24.07.2023
24.07.2023

Бісквітны торт з маскарпонэ і вішняй. Пакрокавы рэцэпт

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Гэты торцік не пакіне нікога абыякавым, таму што ён растае ў роце. Вельмі лёгкі, а галоўнае просты. Замест вішні можна выкарыстоўваць трускаўку, замест какавы здробнены на тарцы малочны шакалад. Бісквіт і крэм атрымліваюцца не проста смачнымі, але і духмянымі. 

Бісквітны торт

Інгрэдыенты

Для цеста:

Яйкі — 5 шт.

Пшанічная мука — 200 г.

Цукар — 100 г.

Ванілін — 1 г.

Для крэма:

Сліўкі 20-33% — 250 г.

Маскарпонэ — 250 г.

Цукар — 150 г.

Для начыння:

Вішня без костачак — 300 г. (можна замяніць трускаўкай)

Какава — па смаку

Спосаб прыгатавання

Гатуем бісквіт. Узбіваем яйкі і цукар міксерам на высокай хуткасці. Затым дадаем ванілін і муку, узбіваем да аднастайнасці. Цеста атрымаецца не густое.

Інгрэдыенты для торта

Бяром любую форму, змазваем алеем. Выкладваем наша цеста і ставім у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 20-25 хвілін.

Форма з цестам

У гэты час робім сок з вішні. Кладзём вішню ў рондаль, дадаем трохі воды (пару сталовых лыжак), і сталовую лыжку цукру, даводзім да кіпення, пару хвілін варым.

Вішня

Гатовы корж не выцягваем з формы! Пакуль корж цёплы, насычаем яго нашым сокам з вішні. Калі не жадаеце гатаваць такі сок, можна проста падсалоджанай вадзіцай прапітаць. Насычаем добра, не шкадуем.

Корж і вішня

На прапітаны корж раўнамерна выкладваем вішню (можна замяніць на трускаўку).

Вішня 2

Далей гатуем крэм.

За 15 хвілін да гатавання кладзем нашу асадку міксера ў маразільную камеру. Вяршкі і маскарпонэ трымаем у халадзільніку. Аўтар выкарыстоўвала вяршкі 20% (можна браць 33%), для таго каб яны ўзбіліся, іх трэба ўзбіваць астуджанымі.

Міксер

Бяром міксер з маразільнай камеры і на высокай хуткасці ўзбіваем вяршкі (яны вырастуць у 2,5 разы ў аб'ёме), але не вельмі доўга ўзбіваем.

Вішня

Затым дадаём цукар і працягваем узбіваць. Хвілін 5. Кансістэнцыя павінна быць густая і паветраная, як на фота.

Крэм для торта

Маскарпонэ дадаем лапаткай і змешваем акуратна, затым літаральна 30 секунд на самай нізкай хуткасці змешваем міксерам, каб крэм не стаў вадкім. Затым да аднастайнасці лапаткай утрамбоўваем.

Крэм для маскарпонэ

Выкладваем атрыманы крэм на вішню і акуратна разраўноўваем.

Торт

Пасыпаем зверху тонкім пластом какавы. Для прыгажосці і густу, можна цёртым шакаладам.

Бісквітны торт з вішняй

Ставім наш бісквітны торт у халадзільнік на 4-4,5 гадзіны, а лепш на ноч. Ён застыне і яшчэ больш прапітаецца.

бісквітны торт

Смачна есці!

https://bel.24health.by/pirog-z-vishnyaj-ad-blogera-pakrokavy-recept/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.