19.01.2024
19.01.2024

Як прыгатаваць салодкія пончыкі як у дзяцінстве? Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Дэсерт у выглядзе пышных кружочкаў заваяваў папулярнасць ва ўсім свеце. Яны зусім нескладаныя ў прыгатаванні, таму асвоіўшы рэцэпт пончыкаў з шакаладнай або каляровай глазурай, вы з лёгкасцю авалодаеце сэрцамі сваіх гасцей.

Пакрокавы рэцэпт пончыкаў з глазурай прапануе блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты

  • Мука — 500-550 гр.
  • Малако цёплае — 250 гр.
  • Дрожджы свежыя — 20 гр. (сухія 7 гр.)
  • Яйкі — 2 шт. (сярэднія)
  • Цукар — 70 гр.
  • Масла сметанковае — 70 гр.
  • Ванільны цукар, цэдра апельсіна — па смаку
  • Соль — 0,5 ч.л

Для глазуры

  • Цукровая пудра —150 гр.
  • Масла сметанковае — 20 гр.
  • Вада

Спосаб прыгатавання

У асобнай місцы змяшайце ўсе сухія інгрэдыенты.

Сухія інгрэдыенты

Асобна змяшаць малако, яйкі, дрожджы.

Злучыць разам усе сухія і вадкія інгрэдыенты.

Змяшаць інгрэдыенты

Замясіць мяккае цеста.

Замясіць мяккае цеста

Дадаць мяккае сметанковае масла і працягваць замешваць цеста, пакуль яно не стане аднародным і эластычным. Цеста павінна быць мяккім, але не расплывацца.

Замес цеста

Міску добра змазаць алеем, пакласьці туды цеста, прыкрыць рушніком і пакінуць на браджэнне на 1,5 гадзіны.

Цеста павінна добра павялічыцца ў памеры, стаць пышным.

 

Выкуліце цеста з міскі, падкатайце ў шар і пакіньце на 5-10 хвілін адпачыць.

Цеста

Раскатайце цеста ў пласт таўшчынёй 1-1,5 см.

Пры дапамозе шклянкі выражце кружкі пажаданага памеру.

У сярэдзіне кожнага кружка зрабіце дзірачку меньшага дыяметра.

Пончыкі

Парэжце паперу для выпечкі на кавалачкі і пакладзіце на кожны пончык.

Пончыкі 2

Адпраўце нарыхтоўкі на расстойку ў цяпло на 30 хвілін.

Пончыкі 3

Пончыкі павінны павялічвацца ў памеры ў два разы.

Добра разагрэйце масла ў патэльні ці ў іншай пасудзіне. У гарачае масла пакладзіце пончыкі разам з паперай, праз адну хвіліну выцягніце паперу. Такім чынам мы не датыкаемся да пончыкаў, якія ўжо маюць прыгожую форму, і не дэфармуем іх.

Абсмажце пончыкі на невялікім агні да румянай скарынкі з дзвух бакоў.

Выкладвайце гатовыя пончыкі на папяровы ручнік, каб прыбраць лішкі алею.

Пончыкі

Для глазуры растапіце масла, змяшайце яго з цукровай пудрай, паступова, па лыжцы, дадавайце цёплую ваду. Глазура павінна быць як рэдкая смятана.

Добра астудзице пончыкі, абмакніце кожны ў глазуру, дайце ім падсохнуць.

Смачна есці!

Мядовы пернік з начыннем. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама