05.06.2023
05.06.2023

Аўсянае печыва ў хатніх умовах. Гатуем з разынкамі і клюквай

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сярод самых смачных танных дэсертаў відавочны фаварыт — аўсянае печыва. Яго смак і карысныя ўласцівасці знаёмыя многім з дзяцінства, ды і прыгатаваць ласунак магчыма самастойна на любой кухні.

Галоўным плюсам аўсянага печыва з'яўляецца яго карысны ўплыў на кішачнік. Выводзячы таксіны, нармалізуе і стабілізуе яго працу. Печыва з аўсянай мукі выдатна знішчае халестэрынавыя адклады на сценках сасудаў, за кошт утрымання ў ім іназітола. Таксама такі дэсерт, асабліва прыгатаваны ў хатніх умовах, карысны для людзей з цукровым дыябетам: паніжае ўзровень цукру ў крыві.

Блогер Святлана Карницкая

Блогер Святлана Карніцкая прапануе нам аўтарскі рэцэпт аўсянага печыва, якое атрымліваецца неверагодна смачным і простым у гатаванні. Начынне (ад ягад да шакаладу) можна выкарыстоўваць на ваш смак.

Ингрэдыенты для аўсянага печыва

Інгрэдыенты для цеста

  • Сметанковае масла — 70-100 г.
  • Цукар — 70-100 г.
  • Яйкі — 1 шт.
  • Пшанічная мука — 4 ст.л. з горкай
  • Аўсянка — 110 г.
  • Разрыхляльнік – 1 ч. л.
  • Соль - 1/4 ч. л.

Інгрэдыенты для начыння

  • Грэцкія арэхі — 30 г.
  • Курага — 45 г.
  • Разынкі — 50 г.
  • Журавіны (замарожаныя ці сушаныя) — 30 г.

Спосаб прыгатавання

 Дадаем у талерку мяккае сметанковае масла (падагрэць можна ў духоўцы) і цукар.

Прыгатаваць аўсянае печыва

Міксерам на сярэдняй хуткасці ўзбіваем да аднастайнасці.

Міксерам узбіваем да аднастайнасці

Затым дадаем 1 яйка.

Дадаем яйка

І зноў добра ўзбіваем міксерам.

Дадаем разрыхляльнік

Дадаем у нашу сумесь разрыхляльнік, соль і пшанічную муку.

Узбіваем да аднастайнасці

Узбіваем, каб не засталося камякоў.

Ягады

Паралельна мыем курагу і рэжам на дробныя кавалачкі. Разынкі заліваем кіпенем, прамываем некалькі разоў і здрабняем грэцкія арэхі на мяккай паверхні спецыяльным малатком.

Змяшаць цеста з аўсянкай

Дадаем у цеста дробныя грэцкія арэхі і аўсянку. Змешваем лапаткай.

Два віда начыння

Аўтар падзяліла цеста на дзве часткі, каб зрабіць печыва з двума відамі начыння: разынкамі і замарожанымі журавінамі, а таксама курагой. Змешваем лапаткай аўсяную сумесь і начынне.

Печыва

Бляху засцілаем пергаментам, выкладваем па адной сталовай лыжцы цеста  і фарміруем печыва, кладзем на бляху і трохі прыціскаем, каб форма атрымалася плоская. Паміж печывам пакідайце адлегласць у 3-5 см. Падчас запякання яно павялічыцца ў памерах.

Запякайце прыкладна 13-18 хвілін пры тэмпературы 180°С у разагрэтай духоўцы.

Дастанце печыва з духоўкі

Дастаньце печыва з духоўкі, пакіньце на 3-4 хвіліны астываць і толькі пасля зніміце з бляхі.

Смачна есці!

https://bel.24health.by/rodam-z-dzyacinstva-gatuem-shakaladnuyu-kaubasu/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.
Глядзіце таксама