23.04.2025
23.04.2025

Як навучыцца адчуваць слова? Сустрэча з паэтам Эдуардам Валюшэнка пайшла ў адной з гомельскіх школ

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Зараз старшакласнікі вывучаюць у сучаснай беларускай літаратуры – перыяд, які характарызуецца каларытам жанраў і тэм.

Так, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 13 г. Гомеля імя П.Х. Басенкова Ала Уладзіміраўна Пратасенка вырашыла паказаць сваім вучням наглядны прыклад. Яна запрасіла на ўрок паэта-сучасніка – Эдуарда Андрэевіча Валюшэнка.

– Мой выбар быў невыпадковым: Эдуард Андрэевіч усё жыццё пражыў у Касцюкоўцы, дзе размешчана наша школа. Ён наш зямляк, паэзія якога пакінула след у сэрцы кожнага жыхара мікрараёна, – кажа настаўніца.

Рабяты падрыхтаваліся да занятка і вывучылі вершы паэта на памяць. Сярод іх «Касцюкоўка», «Беларусь», «Гомельскі парк».

– Калі я чытаў верш «Прысвечана дачцэ», заўважыў на вачах Эдуарда Андрэевіча слёзы. Было радасна ад таго, што мы з аднакласнікамі змаглі прыемна здзівіць нашага госця, – распавядае вучань 11-га класа Павел Чайкоў.

Паша не пасаромеўся і спытаў у Эдуарда Андрэевіча, як пісаць верш, каб ён так лёгка чытаўся. Паэт адказаў:

– Паспрабуйце падабраць рыфму, і, калі атрымаецца праспяваць твор, гэта значыць, што ён напісаны добра.

Эдуард Валюшэнка таксама адказна падышоў да сустрэчы. Ён прынёс на ўрок свае зборнікі «Дзеля міру на зямлі», «Я ўмею размаўляць з зямлёй», «Арляняты вучацца лётаць», «За доўгім рублём», а таксама альманахахі «Светлай вясёлкі доўгая песня» і «Нам Новай Беліца прадстала».

– Калі Эдуард Андрэевіч чытаў нам верш «Трагедыя аўтамабіля», па целе прабегла дрыготка ад яго інтанацыі, голасу і пачуцця адданасці сваёй справе, – дзеліцца ўражаннямі вучаніца Ганна Лісіцына.

Паэт расказаў пра тое, што служыў у арміі, працаваў шафёрам і настаўнікам ваеннай падрыхтоўцы ў школах Гомеля, што за ўсё жыццё ні разу не змяніў месца жыхарства. Рабяты даведаліся, што Эдуард Андрэевіч з 2012 года з'яўляецца сябрам літаратурнага аб'яднання «Новая Беліца».

– Паэзія – маё хобі, і я бачу, што яна вабіць вас. Вы яшчэ маладыя, не губляйце часу! – звярнуўся ён да вучняў.

Паэт таксама падарыў школе верш пра Героя Савецкага Саюза Пятра Харытонавіча Басянкова, у гонар якога названа школа і вуліца ў мікрараёне Касцюкоўка.

Ала Уладзіміраўна завяршыла ўрок словамі Янкі Купалы: «Чэсць і слава табе, беларуская моладзь... Ты сама сваімі рукамі адбудуеш лепшую будучыню».

Да канца навучальнага дня юнакі і дзяўчаты абмяркоўвалі ўрок беларускай літаратуры, які, бясспрэчна, запомнілі на доўгія гады.

Топ-13 фактаў з жыцця Аркадзя Куляшова

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"