28.06.2024
28.06.2024

Асаблівасці каларыстычнай мовы ў акварэлях Міколы Бушчыка

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Прыўнесці ў мастацкі твор часцінку ўласнае душы, ды яшчэ прымусіць карціну адгукацца на перамены ў навакольным свеце — пра тое мараць многія творцы. І, пэўна, мастаку Міколу Бушчыку, заўсёды гэта ўдаецца.

Мікола Бушчык. Акварэль 1

27 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося адкрыццё выстаўкі аўтара «Жарсць колеру», якая дэманструе наколькі «эфект каларыстыкі Бушчыка» у нашым мастацтве моцны і захапляльны. Мастак-экспрэсіяніст, прадстаўнік айчыннага авангарда працуе ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта, партрэта. Піша алеем і ў тэхніцы акварэлі.

Акварэль Міколы Бушчыка

На выстаўцы прадстаўлена больш за 40 жывапісных палотнаў, якія рознабакова адлюстроўваюць творчыя этапы станаўлення аўтарскай манеры пісьма Міколы Бушчыка і дэманструюць мастацкія пошукі аўтарам «свайго жывапісу», што вызначыла яго прыхільнасць да абстрактнага мастацтва і асацыятыўнай, метафарычнай мовы жывапісу.

Встаўка Бушчыка

Вялікі раздзел выстаўкі прысвечаны акварэлям, якія займаюць значную частку ў творчасці мастака. Экспазіцыя выстаўкі прадстаўляе больш за 60 акварэлей.

Гэта самая маштабная рэпрэзентацыя графікі Міколы Бушчыка за апошнія 26 гадоў.

Мікола Бушчык

Аснову выстаўкі алейнага жывапісу і акварэлей складаюць творы з прыватнай калекцыі аўтара і збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Мікола Бушчык 3

Мікола Бушчык — адзін з тых мастакоў, якія ў 1980-х гг. стаялі каля вытокаў абнаўлення пластычнай і каларыстычнай мовы беларускага жывапісу, карыстаючыся законамі авангарда.

Выстаўка Міколы Бушчыка

Карціны мастака – яскравыя і адметныя, складаныя па фактуры і колеры, віртуозныя па ўменні спалучаць адносіны паміж матэрыяльным навакольным сусветам і светам духоўным – эмоцыямі, перажываннямі, мроямі і надзеямі.

Выстаўка Міколы Бушчыка

З дапамогай экспрэсіўнай рытмікі мазкоў пэндзлю, свабоднай кампазіцыі, напружанай лініі жывапісец увасабляе на палатне свае адчуванні і ўласнае разуменне жыцця, праз абстрактныя вобразы і насычаную колерам палітру стварае творы разважліва-філасофскія і глыбока асацыятыўныя, пазнавальныя па аўтарскай пластыцы, адметныя па атмасферы асаблівых мастацкіх пошукаў творцы, напоўненыя святлом і невычарпальнай энергіяй жыцця.

Выстаўка Міколы Бушчыка

Аўтар гаворыць са сваім гледачом на мове абстрактнага мастацтва, пераводзячы ў жывапіс усё, што бачыць, што адчувае: прыгажосць прыроды, гармонію свету, музыку.

Магчыма, таму мастацтвазнаўцы назвалі светлую, рытмічную, яркую творчасць аўтара «музыкай ў колеры».

Мікола Бушчык нарадзіўся ў вёсцы Дзераўная, што ў Слонімскім раёне Гродзеншчыны. Вучыўся ў мастацкай школе ў Краснадары, у Тэатральна-мастацкім інстытуце ў Мінску. Як сапраўдны мастак-патрыёт шмат твораў прысвяціў Радзіме. «Беларуская вёска», «Бабулькі ў Гродне», «Слуцкая брама ў Нясвіжы», «Вечар у Віцебску», «Звонкі вечар у Слоніме» — на стварэнне гэтых ды іншых карцін яго натхніла родная прырода, памятныя падзеі з гісторыі краіны.

Карціны Міколы Бушчыка

Многія з яго карцін захоўваюцца сёння ў дзяржаўных галерэях і прыватных калекцыях, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Мастацкім музеі Латвіі, Карціннай галерэі Патсдама…

Юдаль Пэн і Якаў Кругер. Як мастакі паўплывалі на станаўленне партрэтнага жывапісу Беларусі?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"