Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, хвароба касцей — астэапароз — займае чацвёртае месца ў свеце пасля сардэчна-сасудзістых, анкалагічных захворванняў і цукровага дыябету. Гэта захворванне касцяной тканіны, калі косткі становяцца крохкімі, змяншаецца іх трываласць, узрастае рызыка пераломаў.
Цяпер астэапароз «памаладзеў». Гэтая хвароба не мілуе маладых людзей, у якіх ёсць гарманальныя парушэнні. А вымыванню кальцыя з костак спрыяе алкаголь, курэнне, кава, дыеты, паталогія шчытападобнай залозы, стрэсы.
да зместуCімптомы астэапарозу
Праява гэтага захворвання — болі ў пазваночніку на працягу 30 хвілін, змена постаці, цягліцавая слабасць, падвышаная стамляльнасць. Можна сказаць, што гэтае захворванне працякае амаль незаўважна: ну слабасць, стомленасць, у каго іх не бывае.
Сур'ёзным сімптомам можа стаць нізкатраўматычны пералом — калі, раптам, чалавек ішоў, спатыкнуўся, упаў і адразу зламаў руку або нагу, гэта ўсё гаворыць аб крохкасці касцей.
З узростам здараюцца і кампрэсіўныя пераломы пазванкоў — тады чалавек становіцца ніжэй ростам. Калі ў маладога чалавека болі ў пазваночніку і памяншэнне росту на 1,5 сантыметраў, то гэта і гаворыць пра тое, што здарыўся кампрэсійны пералом. Нажаль, людзі свой рост рэдка кантралююць.
Яшчэ адна прыкмета астэапарозу — фарміраванне гарба, асцярожная шаркаючая хада, слабасць у пазваночніку, чалавек не можа прастаяць больш за 30 хвілін, яму абавязкова трэба на нешта абаперціся.
Самае страшнае ўскладненне астэапарозу — гэта пераломы шыйкі сцягна, пазваночніка. Многія людзі застаюцца прыкаваныя да ложка, яны гінуць ад застойнай пнеўманіі і іншых спадарожных захворванняў. Непрыемная карціна, пагадзіцеся.
да зместуПрафілактыка астэапарозу
Знізіць рызыку развіцця астэапарозу, вядома, можна. Яшчэ ў 19 стагоддзі акадэмік, урач Пётр Лесгафт сцвярджаў: косці і мышцы забяспечваюцца аднымі і тымі ж сасудамі.
Жадаеш умацаваць косткі — умацоўвай цягліцы.
Таму занятакі фізкультурай вельмі важныя для прафілактыкі астэапарозу. Пешыя прагулкі па 30-60 хвілін у дзень, таксама ўзмацняюць касцяную масу.
да зместуХарчаванне пры астэапарозе
Для прафілактыкі важна збалансаванае харчаванне, прадукты, якія змяшчаюць кальцый. Адразу на памяць прыходзяць малочныя прадукты, багатыя на кальцый. Гэта так, але патрэбныя прадукты натуральныя, без хімдабавак.
«Фокусы» вытворцаў малаку карысці не дадаюць, — піша ў сваім артыкуле Канстанцін Спахаў, кандыдат медыцынскіх навук, урач-гастраэнтэролаг. — Малако жывёл, якія атрымліваюць антыбіётыкі, не павінна ісці для ежы і прыгатавання прадуктаў. Лекі, якімі лячылі жывёл, шкодныя для мікрафлоры нашага кішачніка. Таксама яны спрыяюць фарміраванню супербактэрый, не адчувальных ні да якіх антыбіётыкаў. Хвароба, якую можна было б вылечыць, становіцца невылечнай».
Пальмавае масла, якое дадаюць ва ўсе малочныя прадукты, спрыяе развіццю атэрасклерозу сасудаў. Фальсіфікацый тварагоў і сыроў — вялікая колькасць. Лішак фасфатаў спрыяе вымыванню кальцыя з костак, робячы іх ломкімі, і дапамагае адкладу кальцыя ў сасудах, што з'яўляецца фактарам рызыкі інфарктаў і інсультаў.
Для вырабу тварагу, сыра вытворцы дадаюць дабаўку Е-509 — хларыд кальцыя, які павялічвае масу прадукта. Так, на выраб 1 кг тварагу з Е-509 сыходзіць 3 літры малака, а без дабаўкі трэба 7 літраў малака. Гэты дадатак дрэнна уздзейнічае на страўнік, можа з'явіцца язва.
Вядома, прадукты з хімдабаўкамі карысці не прынясуць і нашы косткі мацней не стануць. Калі папоўніць дэфіцыт кальцыя харчаваннем не атрымоўваецца, значыць трэба прымаць прэпараты, якія змяшчаюць гэты элемент, на аптэчных паліцах іх дастаткова.
да зместуВыйсце ёсць!
Але выйсце ёсць — шпацыры па 60 хвілін кожны дзень, лепш з чацвераногім сябрам, ён будзе дысцыплінаваць, і не дазволіць забываць прымаць прэпараты кальцыя.
⚡️ Чытайце таксама:
Праграмаванне харчаваннем. Ежа для цела і розуму
Не даць сабе зламацца. 4 крокі да таго, каб пазбегнуць астэапарозу