17.11.2017
17.11.2017

Біл і Бола, Альбо кніга пра асаблівае дзіця

logo
Адукацыя і выхаванне
0 16
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У Мінску прэзентуюць дзіцячую кнігу «Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)», дзе галоўная гераіня з аўтызмам.

«Суперкніга пра Біла з Болаю

У хлопчыка Біла з’яўляецца маленькая сястрычка Бола – нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе.

Кніга ў вершаванай форме распавядае пра жыццё маленькай дзяўчынкі, якая  ніколі не будзе такой, як усе.  Пра звязаныя з гэтым радасць і гора, надзею і роспач. Пра тое, наколькі мы гатовыя жыць побач з тымі, хто не падобны да нас. Але найперш гэтая кніга пра любоў і здольнасць прымаць.

Шведская аўтарка Гуніла Бэргстрэм стварыла гісторыю Біла і Болы са сваёй сям’і: у яе двое дзяцей, у малодшай дачкі аўтызм.

Творца напісала каля 40 дзіцячых кніг, якія сама і праілюстравала

«Суперкніга пра Біла з Болаю

На беларускую мову «Суперкнігу пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)» пераклалі Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава і Надзея Кандрусевіч. Апошняй належыць ідэя выдання кнігі.

 
Надзея Кандрусевіч
Перакладчыца
Я прачытала кнігу пра Біла і Болу чатыры гады таму, і яна вельмі мяне зачапіла — тады я ўжо ведала, што ў нас у сям’і расце асаблівае дзіця — малодшая дачка Марына. Уразіла, як гэта ўсё напісанае — няма ніводнага лішняга слова. Усё было дакладна названа сваімі імёнамі, і я зразумела: так мог напісаць толькі той, хто сам прайшоў праз гэта. Я пачала шукаць інфармацыю пра Гунілу, пра яе іншыя кніжкі. У Швецыі яна пазнавальная дзякуючы серыі кніг пра Альфонса Оберга. Гэтыя кнігі таксама вельмі цікавыя, бо аўтарка — тонкі псіхолаг і трапна апісвае свае назіранні. Але кніга пра Біла і Болу, як кажа сама Гуніла, больш складаная, больш асабістая.

Кнігі пра Біла і Болу – класіка шведскай літаратуры. Іх чытаюць у навучальных установах. Паводле тэкстаў знялі анімацыйныя фільмы і зрабілі тэатральныя пастаноўкі.  А ў 2012 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу Гуніле Бэргстрэм уручылі залаты медаль «за новы падыход у напісанні і афармленні дзіцячай кнігі з бездакорным адчуваннем дзіцячага светапогляду».

Навінку прэзентуюць 19 лістапада ў 12.00 у мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх) і 21 лістапада ў прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) у 19.00.

Аўтызм у дзяцей. Калі з’яўляюцца першыя прыкметы

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 16

Глядзіце таксама