21.12.2023
21.12.2023

І вось яна прыбраная… Якія старажытныя традыцыі ўпрыгожвання навагодняй ёлкі дайшлі да нашых дзён?

logo
Хатні быт
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Што ні кажыце, а Новы год з усіх свят самы чароўны. І як бы не мянялася наша жыццё, як бы мы не перажывалі наконт цяжкасцяў лёсу, але пераднавагоднія клопаты — падрыхтоўка святочнага стала і ўпрыгожванне ёлкі — застануцца самымі прыемнымі ў любы час.

Традыцыя ўпрыгожваць ёлку дастаткова старажытная. Даўней упрыгожваннямі служылі арэхі, яблыкі, пернікі, якія сімвалізуюць дабрабыт і дастатак у надыходзячым годзе. Шкляныя ўпрыгожанні, шары, каралі былі вельмі дарагія.

Ёлка

Цяпер кожны ўпрыгожвае ёлку па сваім меркаванні, але ў многіх дамах строга выконваецца правіла — каб у новым годзе былі толькі ўдалыя дні, сярод ёлачных цацак абавязкова павінна прысутнічаць некалькі новых.

Усё неабходнае для сваёй навагодняй прыгажуні можна знайсці ў магазінах, у спецыялізаваных аддзелах.

Ёлка

Наборы розных шароў, беласнежныя анёлы, вясёлыя дракончыкі — сімвал надыходзячага года, ёлачныя вяночкі, разнастайныя гірлянды, мішура. Спачатку ўпрыгожым ялінку гірляндай з вясёлымі агеньчыкамі або загадкава мігатлівымі свечкамі. Затым на верхнія галінкі павесім гэты абсыпаны шкляным цукрам шар, сюды — цёмна-бардовы з прыгажунамі-аленямі, тут  салатавы з хаткамі, а там — малюсенькія рознакаляровыя, тут — серабрыстыя арэшкі, цацкі з дзяцінства. На самыя ніжнія галінкі павесім пацешных снегавікоў, лісічак, мядзведзікаў, якія не б’юцца, і тады можна не баяцца, што кот захоча памацаць іх лапкай. Апошні штрых — асыплем ёлку бліскучай мішурой: залатой, срэбнай, вітай ды струменістай.

Навагодняе свята з ёлкай праходзіць ва ўсіх дамах, ператвараючы любое жыллё ў цёплае, утульнае, ззяючае агнямі, усмешкамі.

Ёлка

Пры святле люстраў зіхацяць куфлі, бясшумна льецца віно, страляе шампанскае. І вакол музыка, і танцуючыя пары!

Гэта зіготкія сняжынкі. Гэта святло навагодніх зорак. Гэта бляск святочных свечак. Гэта ззянне шчаслівых вачэй.

Ёлкі

Дык не шкадуйце ж намаганняў для навагодняй ночы! Яна павінна быць цудоўнай. Бо з вамі збяруцца самыя дарагія і блізкія вам людзі і будуць чакаць цуд, які абавязкова адбудзецца!

Якія падарункі на навагоднія святы змогуць уразіць вашых мужчын?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Журнліст. Тэатральны крытык
Глядзіце таксама