01.03.2024
01.03.2024

Як прыгатаваць арахісавыя кольцы на дэсерт? Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Раней такое печыва можна было знайсці ў любой школьнай сталовай і яно часта прадавалася ў прадуктовых крамах. Кольцы гатуюцца з пясочнага цеста, таму яны атрымліваюцца вельмі рассыпістыя. Прыгатаваць іх проста, выпечка будзе вельмі прыемным дэсертам да гарбаты.

Пакрокавы рэцэпт арахісавых кольцаў прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Кольцы

Інгрэдыенты

  • Мука — 350 гр.
  • Мяккае сметанковае масла — 180 гр.
  • Цукровая пудра — 120 гр.
  • Разрыхляльнік — 1 ч.л
  • Соль — дробка
  • Яйка — адно невялікае
  • Для змазкі — 1 яйка
  • Для ўпрыгожвання — арахіс

Спосаб прыгатавання

Масла і цукровую пудру ўзбіць да атрымання белай паветранай масы.

Дадаць яйка і яшчэ раз узбіць.

У муку дадаць разрыхляльнік і соль, добра перамяшаць.

Разрыхляльнік

Дадаць муку ў масляную сумесь і замясіць цеста.

Цеста атрымаецца мяккае і  падатлівае.

Цеста

Накрыць цеста ручніком і пакінуць у холадзе на 30 хвілін.

Арахіс здрабніць, але не вельмі дробна.

Цеста раскатаць таўшчынёй 0,5 см.

Вырубкамі большага і меньшага дыяметру выразаць кольцы.

Кожнае кальцо змазаць узбітым яйкам, абсыпаць арахісам.

Кольцы

Выпякаць 15 хвілін пры 180 градусах.

Смачна есці.

Пірог з вішняй ад блогера. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама