым чалавекам, варта насіць маску. Вывучэнне рэспіраторных вірусаў у папярэднія гады сведчаць: калі ў масцы будуць абодва (той, хто з'яўляецца крыніцай інфекцыі, і здаровы чалавек), верагоднасць інфікавання скарачаецца да 1,5% і нават імкнецца да нуля, падкрэсліла Вераніка Высоцкая.

Пра неабходнасць насіць маскі ў грамадскіх месцах, у тым ліку і ў транспарце, нагадала і начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

 
Іна Карабан
Начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя
Я штодня на працу езджу грамадскім транспартам, маршруткай. У так званую першую хвалю COVID-19 у масках было больш людзей. Зараз у той самай маршрутцы, якая цалкам запоўненая, максімум 2-3 чалавекі знаходзяцца ў масках. Гэта выклікае вялікае здзіўленне. Я разумею, што ўсе ўжо стаміліся, але гэта наша здароўе. Калі мы ўсе разам будзем выконваць тыя меры, якія прапануюцца, я думаю, вялікага росту захворвання не будзе.

Прафілактыка грыпу і каранавіруса. Маскі ў транспарце.

Не варта забывацца таксама на гігіену рук і выкарыстанне антысептыку.

Чаму варта зрабіць прышчэпку супраць грыпу

У краіне працягваецца вакцынацыя супраць грыпу. Як распавялі эксперты, прышчэпку ўжо зрабілі звыш 35% насельніцтва. Прычым сёлета попыт на правядзенне вакцынацыі як ніколі высокі, у тым ліку на платныя вакцыны. Яны, нягледзячы на тое, што замоўлена іх было больш, чым у папярэднія гады, хутка скончыліся.

 
Іна Карабан
Начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя
Цяпер прапрацоўваецца пытанне пра дадатковую пастаўку французскай вакцыны «Ваксігрып». Разам з тым, пастаўшчык паведаміў, што можа завезці яе напрыканцы лістапада. Магчыма, да гэтага часу вакцынавацца зможа пэўная абмежаваная колькасць людзей. Узровень захворвання на COVID-19, вострыя рэспіраторныя інфекцыі расце, і верагоднасць таго, што да заканчэння лістапада можна быць здаровым, каб вакцынавацца, вельмі нізкая.

Прафілактыка грыпу і каранавіруса. Прышчэпка супраць грыпу.

Для жадаючых зрабіць прышчэпку зараз ёсць вакцына расійскай вытворчасці «Грыпол Плюс». Яна з'яўляецца так званай ад'ювантнай вакцынай (змяшчае імунастымулятары альбо імунамадулятары).

Як патлумачыла Вераніка Высоцкая, выкарыстанне сучасных ад'ювантных вакцынаў прыводзіць не толькі да фарміравання спецыфічных антыцелаў да штамаў віруса грыпу, але і да ранняй актывацыі клеткавых механізмаў супрацьвіруснага імуннага адказу.

 
Вераніка Высоцкая
Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
За кошт гэтага клетачнага звяна імунітэту ў нас фарміруецца абарона супраць іншых рэспіраторных вірусаў. Не выключана, што супраць каранавіруса ў тым ліку, бо ён таксама ўваходзіць у групу рэспіраторных вірусаў.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 38

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».