16.11.2017
16.11.2017

«Дыхай свабодна!». Не прапусціце шанец прыняць удзел у рэспубліканскім фотаконкурсе

logo
Навiны
0 26
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

16 лістапада, у Сусветны дзень некурэння, партал Здаровыя людзі, Слушна, рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік» і Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя абвяшчаюць старт рэспубліканскага фотаконкурсу «Дыхай свабодна!».

Тэма фотаконкурсу – арганізацыя бяздымнай прасторы ў гарадах Беларусі.

Мэты яго правядзення:

  • прыцягненне грамадскасці да дзейнасці па прафілактыцы тытунекурэння;
  • прадастаўленне магчымасці грамадзянам паказаць праблему распаўсюджання тытунекурэння, негатыўнага уплыву актыўнага і пасіўнага курэння на здароўе з іх пункту гледжання (з найбольш значнага для іх боку);
  • абарона грамадзян, якія не паляць, ад уздзеяння тытунёвага дыму;
  • заахвочванне грамадзян, якія паляць, да абмежавання альбо адмовы ад ужывання тытуню;
  • фарміраванне ў насельніцтва негатыўнага стаўлення да тытунекурэння, матывацыі на здароўе зберагальныя паводзіны.

Парадак правядзення конкурсу.

  1. З 16 лістапада да 11 снежня 2017 года прымаюць матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе.
  2. З 11 да 15 снежня 2017 года журы гарадскога конкурсу адбярэ сярод дасланых 10 лепшых работ, якія прымуць удзел у фінале конкурсу.
  3. З 18 да 25 снежня 2017 года на сайце 24health.by кожны жадаючы зможа аддаць свой голас за ўпадабаны фотаздымак. Пераможца будзе вызначаны шляхам галасавання гледачоў!

Як прыняць удзел у конкурсе?

Творчыя фотаработы прымаюцца ў электронным выглядзе з паметкай «На фотаконкурс" на электронны адрас партала Здаровыя людзі healthypeoplebel@gmail.com.

Акрамя фотаработ у лісце павінны быць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), месца працы ці вучобы, пашпартныя дадзеныя (кім, калі выдан пашпарт, асабісты нумар), хатні адрас, кантактны тэлефон.

Патрабаванні да фотаработ.

Матэрыялы павінны:

  1. быць памерам не менш за 1 Мб;
  2. візуальнае адлюстраванне павінна суправаджацца тэкставым матывуючым пасланнем;
  3. быць даступным для ўспрымання і разумення (графічная выява павінна адпавядаць абранай тэматыцы і выклікаць цікавасць, афармленне не павінна быць перагружанае);
  4. твор павінен быць аўтарскім і арыгінальным;
  5. утрымліваць паведамленні пра карысць ці яе адсутнасць (павінна быць відавочны/бачны станоўчы/адмоўны бок дзеянняў);
  6. мець арыгінальнасць ідэі;
  7. не ўплываць адмоўна на псіхічны стан людзей;
  8. не аказваць адмоўнага ўплыву на псіхічны стан людзей;
    пры паказе асоб людзей павінен быць іх дазвол на твор альбо малюнак павінен быць зменены для немагчымасці ідэнтыфікацыі асобы (размыта, схематычна і г.д.).

Склад журы гарадскога конкурсу.

Старшыня: Грынь В.В. – галоўны ўрач ДУ РЦГЭіГЗ.

Сакратар: Косава А.С. – урач-валеолаг ДУ РЦГЭіГЗ.

Члены журы:

  • Сівец Т.М. – галоўны рэдактар рэдакцыі «МВ»;
  • Гулін В.В. – намеснік галоўнага ўрача ГУ РЦГЭіГЗ;
  • Рослік Т.Ф. – намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі «МВ»;
  • Святліцкая В.І. – начальнік аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі «МВ»;
  • Бартман В.У. – загадчык аддзела грамадскага здароўя ДУ РЦГЭіГЗ;
  • Лазарава А.Г. – фотакарэспандэнт рэдакцыі «МВ».

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 26