16.02.2024
16.02.2024

Як прыгатаваць бульбяныя пончыкі? Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі пюрэ не выклікае радасці, а дранікі ўжо прыеліся, бульбяныя пончыкі — гэта як раз тая страва, якая дапаможа ацаніць зусім іншы смак бульбы. Менавіта так разважаюць гаспадыні, калі жадаюць прыгатаваць што-небудзь небанальнае на вячэру.

Паветраныя пончыкі ацэняць нават тыя, хто не можа глядзець на пюрэ, а дранікі не выклікаюць асаблівага захаплення. Гатовую страву падаюць да стала са смятанай, зелянінай ці любімай падліўкай.

Пакрокавы рэцэпт прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты

  • 400 гр. адварной бульбы
  • 300 гр. адвару, у якім варылася бульба
  • 20 гр.  свежых дрожджаў
  • 500-600 гр. мукі
  • Соль — 1 ч.л
  • Цукар — 2 ст.л
  • Алей — 2 ст.л.
  • Яйкі — 1 цэлае, альбо 2 жаўткі

Спосаб прыгатавання

Бульбу добра патаўчы, каб не было камякоў, змяшаць з гарачым адварам і астудзіць да цёплага стану.

Дадаць дрожджы, добра размяшаць і дадаць усе астаінія інгрэдыенты, акрамя мукі.

Муку дадаваць паступова, каб атрымалася мяккае цеста. Добра замясіць, але цеста будзе злёгку ліпнуць да рук. Пакласці ў змазаную алеем міску на браджэнне на 40 хвілін ці да павелічэння цеста ў 2-3 разы.

Цеста атрымаецца вельмі мяккім.

Дошку трэба змазаць алеем, выкуліць на яе цеста, трохі яго абмяць і змазанымі алеем рукамі падзяліць на невялікія кавалачкі.

Абсмажыць у гарачым алеі з двух бакоў да румянай скарынкі.

Падаваць са смятанай і халодным малаком.

Смачна есці!

Як смачна прыгатаваць цыбульнікі? Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.