14.02.2024
14.02.2024

Як прыгатаваць мерэнгавы рулет у хатніх умовах? Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Мерэнгавы рулет з маскарпоне і начыннем з садавіны — адна з зорак сучаснага кандытарскага мастацтва, якую можна лёгка зрабіць сваімі рукамі! Паспрабуйце самі спячы класічны мерэнгавы рулет. Рэцэпт прапануе блогер Святлана Карніцкая.

Што пакласці ў мерэнгавы рулет?

Каб прыгатаваць дэсерт па вашаму смаку, выкарыстоўвайце любыя цэлыя ці здробненыя ягады: маліну, трускаўку, чарніцы, вішню без костачак…  Дадатковую пікантнасць салодосці нададуць здробненыя фісташкі, арэхі, міндальныя камякі ці какосавая стружка. З крэмам таксама можна эксперыментаваць.

Інгрэдыенты для цеста

інгрыдыенты

  • Яйкі — 4 яечных бялка пакаёвай тэмпературы
  • Лімонная кіслата — 1 дробка
  • Цукровая пудра, ці цукровы пясок — 220 гр.
  • Кукурузны крухмал — 1 ст.л.
  • Арэхі молатыя — фісташкі альбо грэцкія арэхі

Для крэму

  • Ёгурт — 100-150 гр.
  • Смятана — 150 гр.
  • Цукар — 2-3 ст.л. па смаку
  • Загушчальнік для крэму — 1 ст.л. (аўтар выкарыстоўвала крухмал)

Можна зрабіць крэм толькі з цукру і смятаны.

Спосаб прыгатавання

Выліваем бялкі ў глыбокую міску ці чару міксера.

Сочым, каб не заставалася ні кроплі жаўтка, а посуд быў сухім і чыстым. Крыху ўзбіваем на невялікай хуткасці

Дадайце лімонную кіслату і ўзбівайце міксерам на сярэдняй хуткасці.

Сода

Праз пару хвілін, калі пачне з'яўляцца пена, павялічце хуткасць да максімальнай і працягвайце ўзбіваць, дадаючы па лыжцы цукровай пудры ці цукру.

Бялкі

Сачыце, каб крышталікі раствараліся поўнасцю. Прыкладна праз 10-13 хвілін дадайце крухмал і ўзбівайце яшчэ 10-15 секунд.

Крэм

Бляху трэба заслаць пергаментнай паперай, таксама можна выкарыстоўваць спецыяльны сіліконавы кілімок для выпечкі. Размяркоўваем мерэнгу роўным пластом з дапамогай лапаткі, каб таўшчыня атрымалася не больш за сантыметр-паўтара.

Ежа

Зверху прысыпаем здробненымі арэхамі, аўтар выкарыстоўвала грэцкія.

Грэцкія арэхі

Загадзя разаграваем духоўку пры тэмпературы 150-170 °С. Ставім рулет прыкладна на 20 хвілін. Праз гэты час у мерэнгі з'явіцца хрумсткая скарыначка, а ўсярэдзіне корж застанецца мяккім. Калі перасушыць аснову, яна не згорнецца, а паламаецца.

Грэцкія арэхі

Гатовую мерэнгу пераварочваем з дапамогай рашоткі для запякання на пергаментную паперу.

Пасля акуратна здымаем паперу, на якой выпякалі.

Выпякаем корж

Гатуем крэм

Блэндар

Змешваем смятану, цукар і ўзбіваем блэндэрам ад трох да пяці хвілін, затым дадаём крухмал, альбо загушчальнік для вяршкоў і ўзбіваем, каб маса павялічылася ў памеры і загусцела.

Крэм выкладваем у глыбокую ёмістасць. Затым дадаем неабходную колькасць ёгурта. Выкарыстоўваем сіліконавую лапатку для мяшання крэму.

Ягады

Аўтар выкарыстоўвала вішнёвы ёгурт, ён даволі салодкі, корж таксама будзе салодкі, таму тут выбірайце па смаку колькасць цукру.

Астылы корж змазваем крэмам, дзякуючы чаму рулет будзе трымаць сваю форму. Сачыце, каб пласт атрымаўся раўнамерным і не занадта тоўстым, не больш за 2-3 мм. На край, які апынецца вонкавым пасля згортвання, дадайце менш крэму.

Зверху выкладваем ягады, садавіну, арэхі ці іншыя дабаўкі, якія вырашылі выкарыстоўваць. Аўтар выкарыстоўвала замарожаную вішню без костачак, каб яна дала кіслінку, і маліну.

Размяшчаем па ўсёй паверхні.

Акуратна заварочваем рулет, гэта можна зрабіць з дапамогай фольгі. У працэсе мерэнга будзе крыху трэскацца, але гэта нармальна.

Мерэнга

Запакоўваем рулет у фольгу ці харчовую плёнку, ставім астываць і прапітвацца ў халадзільнік на пару гадзін.

Смачна есці!

Святочны бісквітны торт з вішняй. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.