16.05.2021
16.05.2021

Бруксізм. Ці можна ад яго пазбавіцца і як?

logo
Хваробы ад А да Я
0 18
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Бруксізм – некантралюемае чалавекам скрыгатанне зубамі, часцей за ўсё ў сне. Сюды ж адносіцца моцнае сцісканне сківіцаў у выніку спазмавання жавальных мышцаў (кланч), у тым ліку ўдзень (бруксаманія). І калі з дзённым скрыгатам альбо сцісканнем мы яшчэ можам штосьці зрабіць з-за магчымасці ўсвядоміць працэс і пракантраляваць яго (хаця таксама далёка не заўсёды з-за міжвольнага сціскання), дык па начах наш розум, а значыць, «кантралёр», часова адключаецца.

Бруксізм. Як церпяць зубы.

Зразумела, што ўздзеянне на зубы пры гэтым згубным бруксічным працэсе здзяйсняецца непажаданае, можна сказаць, нават пагібельнае. Яны хутчэй сціраюцца і расхістваюцца, адбываецца станчэнне эмалі, павялічваецца адчувальнасць.  Таксама адбываецца парушэнне прыкусу, і на зубах могуць з'явіцца трэшчыны і сколы. Пакутуюць і дзясны, узнікае рызыка развіцця запалення і скарачаецца тэрмін службы пастаўленых пломбаў, імплантаў і зубных пратэзаў.

Часта пацыент з бруксізмам прачынаецца з моцна сціснутымі зубамі і адчуваннем болю ў сківіцы, у зубах альбо мышцах твару. Па гэтай прыкмеце ўжо можна канстатаваць наяўнасць дадзенага феномену. Таксама верагодныя ранішні галаўны боль і галавакружэнні, звон у вушах, болевыя адчуванні ў розных аддзелах пазваночніка, дзённая дрымотнасць і адчуванне недасыпання.

Часцяком чалавек і сам не падазрае пра наяўнасць у яго бруксізму. Пра гэта яму могуць распавесці блізкія, якія спяць побач, ці стаматолаг пры правядзенні абследавання. Гэтым і каварны дадзены феномен. Бо чалавек можа жыць і не падазраваць нават, што гэтак разбурае яго зубы. На думку стаматолагаў, зубы верхняй і ніжняй сківіцы ў стане спакою не павінны дакранацца адзін да аднаго, за выключэннем эпізодаў прыёму ежы.

Цалкам тэкст можна прачытаць тут.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 18

Кандыдат псіхалагічных навук, псіхолаг РГА «Беларускае таварыства псіхолагаў» і ГА «Беларуская асацыяцыя псіхатэрапеўтаў», выкладчык, дацэнт кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Хваробы ад А да Я"