Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) запусціў у Беларусі дабрачынную ініцыятыву на 2017-2020 гады. Яна дапаможа падтрымаць дзяцей, якім не хапае бацькоўскай увагі, ці ў якіх ёсць інваліднасць.
Першы партнёр праекта – «Прыёрбанк». З дапамогай яго плацежных тэхналогій беларусы злёгку зробяць ахвяраванні праз інтэрнэт, альбо мабільную прыладу. Сродкі дапамогуць стварыць альтэрнатыўныя формы сямейнага ўладкавання, арганізаваць прафарыентацыю для падлеткаў у дамах-інтэрнатах, падтрымаць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі.
Ініцыятыва ЮНІСЕФ накіравана на абарону і прасоўванне правоў дзяцей на бяспечнае і шчаслівае жыццё ў сваёй сям'і. У Беларусі каля 12 тысяч дзяцей жывуць у інтэрнатах рознага тыпу. Ім не хапае сямейнай цеплыні.
Праект ахоплівае тры напрамкі:
- Сацыяльная і медыцынская падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
- Стварэнне альтэрнатыўных формаў сямейнага ўладкавання для дзяцей без апекі бацькоў.
- Фарміраванне мясцовага асяроддзя, што павінна быць гатовым прыняць чалавека з інваліднасцю.
Мемарандум аб узаемаразуменні падпісалі прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар і Старшыня Праўлення Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка.
Праграма ЮНІСЕФ развівае культуру дабрачыннасці і сацыяльнай адказнасці бізнесу ў Беларусі.
На думку Сяргея Касцючэнкі, за тры гады плануюць сабраць больш за 1 млн. долараў. Такога кшталту праграмы рэалізуюць у Сербіі, Харватыі, Балгарыі.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by