03.06.2022
03.06.2022

Чым запоўніўся I фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды»? Фотафакт

logo
Адукацыя і выхаванне
0 45
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Дзіцячая кніга — не проста збор цікавых гісторый і каляровых ілюстрацый, але і сапраўднае мастацтва. Дакранаючыся да дзіцячых выданняў, адразу паглыбляешся ва ўспаміны, цёплыя моманты жыцця. Гартаючы старонкі, вяртаешся ў імгненні бесклапотнасці, летуценнасці, шчырых эмоцый.

Днямі ў Літаратурным музее-сядзібе Якуба Коласа прайшоў I фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды», які сабраў на адной пляцоўцы маленькіх гасцей, захопленых літаратурай, пісьменнікаў, выдаўцоў і прадстаўнікоў бібліятэчнай сістэмы.

Міхасёвы прыгода 02.2022 1

Назва фестывалю была выбрана ў гонар зборніка твораў для дзяцей «Міхасёвы прыгоды» Якуба Коласа, які складаецца з 18 твораў.

Пастаўленая фестывалем мэта — прыцягнуць увагу выдаўца і чытача да кнігі. Для гэтага створаны «механізм камунікацыі». Фестываль імкнецца аб'яднаць намаганні крытыкаў, экспертаў, бібліятэкараў і распаўсюджвальнікаў, што можа павялічыць тыражы  кніг, а значыць, павялічыць і колькасць  зацікаўленых дзяцей.

Міхасёвы прыгоды 2

Арганізатары інтэлектуальнага фэста падрыхтавалі даволі разнастайную праграму. Кожны знайшоў для сябе нешта цікавае. І ніхто не пайшоў дадому з пустымі рукамі.

Майстар-класы 2

На двух паверхах музея ў рэжыме нон-стоп праходзілі майстар-класы, працавалі творчыя майстэрні, арганізоўвалі чытанне кніг і лекцый, паказвалі спектаклі і давалі канцэрты. Актыўна быў задзейнічаны ўнутраны дворык сядзібы: тут ладзілі інтэрактыўныя гульні.

Фестываль "Міхасёвы прыгоды"

Ганаровымі гасцямі фестывалю дзіцячай кнігі сталі вядомыя беларускія дзіцячыя пісьменнікі, якія не толькі прачыталі дзецям урыўкі са сваіх твораў, але і расказалі, адкуль бяруцца ідэі сюжэтаў іх апавяданняў і аповесцей. Дзеткі пазнаёміліся з аўтарамі Інай Фраловай, Жанай Міус, Віктарам Кажурам, Людмілай Рублеўскай, Таццянай Дашкевіч і іншымі пісьменнікамі.

Марыя Міцкевіч

Марыя Міцкевіч, публіцыст, педагог, унучка Якуба Коласа:

— Для мяне фестываль не проста ўрачыстае мерапрыемства, але яшчэ і магчымасць зацікаўленым людзям пазнаёміцца бліжэй з творчасцю і асаблівасцямі характару нашага Якуба Коласа. Пісьменнік вельмі любіў жыццё і прыроду. Хоць нарадзіўся ў сям’і паляўнічага, да навакольнага свету і жывёл ставіўся з павагай, любоўю. У хаце пісьменніка заўсёды жылі  каты і сабакі, увесь навакольны свет быў яго натхненнем. Паэмы Якуба Коласа ўводзяць нас у рамантыку рэчак, азёраў, лясоў. Таму вельмі добра, што наш фестываль «Міхасёвы прыгоды» праходзіць у такім зялёным месцы. Кнігі — наш скарб, таму я з задавальненнем назіраю за чытацкай актыўнасцю дзетак.

Майстар-класы

Вельмі зацікавілі маленькіх гасцей майстар-класы па стварэнню мастацкіх закладак для кніг. Дзеці з захапленнем пад кіраўніцтвам педагогаў выразалі з паперы персанажаў з твораў Якуба Коласа, а пасля ўвасаблялі іх у закладкі. Так і бавілі час — весела, інтэлектуальна і інтэрактыўна!

Кнігі для дзетак

Фестываль прайшоў упершыню, але ж арганізатары ўпэўнены — працяг будзе. Камунікацыя чытачоў, пісьменнікаў і выдаўцоў дазволіць зацікаўленаму колу людзей аб’яднацца і разумець адзін адзін аднаго, знаходзіць прадуктыўныя шляхі развіцця і папулярызацыі дзіцячай літаратуры ў краіне.

Музей Я.Коласа ў Мінску

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 45

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Адукацыя і выхаванне"