Зніжэнне працаздольнасці, частыя ВРВІ, памяншэнне энергіі, слабасць і дрымотнасць сведчаць пра неабходнасць палепшыць працу імуннай сістэмы. Каб вырашыць гэтую праблему, паглядзіце, што ляжыць на вашай талерцы.
Сутнасць збалансаванага харчавання
Чаму для аптымальнай работы імуннай сістэмы неабходна збалансаванае харчаванне?
У імуннай сістэме пастаянна адбываюцца працэсы клетачнага абмену, прычым іх хуткасць значна вышэйшая, чым у іншых сістэмах арганізма.
Штодня большая частка кампанентаў імуннай сістэмы абнаўляецца. Бо ёй даводзіцца змагацца з чужароднымі мікраарганізмамі і хутка папаўняць колькасць іммунных клетак, што загінулі ў гэтай барацьбе. Таму якасць работы імунітэту напрамую залежыць ад збалансаванасці штодзённага рацыёну харчавання: паступлення амінакіслот, неабходных для сінтэзу бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, каб забяспечваць арганізм энергіяй; вітамінаў і мінералаў, якія ўдзельнічаюць у сінтэзе бялковых структур.
Які ўплыў на імунітэт аказвае нізкаэнергетычны рацыён, што змяшчае недастатковую колькасць бялку?
Бялковая недастатковасць пазбаўляе імунную сістэму амінакіслот, неабходных для абнаўлення клетак і сінтэзу розных імунных субстанцый.
Напрыклад, у адказ на паступленне ў арганізм чужародных мікраарганізмаў неабходна, каб колькасць пэўных клетак значна павялічылася. Клеткі імуннай сістэмы (нейтрафілы і макрафагі) паглынаюць бактэрыі і рэшткі ўласных старых клетак. Жывуць гэтыя клеткі не больш за 12 гадзін, і арганізм паспявае іх замяніць двойчы ў дзень.
Каб у арганізме ўтваралася дастатковая колькасць «клетак-абаронцаў», неабходна атрымліваць з ежай бялкі. Калі спажыванне бялкоў з ежай недастатковае, адзінай альтэрнатывай з'яўляецца расшчапленне ўласных цяглічных бялкоў. Таму бялковая недастатковасць зніжае імунную рэактыўнасць. Клетак імуннай сістэмы ўтворыцца менш. Паніжаецца і эфектыўнасць іх працы. Памылкі ў харчаванні прыводзяць да павелічэння колькасці інфекцый і ўспрымальнасці арганізма да іх.
Найбольшая колькасць бялку жывёльнага паходжання змяшчаецца ў мясе і прадуктах і стравах, што атрымліваюцца з яго. Шмат бялку ў сыры, тварагу, рыбе і яйках. З раслінных прадуктаў найбольш багатыя бялком бабовыя: фасоля, соя, сачавіца, бабы. Таксама шмат бялку ў арэхах і семачках.
Якія мінеральныя рэчывы неабходныя для падтрымання імунітэту?
Селен. Выконвае антыаксідантныя функцыі, аберагаючы клетачныя мембраны. З'яўляецца кампанентам глутаціонпераксідазы, якая абараняе арганізм ад акісляльнага пашкоджання. Дастатковае ўтрыманне селену ў рацыёне зніжае ўспрымальнасць арганізма да вірусаў, памяншае верагоднасць узнікнення і развіцця анкалагічных захворванняў.
Крыніцы селену: рыба, мяса, трава, арэхі.
Цынк. Неабходны для аптымальнага функцыянавання імуннай сістэмы. Яго недахоп прыводзіць да зніжэння функцыянальнай актыўнасці тымусу, інтэнсіўнасці праліферацыі Т-лімфацытаў. Памяншаецца актыўнасць імунных клетак, выпрацоўка антыцелаў, супраціўляльнасць арганізма інфекцыям.
Крыніцы цынку: морапрадукты (вустрыцы), збожжа , мяса, арэхі (кедравыя).
Медзь. Спрыяе прадухіленню развіцця запаленчага працэсу. Пры дэфіцыце медзі зніжаецца колькасць клетак імуннай сістэмы (лімфацытаў, макрафагаў).
Крыніцы медзі: печань, морапрадукты, бабовыя, прадукты з мукі грубага памолу.
Жалеза. Недастатковае ўтрыманне жалеза ў рацыёне і/або яго дрэннае засваенне можа прывесці да развіцця жалезадэфіцытнай анеміі, зніжэння ўстойлівасці арганізма да ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, пагаршэння памяці і разумовай працаздольнасці. Жалеза ўдзельнічае ў працэсах, якія рэгулююць працу T-лімфацытаў. Дэфіцыт мінеральнага рэчыва прыводзіць да памяншэння актыўнасці нейтрафілаў і парушэння клетачнага імунітэту. Засваенне жалеза з ежы залежыць ад магчымасцей арганізма і ад формы прысутнасці яго ў прадуктах харчавання (гемавае або негемавае).
Абсорбцыя ў кішэчніку гемавага жалеза, якое змяшчаецца ў ялавічыне, кураціне і рыбе, вышэйшая ў параўнаннi з засваеннем мінерала з травы, садавіны і агародніны, дзе знаходзіцца негемавае жалеза.
Дэфіцыт якіх вітамінаў звязаны з пагаршэннем працы імуннай сістэмы?
Вітамін А. Недахоп прыводзіць перш за ўсё да пагаршэння функцыянавання клетачнага імунітэту. Пры доўгім дэфіцыце вітаміна пагаршаецца праца і гумаральнага імунітэту. Прысутнасць у рацыёне адэкватнай колькасці тлушчаў, бялкоў і вітаміна Е паляпшае засваенне вітаміна А. Акісленыя тлушчы (напрыклад, злёгку прагорклым алеем), наадварот, запавольваюць засваенне вітаміна.
Крыніцы вітаміна А: рыбін тлушч, печань, сметанковае масла, яечныя жаўткі, вяршкі, цэльнае малако.
Вітамін Е. Мае высокую антыаксідантную здольнасцю: запавольвае перакіснае акісленне тлустых кіслот, якія ўваходзяць у склад клетачных мембран. Спажыванне вітаміна ў неабходнай арганізму колькасці павышае яго ахоўныя сілы пры інфекцыйных захворваннях.
Крыніцы вітаміна Е: алей зародкаў пшаніцы, соевы алей, кукурузны алей, пшанічныя і кукурузныя праросткі, соя, гарох лусканы.
Вітамін С. Дзейнічае не толькі як антыаксідант, але і абараняе іншыя антыаксіданты (вітамін Е і бэта-каратын) ад разбурэння. Паляпшае працу імуннай сістэмы, неабходны для функцыянавання імунных клетак.
Крыніцы вітаміна С: плады шыпшыны, абляпіха, чорная парэчка, рабіны, чырвоны перац.
Будзьце здаровыя! Моцнага вам імунітэту!
https://bel.24health.by/sup-bez-soli-a-rybu-lyubuyu-xarchuemsya-prarezilientami-videa/
Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by