06.06.2017
06.06.2017

Як перамагчы і прадухіліць стрэс на працы?

logo
Здароўе дарослых
3 759
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Для пачатку давайце разбяромся, што ж у сабе хавае гэтак папулярнае ў апошні час слова «стрэс». Звернемся да ўсходняй мудрасці, бо ў перакладзе з кітайскай стрэс азначае «небяспека» і «магчымасць». Гэта значыць, стрэс мае на ўвазе «магчымасць небяспекі», такі стан на мяжы здароўя і хваробы.

Чаму праца – адна з галоўных крыніц стрэсу?Стресс из-за работы

Ды таму, што менавіта ёй мы прысвячаем добрую траціну свайго жыцця. Менавіта там мы праводзім 8 гадзін у дзень. І добра, калі праца прыносіць задавальненне, магчымасць рэалізацыі сябе як прафесіянала і асобы, калі калектыў добразычлівы і згуртаваны. Але ж бывае і так, што адносіны не складаюцца, працы занадта шмат, а часу для яе выканання – так мала…

Толькі ўдумайцеся: паводле вынікаў даследаванняў, праведзеных даследчым цэнтрам HeadHunter Беларусь сярод 820 рэспандэнтаў, аказалася, што амаль усе грамадзяне нашай краіны перажываюць стрэс на працы. Пры гэтым 27% з іх – штодня, 50% – ад выпадку да выпадку, а 20% могуць сказаць, што для іх гэта з'ява рэдкая. Але тых, хто ніколі не падвяргаецца стрэсу на працоўным месцы, практычна няма.

Якія наступствы ад пастаяннага знаходжання ў стане стрэсу на працы?

Наступствы пастаяннага ўздзеяння стрэсу на арганізм чалавека складаныя і разнастайныя. Пры гэтым пакутуе не толькі псіхалагічны стан, але і фізічны:

  • Так, узнікае зацісканне мышцаў, якое небяспечна развіццём у далейшым гарбаватасці, радыкуліту, вегетасасудзістай дыстаніі, астэахандрозу і галаўных боляў.
  • З боку нервовай сістэмы з-за пастаяннага напружання могуць узнікаць неўрозы. У далейшым, пры хранізацыі стрэсу, могуць з'явіцца раздражняльнасць, боль без прычыны ў здаровых органах і хуткая стамляльнасць.
  • З боку сардэчна-сасудзістай сістэмы назіраецца перанапружанне сардэчнай мышцы (міякарда) з-за звужэння сасудаў пры стрэсе. Праз 10 гадоў такога жыцця сэрца зношваецца настолькі, што падобна на тое, якое перанесла інфаркт.
  • Акрамя таго, у сілу нармалізацыі ўзроўню гармонаў за кошт рэзерву кальцыю, бялку і вітамінаў, якія знаходзяцца ў нашых касцях, зубах, скуры, адбываецца іх дэмінералізацыя, дэвітамінізацыя, што цягне за сабой зніжэнне шчыльнасці касцяной масы, развіццё карыесу і праблемы са скурай.
  • Імунітэт таксама рэагуе сваім паслабленнем. Чалавек становіцца схільным да вірусных, бактэрыяльных і аўтаімунных захворванняў.

Што прымушае нас нервавацца на працы?

Вучоныя правялі шэраг даследаванняў, накіраваных на выяўленне асноўных прычын узнікнення стрэсу на працоўным месцы:

  • Паводле атрыманых галандскімі вучонымі дадзеных, асноўнай крыніцай стрэсу з'яўляюцца, як ні дзіўна, калегі. Прычым нават не звычка кіраўніка рабіць публічныя вымовы з'яўляецца прэвалюючай (гэта раздражняе толькі 37% апытаных). Найбольш ненавіснай апынулася паблажлівая манера стасункаў і тон калег. Гэтую прычыну паказалі 44% рэспандэнтаў. Яшчэ 32% назвалі прычынай пастаяннага стрэсу на працоўным месцы наяўнасць супрацоўнікаў з вельмі гучнымі, зычнымі галасамі, якія пастаянна адцягваюць ад працы размовамі па тэлефоне або з калегамі. І толькі 11% рэспандэнтаў сказалі, што ім не падабаецца, калі калегі прыстаюць да іх з асабістымі роспытамі падчас працы.
  • Як высветлілася, сум і гультайства на працоўным месцы таксама могуць выклікаць стрэс! У людзей, якія сумуюць у працоўны час, больш высокі ўзровень агрэсіі і варожага настрою. Акрамя таго, у такіх супрацоўнікаў часцей назіраюцца эмацыйныя зрывы і перапады артэрыяльнага ціску.
  • Ну і, вядома, праславуты аўрал на працы і недахоп часу з'яўляюцца яшчэ адной прычынай ўзнікнення стрэсавых сітуацый. Безумоўна, пастаяннае запазненне з выкананнем сваёй працы прымушае нас нервавацца і ўпадаць у паніку. А калі сітуацыя становіцца пастаяннай, эмацыянальнае напружанне пачынае назапашвацца і можа прывесці да сур'ёзных праблем са здароўем і дэпрэсіі.
  • Акрамя таго, да стрэсу могуць прывесці абсалютна бытавыя прычыны, ад адсутнасці кандыцыянера ў памяшканні да бязладзіцы ў кабінеце альбо на працоўным месцы.
  • А калі да гэтага дадаць страх страты працоўнага месца альбо шматгадовае знаходжанне ўзроўню заработнай платы на адным месцы, дык стрэсу практычна не пазбегнуць.

Якія прыкметы развіцця «хранічнага офіснага стрэсу»?

Да фізічных прыкмет развіцця стрэсу можна аднесці:

  • стомленасць,
  • галаўны і зубны боль,
  • частыя галавакружэнні,
  • дрыжыкі,
  • боль у страўніку,
  • запор альбо дыярэю,
  • пачашчанае сэрцабіцце,
  • боль альбо дыскамфорт у вобласці грудной клеткі,
  • пачуццё недахопу паветра, удушша,
  • рэзкае павышэнне тэмпературы цела альбо дрыжыкі,
  • павышаную патлівасць,
  • страту сэксуальнай цягі,
  • бяссонніцу,
  • здранцвенне ці паколванне канечнасцяў.

Псіхалагічнымі прыкметамі стрэсу з'яўляюцца:

  • гнеў,
  • страх,
  • неспакой,
  • фіксацыя толькі на негатыве,
  • праблемы з памяццю,
  • адчуванне бяссілля,
  • дакучлівы стан трывогі,
  • раздражняльнасць,
  • прыступы панікі.

У стане стрэсу чалавек становіцца вельмі ўспрымальным да знешніх уздзеянняў, адчувальным. Могуць назірацца перапады настрою, апатыя і запаволенне рэакцыі. Чалавек можа ўпадаць з крайнасці ў крайнасць: то нічога не есці, то паглынаць ежу ў неймавернай колькасці, выкурваць цыгарэты адну за адной, пачаць выпіваць.

Могуць з'яўляцца нервовыя звычкі (пстрыкаць пальцамі, грызці пазногці). Акрамя таго, у стане стрэсу некаторыя аддаюць перавагу самаізаляцыі і аддзяленню ад іншых.

Дык як жа не дапусціць усяго гэтага і перамагчы пастаянны стрэс?

Как бороться со стрессом на работе

Эфектыўныя методыкі барацьбы са стрэсам

Для таго, каб эфектыўна змагацца са стрэсам на працы, перш за ўсё, неабходна высветліць і ліквідаваць яго прычыну.

Часцяком прычынай стрэсу на працы можа быць зусім не перагружанасць і аўрал, а элементарнае няўменне планаваць працоўны дзень. Тут на дапамогу можа прыйсці тайм-менеджмент, або мастацтва кіраваць сваім часам. Важна навучыцца брацца спярша за важныя справы, планаваць свой дзень, вылучаючы ў ім пэўныя блокі. Аднак варта перасцерагчы аматараў празмернага планавання: запісваць у штодзённік варта толькі самыя важныя справы і сустрэчы. Захапіўшыся планаваннем, людзі могуць марнаваць больш часу якраз на планаванне, чым на выкананне задач. Акрамя таго, прыемнае пачуццё, якое чалавек адчувае, выкрэсліваючы выкананыя задачы са спісу спраў, можа быць атрымана за кошт ажыццяўлення другарадных, няважных спраў. Пры гэтым важныя застаюцца нявыкананымі.

Каб азнаёміцца з асноўнымі прынцыпамі і правіламі тайм-менеджменту, можна знайсці час для прачытання такіх кніг, як:

  • «Сем навыкаў высокаэфектыўных людзей. Магутныя інструменты развіцця асобы» Стывена Кові;
  • «Выйдзі з зоны камфорту. Змяні сваё жыццё. 21 метад павышэння асабістай эфектыўнасці» Браяна Трэйсі;
  • «Тайм-драйв. Як паспяваць жыць і працаваць» Глеба Архангельскага;
  • «Тайм-менеджмент. Практыкум па кіраванні часам» Сяргея Калініна.

Асобным інструментам тайм-менеджменту прысвечаны такія выданні, як:

  • «Як прывесці справы ў парадак. Мастацтва прадуктыўнасці без стрэсу» Дэвіда Алена;
  • «Як перастаць адкладаць жыццё на потым» Лео Бабаута;
  • «Жорсткі тайм-менеджмент. Вазьміце сваё жыццё пад кантроль» Дэна С.Кэнэдзі.

Паколькі галоўным прынцыпам тайм-менеджменту з'яўляецца планаванне, можна па-старому завесці папяровы штодзённік, а можна выкарыстоўваць прыкладанні для смартфонаў: Iso Timer для Android; Plan, Clear, Workflow для IOS.

Не менш важная і «прафілактыка». Каб супрацьстаяць стрэсу, навучыцеся рэальна ацэньваць свае магчымасці і не спрабуйце скокнуць вышэй галавы. Ці неабходна для выканання задачы два дні, дзве гадзіны ці два месяцы, гэта ўсё роўна. Важна тое, што вы не павінны спрабаваць выканаць яе за адну гадзіну або дзень. І пра гэта не бойцеся сказаць кіраўніку.

Выдатным стымулам, які прымусіць па-іншаму зірнуць на сваю працу, можа стаць сістэма ўласных заахвочванняў. Напрыклад, выканаўшы якое-небудзь нуднае заданне, вы можаце папесціць сябе кавалачкам шакаладу. А пры вырашэнні складанай задачы – набыткам, пра які даўно марылі. Не варта забывацца аб выніковых стымулах накшталт павелічэння заработнай платы і павышэння па службе.

Надзвычай важныя невялікія перапынкі падчас працоўнага дня, а таксама заняткі спортам у непрацоўны час.

Акрамя таго, не забывайцеся аб родных, блізкіх, сябрах. Бо менавіта яны з'яўляюцца крыніцай энергіі, лепшымі дарадцамі і заўсёды прыйдуць на дапамогу. А ладная доля аптымізму яшчэ нікому не пашкодзіла. Ды і стрэс баіцца яго, як агню.

А вось чаго рабіць дакладна не трэба, дык гэта канфліктаваць. Вядома, вам могуць не падабацца калегі, але падумайце, чаго вы даможацеся, уступаючы з імі ў спрэчкі? Асабліва калі не можаце адказаць на пытанне пра тое, якая мэта канфлікту? І нават у выпадку, калі сапраўды ведаеце адказ, канфліктаваць не варта. Значна больш эфектыўна дамагацца свайго пры дапамозе перамоў.

І ні ў якім разе нельга пакідаць усё, як ёсць. Калі ўжо зусім няма сіл і нават невялікі адпачынак не можа вярнуць вам былы запал, а калектыў выклікае толькі негатыўныя эмоцыі, заўсёды можна змяніць месца працы.

Галоўнае – гэта памятаць пра сябе, сваё здароўе. Ні ў якім разе не дазваляйце стрэсу ўзяць верх над вамі і вашымі поспехамі на працоўным месцы.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

3 759

Глядзіце таксама артыкулы раздзела "Здароўе дарослых"