Раней такое печыва можна было знайсці ў любой школьнай сталовай і яно часта прадавалася ў прадуктовых крамах. Кольцы гатуюцца з пясочнага цеста, таму яны атрымліваюцца вельмі рассыпістыя. Прыгатаваць іх проста, выпечка будзе вельмі прыемным дэсертам да гарбаты.
Пакрокавы рэцэпт арахісавых кольцаў прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты
- Мука — 350 гр.
 - Мяккае сметанковае масла — 180 гр.
 - Цукровая пудра — 120 гр.
 - Разрыхляльнік — 1 ч.л
 - Соль — дробка
 - Яйка — адно невялікае
 - Для змазкі — 1 яйка
 - Для ўпрыгожвання — арахіс
 
Спосаб прыгатавання
Масла і цукровую пудру ўзбіць да атрымання белай паветранай масы.
Дадаць яйка і яшчэ раз узбіць.
У муку дадаць разрыхляльнік і соль, добра перамяшаць.
Дадаць муку ў масляную сумесь і замясіць цеста.
Цеста атрымаецца мяккае і падатлівае.
Накрыць цеста ручніком і пакінуць у холадзе на 30 хвілін.
Арахіс здрабніць, але не вельмі дробна.
Цеста раскатаць таўшчынёй 0,5 см.
Вырубкамі большага і меньшага дыяметру выразаць кольцы.
Кожнае кальцо змазаць узбітым яйкам, абсыпаць арахісам.
Выпякаць 15 хвілін пры 180 градусах.
Смачна есці.

