19.02.2023
19.02.2023

Знакі, сімвалы, міфы. Новая выстаўка Юрыя Якавенкі нібы праваднік у прастору магіі

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Энергетычны запал мастака Юрыя Якавенкі ўражвае і захапляе. Аўтар нястомны ў пошуках ідэй, матываў для новых твораў. Праз сваю творчасць ён расказвае разнастайныя гісторыі, звязаныя з легендамі і паданнямі свету.

Днямі ў мастацкай галерэі «Высокае месца» адкрылі новы выставачны праект аўтара «Паміж Сцылай і Харыбдай», графіка якога, абсалютна шчыра кажучы, — унікальная і непаўторная.

Графіка Юрыя Якавенкі

Хто ведае твочасць Юрыя Якавенкі, той на з’яўленне інфармацыі пра адкрыццё новай выстаўкі мастака — рэагуе хутка простым словам — «Пайду». Такія шматгранныя і вытанчаныя творы — кожны з нас бачыць не кожны дзень, таму рэакцыя на іх — эмацыйная і яркая.

У экспазіцыі выстаўкі «Паміж Сцылай і Харыбдай» прадстаўлена некалькі новых серый мастака. Адна з найбольш яскравых — «Ясон і Арганаўты» – гэта гістарычныя і сэнсавыя асацыяцыі міфаў і паданняў старажытнай Грэцыі, якія пры гэтым не з'яўляюцца непасрэднымі ілюстрацыямі да зместу саміх твораў.

Юрыя Якавенка Выстаўка ў Мінску

Пастаянны творчы пошук, зварот да розных графічных матэрыялаў і тэхнік паспрыялі фарміраванню ўласнага мастацкага стылю Юрыя Якавенкі. Візуальная гульня. Менавіта так характарызуюць творы графіка з Гродна мастацтвазнаўцы. Аўтар збірае шмат дэталяў у адно цэлае, і расказвае пасля вялікае апавяданне праз кожную мастацкую дэталь. Аўтар здольны захапіць увагу гледача ўжо менавіта таму, што для яго творчасць — не механічная справа, а працэс душы, у які ён укладае ўражанні ад кожнай новай пачутай гісторыі альбо падарожжа.

Работы Юрыя Якавенкі

Юрый Якавенка стварае настолькі нечаканыя, насычаныя работы, якія не заўсёды паддаюцца чалавечаму ўспрыманню. Бывае, немагчыма паверыць, што прадстаўленыя творы ствараў толькі адзін чалавек. Гэта і ёсць ментальнае паглыбленне аўтара ў цікавую яму прастору. Кожны штрых, колер мае ўласны сэнс. Работы мастака — касмічныя і філасофскія. Глядзіш на іх, а пасля пачынаеш з імі жыць.

Праект патрабуе павольнага, уважлівага разгляду кожнай дэталі. Сюды немагчыма забегчы на пяць хвілін, экспазіцыя зацягвае, і ты трапляеш у свет падарожжаў і міфаў, які цікавы кожнаму.

Выстаўка Юрыя Якавенкі

Мастацкія канструкцыі аўтара зачароўваюць. Сапраўды не паддаецца разуменню, як чалавек можа захоўваць у сваёй галаве столькі дэталяў, а яшчэ і аб’ядноўваць іх разам. Юрыя Якавенка часта звяртаецца да гістарычных фактаў, трансфарміруе іх у актуальную інфармацыю, надаючы характэрныя рысы сапраўднага. Работы аўтара дапускаюць мноства тлумачэнняў: майстру прыемна, калі ў яго творах знаходзяць дэталі, пра якія нават ён сам не задумваўся.

Сюррэалістычныя сюжэты, вытанчанасць і выразнасць форм, унікальная сістэма аўтарскіх вобразаў. Ніякай камп’ютарнай графікі — толькі рукі і тэхніка традыцыйнага афорту. Юрыя Якавенку ведаюць далёка за межамі Гродна і Беларусі.

Работа Юрыя Якавенкі

Прыцягваючы шырокія фрагменты сусветнага мастацкага і культурнага досведу, аўтар выступае як мастак сучаснага пакалення, для якога выкарыстанне і цытаванне дасягненняў сусветнага мастацтва і культуры з'яўляецца цалкам натуральным метадам творчага самавыяўлення. Усё гэта вядзе да дыялогу з гледачом, які імкнецца ва ўсім знайсці зашыфраваны падтэкст.

Выстаўка Юрыя Якавенкі. Экспазіцыя

У кожнай рабоце мастак спалучае вытанчанае злучэнне дэталяў і фармальную пластыку фону. Усе кампазіцыі прасякнуты ўлоўнай самаіроніяй сучаснага чалавека, які з асаблівай вастрынёй разумее, што рэчаіснасць застаецца такой жа недасканалай, як і шмат стагоддзяў таму. І толькі мастак можа дазволіць сабе іграць з ёй: ствараць і разбураць сусветы на паперы.

Выстаўка Юрыя Якавенкі. Адкрыццё

Юрый Якавенка нарадзіўся ў 1965 годзе ў Расіі, вырас у Гродне, вучыўся ў Мінску ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Выкарыстоўваючы розныя графічныя матэрыялы і тэхнікі, мастак абраў працаёмкі афорт, меца-тынта і акватынту. Іх складанае злучэнне дае адбітак, які не мае сабе роўных па тонкасці тонавых пераходаў.

Уладзімір Савіч і Уладзімір Зінкевіч

Авалоданне сапраўдным майстэрствам і ўпэўненасць у правільнасці выбранага шляху прывялі творцу да ўласнага мастацкага стылю. Яму цікава мінулае, дзе ён шукае каштоўнасці, сугучныя яго светаадчуванню. Нагодай для ўвасаблення ўласных ідэй становяцца шматлікія і разнастайныя гісторыка-культурныя феномены — з'явы розных культур, эпох і цывілізацый. Мастак упэўнена злучае культурныя знакі, сімвалы, міфы, і праз сваё светаадчуванне стварае ўласны свет.

Выстаўка Ю. Якавенкі

Работы Юрыя Якавенкі былі падораны каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II і Папе Рымскаму Бенедыкту XVI, захоўваюцца ў Каралеўскім зборы ў Швецыі і шматлікіх музейных зборах у Беларусі і за мяжой. Мастак з Гродна з'яўляецца ўладальнікам больш за 25 узнагарод біенале і конкурсаў графікі.

Душэўная палітра адценняў. Новы праект Васіля Пешкуна адкрылі ў галерэі «Aрт Фабрыка»

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адметнасць беларусаў"