11.07.2022
11.07.2022

Горад чатырох рэлігій. Што паглядзець турыстам на Іўеўшчыне?

logo
Адметнасць беларусаў
0 55
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Па дарозе ў бок Гродна размясціўся горад, які абавязкова вас здзівуе – сваім невялікім памерам, архітэктурнай разнастайнасцю, культавымі пабудовамі і вялічэзным спісам знакамітых людзей, што нарадзілся тут. 

Вандруем па Беларусi

Іўе – горад, назва якога цалкам складаецца з галосных (па шчырасці, ў – паўгалосная).  Адкуль жа такая надзвычайная насычанасць і культурнае багацце ў горада з насельніцтвам у 7 тысяч чалавек? Усе адказы хавае сам горад і яго гісторыя.

Іўеўшчына 3

Аб усім па парадку!

Любы шпацыр па Іўю ў мясцовых пачынаецца з цэнтра горада, Комсомольскай Плошчы. Менавіта там размяшчаецца «Помнік чатыром канфесіям». Ён быў усталяваны ў сярэдзіне 2010-х гадоў, а фундатарамі сталі прадстаўнікі гэтых рэлігійных плыняў - каталікі, мусульмане, праваслаўныя і габрэі.

Агульнымі намаганнямі гэтая славутасць паўстала ў цэнтры былога мястэчка. Акрамя іншага, яна выконвае і ролю паказальніка. Таму што кожная з чатырох белых пліт манумента глядзець у той бок горада, дзе знаходзіцца храм кожнай канфесіі.

Рушым жа за імі.

Сінагога

Сінагога ў гтрадзе Іўе

Згодна гістарычным дакументам у канцы XIX стагоддзя габрэі складалі 80%, таму і іх храм месціўся ў самым цэнтры горада.  Першапачаткова сінагога існавала ў драўляным варыянце, але ў 1929 годзе была пабудавана так званая Вялікая каменная сінагога. Другая сусветная пакінула крывавы след у гісторыі Іўя. Амаль усё габрэйскае насельніцтва края было вынічшана. Зараз, згодна перапісу ў горадзе жыве тольке 2 габрэя.

Пры магчымасці наведайце вёску Стоневечы ў Іўеўскім раёне. Там штогод да помніка загінуўшым прыязджаюць габрэі з розных краін свету, каб ушанаваць памяць сваіх продкаў, што загінулі падчас вайны.

Свержанская Прошча

У нулявых сінанога была перабудавана і ператворана ў спартыўную школу. Ад культавага будынку застаўся толькі экстэр’ер. А калі запытацца ў мясцовых дзяцей, якія наведваюць там заняткі, што такое сінагога, то яны адкажуць – спартыўная школа.

Ад юдэйскага храма пачынаюцца дзве вуліцы з габрэйскімі будынакамі – вуліца 1 мая і Карла Маркса. Іх не цяжка адрозніць ад беларускіх. Габрэйскія маюць асаблівую кладку, звычайна два паверхі ў дамах, ды вокны першага паверха ніжэй патрэбнага, каб было зручна гандляваць.

Царква

Царква ў Іўі

Калі ад сінагогі прайсці па вуліцы 1 Мая, то вы ўбачыце схаваны ў соснах чарговы скарб. Самы «малады» з усіх храмаў Іўе — Царква Гаўрыіла Беластоцкага. Грамада праваслаўных у горадзе значна меней, чым каталікоў, што з’яўляецца ўнікальнай сітуацыяй для Беларусі. Тым не менш на святы ўся вуліца ля храма напоўнена машынамі, а сама царква ўпрыгожана, дагледжана.

Кожную нядзелю жыхары навакольных дамоў прачынаюцца ад гулу званоў, які склікае людзей на службу. Раю вам апынуцца там у гэты час і ўбачыць усю прыгажосць.

Увесь горад пранізаны вузкімі праходамі, пра якія ведаюць толькі мясцовыя жыхары. Там звісаюць гаспадарскія вішні і спяць пад сонцам каты. Тут іх называюць «кішкамі». Калі прайсці па адной з іх ад царквы праз вуліцы Садовая і Піянерская, то ёсць шанц апынуцца на Іўеўскай набярэжнай.

Турыстычная Орша. Што паглядзець у горадзе за адзін дзень

Іўе стаіць на раке Іўянцы, якая даўно пераслохла і зараз галоўны вадаём горада — аднайменнае азярцо. Мясцовым даспадобы праводзіць час побач з ім. Кіраўніцтва горада пераўтварыла гэты куток горада ў сапраўдны рай. Тут ёсць і дзіцячыя пляцоўкі, і выстаўка драўляных вырабаў пад адкрытым небам, і альтанкі для маладых кампаній, і сцэна для гарадзскіх святаў.

Менавіта адсюль адкрываецца найпрыгажэйшы від на мясцовы каталіцкі храм.

Касцёл

Каталицки храм у горадзе Іўе

Пабудаваны на гары ў 17 стагоддзі на месцы кальвінскага сбора касцёл Святых Пятра і Паўла лічыцца галоўнай славутасцю горада.  Пра такія кажуць: «лепш аднойчы ўбачыць, чым 100 разоў пачуць». Выкананы ў стылі віленскага барока, ён мала змяніўся ад моманту пабудовы, як звонку, так і ўнутры.

Побач месціцца будынак колішняга кляштара ордэна бернардынцаў, які быў распушчаны за часы Расійскай імперыі. Але славу гэтаму месцу прынеслі арыяне (адгалінаванне пратэстантаў, што было распаўсюджана на Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай).  Дзякуючы іх намаганням была адчынена арыянская школа, дзе выкладаў Ян Ліцыній Намыслоўскі, знакаміты пратэстанскі дзеяч, аўтар шматлікіх работ і выданняў.

Музей пад адкрытым небам. Якія месцы ў Полацку вы дакладна не забудзеце?

Свой унёсак пакінулі і каталіцкія святары. Асабліва трэба адзначыць Ільдэфонса Бобіча. Прыехаўшы святаром у Іўеўскі касцёл, ён перадусім стаў вядомы, як пісьменнік, аўтар аповесцяў, п’ес. Нават свае прамовы і навукі на імшах чытаў па-беларуску. Пахаваны Бобіч ля ўвахода ў касцёл.

А з правага боку храма размясцілася статуя Ісуса Хрыста, якая была ўсталявана ў 2002 годзе. Менавіта яна спрычыніла знакаміты выраз, пра беларускае Рыа-дэ-Жанэйра. Аднак іўеўскі Хрыстос значна менш бразільскага. 

Аглядзеўшы касцёл, можна рушыць у аўтэнтычны раён горада, які мясцовыя называюць «Татары».

Мячэць

Мячэць у Іўі

Іўе нездарма клічуць татарскай сталіцай Беларусі. Нават у часы савецкай улады мусульманскі храм не зачыняўся і працягваў служыць мясцоваму насельніцтву.

Пабудавана мячэць у 1884 годзе, з фундацыі ўладальніцы мястэчка Эльвіры Замойскай. Праз 44 гады з фінансавай дапамогай татар-эмігрантаў былі дабудаваны мінарэт і галерэя. Месціцца мячэць у прыватным сектары і знайсці яе без дапамогі мясцовых жыхароў вельмі непроста. Нават з GoogleMaps.

Невялікая і сціплая, яна ўсё роўна прыцягвае вока вытанчанай працай майстроў-цесляроў, ды ўвагай і працавітасцю самой татарскай грамады Іўя.

Таксама трэба адзначыць, што няма строгага адрознення татар ад іншых этнічнасцяў горада. Яны ўсе ходзяць у адны і тыя ж школы і садкі, працуюць у лякарнях і доме культуры. Вылучыць іх можна адно толькі па прозвішчам, што адрозніваюцца ад беларускіх ці польскіх.

Ад мячэці недалёка нам павярнуцца на Камсамольскую вуліцу, якая раней мела назву «Рынак».  Пасля вялікага кола, што мы зрабілі па гораду, варта адпачыць у скверы, што знаходзіцца тут жа.  Калі пашчасціць, то можна пачуць гукі вяселляў ад ЗАГСа, што паблізу.

У двухпавярховым Іўі заўсёды бачна неба.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 55

Глядзіце таксама