18.04.2020
18.04.2020

Дапамога пацыентам з пнеўманіяй і COVID-I9 дома. Галоўнае

logo
Хваробы ад А да Я
0 1022
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала загад № 433 «Аб арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з пазабальнічнай пнеўманіяй з няцяжкім цячэннем, не звязанай з інфекцыяй COVID-I9, і пацыентам з інфекцыяй COVID-I9 у амбулаторных умовах».

Як гэта будзе працаваць на практыцы? Распавядаем пра асноўнае.

Каранавірус і пнеўманія. Калі можна застацца дома

Каранавірус. Пнеўманія. Застацца дома.

Пацыенты са звычайнай пнеўманіяй з няцяжкім цячэннем

Каго пакінуць дома? ·       пацыентаў да 55 гадоў без спадарожнай паталогіі;

·       пацыентаў, старэйшых за 55 гадоў, з клінічна нязначнай спадарожнай паталогіяй без прыкметаў дэкампенсацыі захворвання;

·       пры наяўнасці здавальняючых бытавых умоў і магчымасці догляду пацыента сямейнікамі.

Што ацэньвае ўрач для прыняцця рашэння пакінуць пацыента дома ·       узровень свядомасці пацыента;

·       частату дыхання і сардэчных скарачэнняў;

·       узровень насычэння крыві кіслародам;

·       рэнтгеналагічную карціну (аб'ём пашкоджання);

·       тэмпературную рэакцыю і выяўленасць інтаксікацыі;

·       артэрыяльны ціск;

·       паказчыкі агульнага аналізу крыві;

·       цыяноз (ссіненне) насагубнага трохвугольніка, крылаў носа;

·       павялічаную частату дыхання, удзел у дыханні грудной клеткі, характар дыхання.

Як часта медработнікі будуць аглядаць пацыента дома Не радзей за 1 раз у тры дні + штодзённы кантроль стану па тэлефоне.

У выхадныя і святочныя дні агляд і выкананне прызначэнняў выконваюць дзяжурныя медыцынскія работнікі амбулаторый. Пры гэтым праводзяцца лабараторна-дыягнастычныя даследаванні, іншыя медыцынскія ўмяшанні.

Кантроль дапамогі дома ажыццяўляе загадчык аддзялення паліклінікі.

Як дабрацца да бальніцы, калі спатрэбяцца медыцынскія ўмяшанні Пацыент з пнеўманіяй дастаўляецца туды санітарным транспартам амбулаторна-паліклінічных арганізацый.
Калі забяруць у бальніцу ·       пры пагаршэнні стану і ўзнікненні станаў, што пагражаюць жыццю: ліхаманка, задышка, змяненне характару або колеру макроты, слабасць, якая прагрэсуе, боль у грудзях;

·       пры адсутнасці эфекту лячэння, што праводзіцца;

·       пры неабходнасці кругласутачнага медыцынскага назірання.

Каранавірус. Пнеўманія. Застацца дома.

Пацыенты з інфекцыяй COVID-19

Дзе быць, калі няма магчымасці для ізаляцыі дома Пры немагчымасці ізаляцыі дома прадугледжаныя месцы ў выдзеленых для гэтых мэтаў арганізацыях аховы здароўя.
Каго пакінуць дома? ·       пацыентаў з бессімптомным цячэннем;

·       пацыентаў з лёгкім цячэннем захворвання (якое праходзіць у выглядзе вострага рэспіраторнага захворвання);

·       пацыентаў з пазабальнічнай СOVID-асацыяванай пнеўманіяй з лёгкім/сярэднецяжкім цячэннем.

Што ацэньвае ўрач для прыняцця рашэння пакінуць пацыента дома ·       узровень свядомасці пацыента;

·       частату дыхання і сардэчных скарачэнняў;

·       узровень насычэння крыві кіслародам;

·       рэнтгеналагічную карціну (аб'ём пашкоджання);

·       тэмпературную рэакцыю і выяўленасць інтаксікацыі;

·       артэрыяльны ціск;

·       паказчыкі агульнага аналізу крыві;

·       цыяноз (ссіненне) насагубнага трохвугольніка, крылаў носа;

·       частату дыхання, удзел у дыханні грудной клеткі, характар дыхання.

Як часта медработнікі будуць аглядаць пацыента дома У 1-ы, 7-ы і 14-ы дзень з даты першага лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19.

Медработнікі будуць выдаваць пацыенту неабходныя лекавыя сродкі і кантраляваць іх прыём.

Што будзе, калі выявіцца пнеўманія Медработнікі выклічуць хуткую дапамогу для дастаўкі пацыента ва ўстанову аховы здароўя, каб выканаць камп'ютарную тамаграфію.

Калі пнеўманіі не выявіцца, брыгада хуткай меддапамогі даставіць пацыента дадому.

Пры пацверджанні пнеўманіі брыгада хуткай дапамогі даставіць пацыента ў бальніцу для далейшага лячэння.

Што рабіць дома, каб не заразіць іншых ·       ізалявацца ў сваім пакоі;

·       карыстацца асобнымі ручнікамі, пасцельнай бялізнай, посудам;

·       выключыць непасрэдны кантакт пры перадачы прадметаў (напрыклад, пакідаць прадмет на стале і сыходзіць у свой пакой);

·       мыць бялізну асобна;

·       выкарыстоўваць медыцынскую маску пры перамяшчэнні па кватэры;

·       выкідваць аднаразовыя маскі ў асобны пакет, а затым ужо ў хатні смеццевы кантэйнер, які зачыняецца;

·       дакранацца да паверхняў (выключальнікаў, дзвярных і аконных ручак і іншых агульных месцаў) аднаразовымі сурвэткамі (выкідваць іх у асобны пакет, а затым у агульны кантэйнер, які зачыняецца).

Калі выклікаць хуткую Пры пагаршэнні самаадчування: павышэнні тэмпературы да адзнакі, вышэйшай за 38°С, з'яўленні задышкі, агульнага нядужання.
Важна ведаць Урач абавязаны атрымаць у пацыента прынцыповую згоду на амбулаторнае лячэнне інфекцыі COVID-I9 – праз падпісанне інфармацыйнай згоды.

 

Карысны ролік аб правілах хатняй самаізаляцыі пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Ён зразумелы і без слоў.

https://bel.24health.by/navoshta-pulsaksimetr-pry-karonaviruse-yak-pravilna-vybrac-karystacca-pryboram/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 1022

Журналіст і медыятар. У журналістыцы каля 20 гадоў. Асноўная цікавасць – сацыяльныя праблемы. Скончыла журфак БДУ. Да партала «Здаровыя людзі» і газеты «Медыцынскі веснік» працавала ў рэдакцыі «Аргументы і факты» ў Беларусі, штотыднёвіках «СССР: постфактум», «Маскоўскі камсамолец ў Беларусі», нацыянальнай грамадска-асветніцкай газеце «Культура», інтэрнэт-выданні Оpen.by. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Матэрыялы Ганны выдзяляюцца выразнай структурай, глыбінёй раскрыцця тэмы і сваёй аналітычнасцю. Хобі: літаратура, напісанне дзіцячых кніг. Аўтар праектаў: ТэДДзі (Трыбуна для дзяцей) – нацыянальная пляцоўка для выказвання меркаванняў і пазіцый дзяцей па хвалюючых праблемах (сумесны праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь (ЮНІСЕФ) . «Урачы – таксама людзі» (24health.by), «Хатні догляд цяжкахворых» (сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа) (24health.by), «Урачэбныя анлайн-канферэнцыі» (24health.by сумесна з tut.by).