22.06.2023
22.06.2023

Зберагчы ногі ў цёплы сезон. Як дасягнуць ідэальнага выніку?

logo
Прыгажосць і догляд
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Прышоў час падрыхтаваць свае ногі да сонечных дзён, адкрытага адзення і абутку! Пасля доўгіх халадоў нашы ногі патрабуюць асаблівай увагі і догляду.

У гэтым артыкуле разбяром, як вылечыць расколіны на пятах, што рабіць з гусінай скурай, як зменшыць патлівасць ног і што дапаможа адолець грыбок.

Як вылечыць расколіны на пятах?

Як вылечыць расколіны на пятах?

Расколіны – гэта вынік парушэння працэсаў арагавення. Такія станы ў дэрматалогіі носяць назву кератадэрмія. Яна бывае прыроджаная і набытая.

Прыроджаныя працэсы сустракаюцца рэдка і звычайна выяўляюцца ў дзіцячым узросце, галоўным чынам, у 4—5 гадоў. І, зазвычай, да моманту дасягнення паўналецця пацыенты выдатна ведаюць, як сабе дапамагчы.

Набытая кератадэрмія развіваецца ў сталым узросце і прыносіць шмат праблем. Зазвычай, пацыенты не ведаюць, як гэта лечыцца.

Самая пашыраная прычына з'яўлення  —  кератадэрмія клімактэрычная Хакстхаузена. Сустракаецца захворванне як у жанчын, так і мужчын. Спачатку ўзнікае пачырваненне, а потым масіўныя рагавыя напластаванні з глыбокімі балючымі расколінамі.

Што спрыяе з'яўленню кератадэрміі клімактэрычнай Хакстхаузена?

  • цукровы дыябет і пераддыябет;
  • гіпатырэёз (зніжаная функцыя шчытавістай залозы);
  • атлусценне;
  • гіпертанічная хвароба і іншыя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы;
  • астэаартоз;
  • астэапароз;
  • гіперандрагенія ў мужчын (зніжэнне ўзроўня мужчынскіх палавых гармонаў, перш-наперш — тэстастэрону);
  • гіпаэстрагенія ў жанчын (зніжэнне ўзроўня жаночых палавых гармонаў — эстрагенаў).

Атрымліваецца, што з'яўленне расколін кажа пра патрэбу задумацца пра зніжэнне вагі, калі ёсць лішняя, здаць базавыя аналізы, прайсці дыспансэрызацыю, праверыць узровень глюкозы і інсуліну, здаць аналіз на ТТГ (тырэятропны гармон) і г. д.

Асноўны метад змагання з першапрычынай з'яўлення расколін на пятах — знішчэнне гарманальных парушэнняў. Усе вонкавыя мерапрыемствы будуць дапамагаць, але гэта хутчэй часовае знішчэнне сімптомаў. За лячэннем трэба звяртацца да доктара-дэрматолага.

У выпадках, калі на пятах ёсць толькі напластаванні, а расколіны не баляць і неглыбокія, то самастойна прыбраць рагавыя напластаванні можна некалькімі спосабамі.

Першы спосаб: штодзённыя гарачыя ванначкі з адварам рамонка і шалфею ці мыльна-содавыя ванначкі, пасля якіх трэба акуратна пемзай зняць размяклы пласт скуры.

Другі спосаб: ужыванне кераталітычных мазяў, якія раствараюць рагавыя напластаванні. Гэта можа быць саліцылавая мазь ці мачавіна ў канцэнтрацыі ад 20% і вышэй.  Увечар пасля ванначкі наносяць мазь, надзяваюць на ногі поліэтыленавы пакет, а пасля — шкарпэткі. Раніцай размякчаную скуру здымаюць пемзай.

У выпадках, калі ёсць балючыя расколіны, гарачыя ванначкі не рэкамендуюць выкарыстоўваць. А ўжываць мазі ў гэтым выпадку дапускаецца, але абавязкова трэба перакрыць расколіны цынкавай пастай.

Ногі

Як зрабіць гладкай гусіную скуру?

Гусіная скура (фалікулярны кератоз) — пашыраны стан, які назіраецца ў многіх людзей, але гэта зусім не нагода адмаўляць сабе ў спадніцах ці шортах.

Фалікулярны кератоз – парушэнне арагавення скуры, якое закранае вусце і варонку фалікул, пры гэтым рагавыя лускавінкі ўзвышаюцца над паверхняй скуры, што навобмацак адчуваецца як шурпатасць. Такая змена скуры можа быць або ізаляванай і ніякай небяспекі не ўяўляць, або можа быць злучана з паталагічнымі працэсамі ў фалікулах (атрафія фалікулаў ці нават рубцаванне).

Тыповы фалікулярны кератоз — гэта стан, калі вусце фалікулы закрытае рагавымі коркамі, а вакол фалікулы скура змяняе колер. Калі казаць пра светлую скуру, то, найхутчэй, гэта будзе выглядаць як пачырваненне. Калі скура смуглая, то, у большай ступені, гэта будзе падобна на пігментацыю вакол фалікулы. Часам чалавека больш турбуе не шурпатасць скуры, а менавіта змена яе колеру.

Існуе дзве формы фалікулярнага кератозу. Першая з'яўляецца ў раннім дзяцінстве. Адразу пашкоджваюцца твар і рукі, а ў падлеткавы перыяд стан паляпшаецца. Пры другой — фалікулярны кератоз развіваецца ў падлеткавым узросце і закранае сцёгны і плечы. Паляпшэнне настае ўжо ў пазнейшы час.

Існуе два падыходы ў лячэнні: вонкавы і сістэмны.

Вонкавы складаецца са звільгатнення скуры і кераталітыкаў. Звільгатненне — гэта разнастайныя крэмы, сыроваткі, эмульсіі для цела. Выкарыстоўваць іх патрэбна штодня і ўвесь час. Кераталітыкі — сродкі, якія выкарыстоўваюць для аблузвання. Да іх можна аднесці сродкі, у складзе якіх 10—15% мачавіны, пілінг з малочнай кіслатой.

Можна выкарыстаць пілінг з саліцылавай кіслатой, ён будзе аблузваць, але не будзе звільгатняць. Таксама можна выкарыстаць сродкі з вонкавымі рэтыноідамі. Пры сур'ёзнай форме фалікулярнага кератозу могуць быць прызначаны сінтэтычныя рэтыноіды. Нельга таксама недаацэньваць і сістэмны ўжытак вітаміну А. Але ўжываць прэпараты трэба толькі па прызначэнні лекара.

Як пазбавіцца ад грыбка?

Як пазбавіцца ад грыбка?

Грыбок пазногцяў — гэта параза пазногцевай пласціны, дакладней — хвароба аніхамікоз. Пазногці на нагах практычна ў 10 разоў часцей паражаюцца грыбком, чым пазногці на руках.

Раннія прыкметы аніхамікозу – шурпатыя пласціны, якія страцілі глянцавы бляск. Пасля яны робяцца белаватага, брудна-жоўтага ці нават шэрага колеру.

Сімптомы з'яўлення грыбка:

  • непрыемны пах;
  • на пазногцях з'яўляюцца палосы, выгіны, няроўнасці, хвалі;
  • пазногцевая пласціна распластоўваецца;
  • таўшчыня пазногця павялічваецца.

Гэта прыводзіць да поўнага разбурэння пазногця, а скура вакол чырванее, з'яўляецца сверб.

Аніхамікоз – вынік траплення ў арганізм чалавека ўзбуджальнікаў, якія лакалізуюцца на арагавелых ад прыроды частках скуры, пазногцях і валасах.

З’яўляеца грыбок пры кантакце з заражаным чалавекам. Асабліва вялікая рызыка ў месцах з павышанай вільготнасцю, напрыклад, у саўне, грамадскай лазні, трэнажорнай зале, басейне і г. д. Можа з’явіцца і ў побыце: калі здаровы чалавек карыстаўся асабістымі рэчамі чалавека, у якога ёсць грыбок.

Да развіцця грыбка пазногцяў схільныя людзі з:

Апроч таго, да іншых фактараў рызыкі адносіцца працяглы прыём антыбіётыкаў і імунадэфіцыт.

Характэрна, што аніхамікоз развіваецца павольна, але яго лячэнне зойме працяглы час. Таму пры з'яўленні першых азнак патрэбна звярнуцца да лекара-дэрматолага.

А разам з гэтым давядзецца абмежаваць прыём салодкага, таму што глюкоза — гэта пажыўнае асяроддзе для размнажэння грыбкоў. Таксама змена ў крывяносных і лімфатычных сасудах служыць добрым фонам для развіцця грыбковых працэсаў. Таму спорт і здаровы лад жыцця неабходны.

Для лячэння таксама вельмі важная гігіена. Шкарпэткі патрэбна мяняць часта, а перад праннем замочваць іх у мыльна-содавым растворы на 15—20 хвілін.

Таксама трэба апрацоўваць абутак. Для гэтага спатрэбіцца 20% раствор фармальдэгіду, гумовыя пальчаткі, ватовыя дыскі, поліэтыленавы пакет і абутак. Праводзіць апрацоўку лепш на балконе ці вуліцы.

Спачатку змочваем фармальдэгідам ватовыя дыскі і кладзем іх у носік абутку. Далей складаем абутак у пакет і герметычна завязваем. Пакідаем на балконе на суткі. На наступны дзень дастаем з пакета і пакідаем на суткі, каб фармальдэгід выветрыўся. Праз двое сутак абуткам можна будзе карыстацца цягам месяца, пасля працэдуру трэба паўтарыць. Апрацоўка абутку павінна праводзіцца адзін раз на месяц паралельна з лячэннем грыбка.

Аснова лячэння – размякчэнне пазногця. Але патрэбна ведаць, што існуюць тры варыянты дэфармацыі пазногцяў. Першы – гіпертрафічны, дзе ёсць багатае напластаванне рагавых мас. Другі – атрафічныя змены пазногця, калі пазногаць станчаецца. Трэці – дыстрафічныя змены, калі пазногаць змяняе сваю форму.

Для размякчэння спатрэбіцца тазік з гарачай вадой, гумовыя пальчаткі, гаспадарчае мыла, сода, мазь з мачавінай, вазелін, лейкапластыр, папяровыя сурвэткі, пілачка для пазногцяў грубай крупчатасці і новыя шкарпэткі.

Крэм

Насыпаем у тазік 2 ст. л. соды, распарваем ногі 10—15 хвілін, пасля старанна мыем іх гаспадарчым мылам. Дастаем ногі з вады, прасушваем пазногці папяровымі сурвэткамі. Надзяваем гумовыя пальчаткі, пілачкай разрыхляем паверхню пашкоджанных пазногцяў. Далей на пазногцевыя валікі наносім вазелін для абароны скуры ад кераталітыкаў. Пасля наносім мазь з мачавінай. Пазногці заляпляем пластырам, на ногі апранаем баваўняныя шкарпэткі, укладваемся спаць. Калі ёсць магчымасць, вытрымваем 48 гадзін. Калі не, то хаця б 12.

Па заканчэнні патрэбнага часу акуратна здымаем пазногаць, які размягчыўся, металічнай лапаткай. Працэдуру патрэбна працягваць пакуль таўшчыня пазногця не стане нармальнай. Усе гэтыя маніпуляцыі павінны быць максімальна беражлівымі, таму што пашкоджанне можа прывесці да ўскладнення і наступнай дэфармацыі пазногцевых пласцін. Супрацьгрыбковыя прэпараты наносяцца на завяршальным этапе.

Эфектыўнасць лячэння грыбка пазногцяў шмат у чым залежыць ад сістэмнага падыходу і гігіены.

Як знізіць патлівасць ног?

Як зменшыць патлівасць ног?

Ад патлівасці ног пакутуе шмат людзей, але не ўсе могуць у гэтым прызнацца.

Пашыраныя прычыны патлівасці ног:

  • стрэсавая сітуацыя, хваляванне;
  • узмоцненая фізічная нагрузка;
  • нашэнне закрытага абутку ў цёплым памяшканні працяглы час;
  • нязручны абутак з сінтэтычных матэрыялаў;
  • дрэнная гігіена ног.

Калі за патлівасцю ног не стаіць рашэнне праблем са здароўем, то каб палепшыць сваё становішча, не трэба на вільготныя ногі апранаць шкарпэткі, пажадана насіць зменны абутак, абіраць абутак з натуральных матэрыялаў.. Таксама пазбегчы патлівасці ног дапаможа штодзённая гігіена, апрацоўка ступняў адмысловым спрэем, рэгуляванне тэмпературы ў памяшканні.

Калі потавылучэнне павышанае, то гэта будзе дастаўляць істотны дыскамфорт. Такая з'ява называецца гіпергідроз. Чалавек адчувае вільготнасць ступняў практычна ўвесь час.

Павышаная патлівасць стварае спрыяльнае асяроддзе для грыбкоў і мікробаў, якія здольныя справакаваць з'яўленне непрыемнага паху. Да таго ж з-за гіпергідрозу можа развіцца раздражненне скуры і дэрматыт.

Таксама павышаная патлівасць ступняў з'яўляецца адным з магчымых праяў захворванняў інфекцыйнага характару і эндакрынных парушэнняў.

Скарачэнне ўзроўня патлівасці наўпрост залежыць ад агульнага стану здароўя. Рэгулююць гіпергідроз з дапамогай вонкавых метадаў і не толькі. Адзін з сучасных спосабаў – батулінатэрапія. Батулатаксін уводзяць пад скуру для блакавання перадачы імпульсу з нярвовага канчатка на потавую залозу, каб перашкодзіць павышанай патлівасці.

Не забывайце, што догляд за нагамі – гэта не толькі пытанне эстэтыкі, але і здароўя. А правільны падыход да справы дапамагае запабегчы мноства праблем, якія злучаны са скурай, пазногцямі і цягліцамі. Таму не губляйце час – даглядайце за нагамі!

https://bel.24health.by/parady-pa-doglyadze-nog-u-stalym-uzrosce/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Журналіст. У 2015 годзе скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Маладосць" з 2015 па 2017 год. Была галоўным рэдактарам часопіса "Горад жанчын" 5 гадоў. Цікавіцца тэмамі культурна-асветніцкай тэматыкі, здароўя, харчавання.