23.01.2023
23.01.2023

Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі — адзін з найцікавейшых напрамкаў нацыянальнай культуры, развіццё якога апошнія гады ўражвае маштабам і незабыўнымі работамі аўтараў.

Сведчанне гэтаму апошняя выстаўка лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва БСМ «ДЭКАРТ-22» у Палацы мастацтваў. У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал.

Выстаўка размешчана на першым паверсе палаца. Месца для твораў выбрана ідэальна. Дзякуючы вялікім панарамным вокнам, святло раўнамерна размяркоўваеца па ўсёй прасторы і блікі ад керамікі, шкла і металу маляўніча гуляюць з адчуваннямі і фантазіяй гледача, цалкам пераносяць яго розум у эстэтыку кантрастаў і незвыччайных мастацкіх формаў.

Выстаўка ДПМ

Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выстаўцы «V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва “ДЭКАРТ-22”», што адбылася ў лістападзе 2022 года, удзельнічалі не толькі сябры секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю БСМ, але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Былі прадстаўлены формы як класічнага, традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі.

Сярод лаўрэатаў трыенале ужо вядомыя мастакі, мэтры дэкратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі – Валерый Калтыгін, Наталля Яўглеўская, Вольга Сазыкіна, Генадзь Фалей. Найбольш яскрава заявіла аб сабе сярэдняе пакаленне мастакоў – Вольга Рэднікіна, Вольга Сямашка, Ганна Амбросава, Жанна Марозава, Хрысціна Высоцкая, Алена Чэпелева, Ірына Пекусава і іншыя. Гран-пры Трыенале атрымала мастак, майстар кавальскай справы Марыя Тарлецкая.

ДПІ. Выстаўка 2

Такую выстаўку можна назваць абсалютна ўніверсальнай экспазіцыяй. Яна, бясспрэчна, будзе вельмі цікавай як для прафесійнай супольнасці мастакоў і мастацтвазнаўцаў, так і для абсалютна выпадковых гледачоў. Сінстэз пластыкі і прыгажосці нясе ў сабе прыемную эстэтычную напоўненасць і цэласнасць праекта.

Керамічная скульптура або скульптурная кераміка на выстаўцы як памежная сучасная з’ява. Работы ўдзельнікаў праекта можна аднесці да малой пластыкі. У адрозненне ад манументальных скульптурных работ, яны камерныя, бліжэйшыя да гледача: іх можна дэталёва разгледзець зблізку, вывучыць пластычныя і тэхналагічныя знаходкі аўтараў, адчуць, як яны арганізоўваюць вакол сябе прастору, усталяваць прамы кантакт.

Выстаўка ДПМ 3

Выстава ларэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў дэманструе новыя падыходы да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якое паступова выходзіць на іншы ўзровень – узровень аб’ектаў.

Асноўныя пошукі сучасныя мастакі-керамісты вядуць у накірунках паміж манахромнага мінімалізму і бруталізму і экспрэсіўнага эмацыянальнага маляўнічага і фантазійнага стылю. Але пры гэтым керамічныя аб’екты, як і раней,  прапануюць гледачу цяпло, чалавечнасць, тактыльнасць і глыбіню эмацыянальнага ўспрыняцця. Кераміка, супраціўляецца аднастайнасці. Кераміка – заўжды індывідуальнае апавяданне.

Дэкаратыўна-пракладное мастацтва. Выстаўка ДПМ

Мастацкі тэкстыль заўсёды быў уважлівы да формаў, якія ўзаемадзейнічаюць з чалавекам непасрэдна і блізка, дазваляючы адчуць пульс жыцця праз пагружэнне ў дэталі, фактуру і матэрыял. Сучасны тэкстыль дазваляе мастаку праявіць сябе праз новыя формы і тэхналогіі. Эксперыменты з матэрыялам, выкарыстанне нетрадыцыйных і нехарактэрных для класічнага тэкстылю матэрыялаў і элементаў дазваляе знайсці нечаканыя творчыя выяўленні і трансфармацыі тэм.

Выстаўка ДПІ. Кераміка

Спектр мастацкіх рашэнняў надзвычай разнастайны: гэта і класічнае гладкае габеленавае ткацтва, вышыўка, мастацкі лямец і тэкстыльная мазаіка, розныя спалучэнні тэхнік і прыёмаў. Можна ўбачыць, што сучасная тэкстыльная пластыка ўсё больш напаўняецца аб’ёмам, часта ўбіраючы ў сябе рысы скульптурнага твора.

Шкло дэманструе разнастайнасць сучаснага мастацтва і дызайну: тут ёсць як традыцыйныя, так і наватарскія работы. Усе яны паказваюць выдатнае валоданне мастакамі тэхналогіямі, але пры гэтым далікатнасць падачы і аздаблення. Прадстаўлены работы з сімпозіума па мастацкім шкле, які прайшоў сёлета па ініцыятыве Беларускага саюза мастакоў на шклозаводзе «Нёман». Такая творчая калабарацыя сяброў саюза і супрацоўнікаў завода, прымусіла ўсіх удзельнікаў праекта выйсці з зоны камфорту і дапамагла ўбачыць шляхі абнаўлення індустрыі шкляной вытворчасці ў накірунку стварэння мастацкага аб’екта.

Выстаўка ДПМ 5

Для першага праекта БСМ у 2023 годзе выстаўка атрымалась надзвычай моцнай. Абсалютна цэльная і скончаная экспазіцыя прадстаўляе сабой не шэраг асобных твораў мастацтва, а сапраўдную кампазіцыйную гісторыю. Безумоўна, такі праект можна назваць унікальным і стыльным. Яго мастацкая выразнасць адуваецца з самых першых крокаў па выставачнай прасторы.

Патрапіць у казку. Выстаўку Валянціны Шобы адкрылі ў НХМ

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.