Як зразумець, што суставы неабходна падсілкаваць гіялуронавай кіслатой? Як праходзіць сама працэдура? Хто яе павінен выконваць? Як граматна падабраць прэпарат гіялуронавай кіслаты для ўнутрысустаўнай ін'екцыі? Ці праўда, што ўсё дарагое – якаснае, а беларускае горш за імпартнае?
Працягваем гутарку пра карысныя ўласцівасці гіялуронавай кіслаты для суставаў з Андрэем Людчыкам, траўматолагам-артапедам, дырэктарам кампаніі «ГіялСін Тэхналоджы», якая спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску прэпаратаў гіялуронавай кіслаты.
1. Як зразумець, што суставу паказаная ін'екцыя гіялуронавай кіслаты?
Колькі можна трываць боль у суставе? Некаторыя жывуць з ім гадамі і не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу. Аднак, як правіла, ужо пасля 3-4 месяцаў інтэнсіўнага болю можна казаць пра тое, што ў тканках сустава ідуць дэгенератыўныя працэсы. Паказана іх падсілкоўванне гіялуронавай кіслатой. Што, вядома, не адмяняе і іншых спадарожных мерапрыемстваў: адэкватнай фізічнай нагрузкі, збалансаванага харчавання і г.д.
2. Ці ёсць супрацьпаказанні?
Любыя запаленчыя працэсы ў арганізме ў актыўнай фазе (прастуда, скурныя хваробы, нават карыес і інш.) будуць супрацьпаказаннем да правядзення працэдуры, бо могуць спрыяць рэактывацыі запалення.
3. Хто можа вырабляць унутрысустаўныя ін'екцыі гіялуронавай кіслаты?
Уводзіць раствор гіялуронавай кіслаты ў сустаў можа толькі ўрач, часцей за ўсё гэта траўматолаг-артапед, які валодае методыкай па ўнутрысустаўнаму ўвядзенню. Каб выключыць інфіцыраванне сустава, працэдуру выконваюць толькі ва ўмовах медустановы.
4. Дзе можна выканаць працэдуру?
Магчымасць для ўвядзення гіялуронавай кіслаты ў сустаў ёсць у большасці паліклінік Мінска, у многіх камерцыйных цэнтрах, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, 6-й ГКБ Мінска, Мінскай абласной клінічнай бальніцы і іншых абласных і рэгіянальных лячэбных установах. Амаль усюды гэтая паслуга платная. Аднак наш эксперт упэўнены, што гэта добрая навіна. Чаму?
5. Ці балючая працэдура ўнутрысустаўнай ін'екцыі?
Тут давядзецца выбіраць. Увядзенне гіялуронавай кіслаты ў сам сустаў абсалютна бязбольнае. Непрыемныя адчуванні дастаўляе толькі пракол скуры. Увядзенне абязбольвальнага ўколу ўсё роўна будзе адчувальным. Цалкам можна абысціся адной толькі ўнутрысустаўнай ін'екцыяй. Болевыя адчуванні пры ёй – як і пры звычайным уколе.
6. Як паводзіць сябе адразу пасля ўколу гіялуронавай кіслаты ў сустаў?
Адразу пасля ўколу пажадана паляжаць некалькі гадзін (пры гэтым перыядычна згінаць і разгінаць канечнасць для таго, каб гель раўнамерна размеркаваўся). Калі магчымасці прылегчы няма, абмежаваць нагрузку на суставы, пажадана хаця б гадзіну знаходзіцца ў становішчы лежачы або седзячы.
7. Які перыяд лячэбнага ўздзеяння гіялуронавай кіслаты на суставы?
Працягласць уздзеяння малекулаў гіялуронавай кіслаты – ад некалькіх гадзін да сутак. Ад чаго гэта залежыць? Які перыяд лячэбнага эфекту?
8. Як выбраць прэпарат?
У сучасным свеце маркетынгавых гульняў цана прэпарата можа адлюстроўваць не якасць сыравіны, а добра праведзеную рэкламную кампанію. Як жа разабрацца, які прэпарат будзе якасным і пры гэтым не так моцна ўдарыць па кішэні?
Для звычайнага чалавека, які сутыкнуўся з выбарам вялікай колькасці найменняў, важнымі будуць, мабыць, такія фактары:
- вартасць;
- брэнд;
- мінімізацыя пабочных эфектаў;
- якасць прэпарата;
- рэкамендацыі ўрача.
— Працягласць курсу лячэння складзе ўсяго адзін укол. Пастаянна працуем над тым, каб зрабіць лячэбны эфект ад уздзеяння гіялуронавай кіслаты яшчэ больш значным. Супрацоўнічаем з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, 6-й гарадской клінічнай бальніцай Мінска. У працэсе клінічных выпрабаванняў вымалявалася яшчэ і камбінаваная схема. Часам пры невыразнай карціне захворвання магчымае прымяненне нізкамалекулярнага раствору гіялуронавай кіслаты. А затым, пры станоўчым водгуку арганізма, другая доза – ужо высокамалекульным прэпаратам. Гэтыя два ўколы і складаюць увесь курс лячэння. Стратэгія нашай кампаніі: «Мы добрае чужое выкарыстоўвалі для таго, каб зрабіць яго сваім і прапанаваць па даступным рэальным кошце». Якасць нашых прэпаратаў ніколькі не саступае такім жа прапановам на рынку ад замежных вытворцаў. Але кошт больш камфортны для беларусаў.
9. Як часта ўводзіць прэпарат падчас курсу лячэння?
Калі казаць пра высокаканцэнтраваны прэпарат гіялуронавай кіслаты, дык пажадана праводзіць працэдуру раз у 2-3 тыдні. Нізкамалекулярныя растворы сталым людзям можна ўводзіць раз у 10 дзён, маладым людзям – раз у тыдзень.
Эфектыўнасць лячэння сустаўнай паталогіі пры дапамозе гіялуронавай кіслаты залежыць ад шматлікіх фактараў: канцэнтрацыі прэпарата, падыходзячага часу ўвядзення, прафесіяналізму ўрача... У пагоні за якасцю часам не варта гнацца за вядомым модным брэндам. Лепей уважліва прачытаць этыкетку і інструкцыю.
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by