07.10.2019
07.10.2019

Абвешчаныя імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны-2019

logo
Навiны
0 28
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У панядзелак, 7 кастрычніка, стартаваў Нобелеўскі тыдзень, падчас якога будуць размеркаваныя навуковыя ўзнагароды ў галіне медыцыны і фізіялогіі, фізікі, хіміі. Сёння ж былі абвешчаныя імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Імі сталі Уільям Келін, Петэр Раткліф і Грэг Семенца за даследаванне адчувальнасці і механізмы адаптацыі клетак да рознай колькасці кіслароду.

Нагадаем, што ў 2017 годзе Нобелеўская прэмія ў галіне фізіялогіі і медыцыны была прысуджаная амерыканскім вучоным Майклу Янгу, Джэфры Холу і Майклу Росбашу за адкрыццё малекулярных механізмаў, якія кантралююць біялагічны гадзіннік чалавека.

А ў 2018-ым узнагароду ўручылі амерыканцу Джэймсу Элісану з Анкалагічнага цэнтра імя М.Д.Андэрсана Тэхаскага ўніверсітэта і японцу Тасуку Хандзё з Кіёцкага ўніверсітэта за «адкрыццё ў галіне тармажэння імуннай сістэмы для больш эфектыўнай атакі ракавых клетак». Вучоныя высветлілі, як ракавая пухліна «падманвае» імунную сістэму. Гэта дазволіла стварыць эфектыўную супрацьракавую тэрапію.

Альфрэд Нобель завяшчаў заснаваць прэміі не толькі ў галіне навукі, але яшчэ і літаратуры. А таксама за садзейнічанне ўсталяванню міру ва ўсім свеце – прэмію міру.

8 кастрычніка назавуць лаўрэата па фізіцы, 9-га – па хіміі, 10-га –па літаратуры (адразу дваіх – за 2018 і 2019 гады), 14 – па эканоміцы. Уладальніка прэміі міру абвесцяць 11 кастрычніка ў Осла.

Уручэнне прэміі адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме. Пераможцаў узнагародзяць залатымі медалямі з партрэтам Нобеля і дыпломамі. Таксама кожнаму лаўрэату выплацяць грашовую ўзнагароду ў памеры дзевяці мільёнаў крон, што пераўзыходзіць суму ў 900 тысяч долараў.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 28